З любоўю да роднага слова

Метадычная распрацоўка гульні-віктарыны для выхавальнікаў

Адна з асноўных задач выхавання дашкольнікаў — іх шырокае далучэнне да агульначалавечых і нацыянальных культурных каштоўнасцей. З мэтай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы педагогі змалку выхоўваюць у дзяцей цікавасць і любоў да роднага слова. Мова — незаменны сродак патрыятычнага выхавання, які далучае да духоўных скарбаў народа.

Важную ролю ў стварэнні беларускамоўнага асяроддзя адыгрывае прафесійная кампетэнтнасць педагогаў, якая патрабуе пастаяннага ўдасканалення праз метадычныя мерапрыемствы, выступленні, адкрытыя прагляды і кансультацыі, моўныя трэнінгі і віктарыны. Прапаную ўвазе чытачоў адно з тэматычных мерапрыемстваў.