З вершамі і песнямі

З нагоды 90-годдзя народнага паэта Беларусі Нiла Гiлевiча ў дапаможнай школе-інтэрнаце № 10 Мінска адбыўся музычна-лiтаратурны вечар “Песню бярыце з сабою”. На свята завiталі і вучнi з суседнiх сярэдняй школы № 43 i пачатковай школы № 112.

Усе былі рады па­знаёміцца з паважанымі гасцямi: Сяргеем Нілавічам і Багданам Гiлевiчaмі — сынам і ўнукам народнага паэта. З вялiкiм задавальненнем паслухалi іх успамiны пра дарагога чалавека. На вiдэапрэзентацыі ўбачылі i пачулі самога Ніла Сымонавiча. А на фота з сямейнага архіва пад песню “Мой лёс — каханне” ўбачылі музу паэта — Ніну Iванаўну Гiлевiч, з якой ён пражыў усё жыццё i якой прысвяцiў кнiгу “Добры анёл беларускасцi”.

Заслужаная артыстка Надзея Мікуліч пад чароўныя гукi гітары выканала песню “Клёны-ясені”. Прайшла на ўра песня “Пра вераб’я, якi ведае, куды ён прэцца”. Музыку напiсала сама Надзея Анатольеўна. Разам з Дзмітрыем Смольскiм усе спявалi “У бацькоўскiм кутку” i “Талісман”.

Мы адгадвалi загадкi, вучні школы Кацярына Лімонава, Улад Сасіновіч, Клім Каткоўскі, Iлья Бухта чыталi вершы “Мацi”, “Свята зямлi”, “Край мой беларускi, край”, “Я — беларус”, а напрыканцы ўсе разам спявалі любiмую песню “Вы шумiце, бярозы”. Супрацоўнiца Нацыя­нальнай бiблiятэкі Кацярына Загажэўская прэзентавала кніжную выставу, на якой былі прадстаўлены выданні пісьменніка: “Загадкі”, “Песню бярыце з сабою”, “Добры анёл беларускасці”, “Я — беларус” i iнш.

У завяршэнне па-сяброўску цёплага вечара Сяргей Нiлавiч выказаў падзяку за цікавасць да творчасці Ніла Гілевіча і падарыў кнігу з аўтографам для школьнай бiблiятэкi.

Алена КАМІНСКАЯ,
загадчыца бібліятэкі дапаможнай школы-інтэрната № 10 Мінска.