Займальны матэрыял па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

Алімпіяда — гэта сродак развіцця ў вучняў цікавасці да роднай мовы і літаратуры, славеснасці, а таксама раскрыцця іх здольнасцей. Алімпіяда — гэта не іспыт, таму ў алімпіядныя заданні, акрамя праграмнага матэрыялу, я ўключаю займальныя заданні, якія пашыраюць веды вучняў пра родную мову і літаратуру, беларускіх пісьменнікаў, іх творчасць.