Віцебск і “Патаемны пакой”

У мінулым навучальным годзе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава на кафедры германскай філалогіі адкрыўся новы інавацыйна-адукацыйны праект Free Walking Tours (“Бясплатныя пешыя вандроўкі”) на базе філалагічнага факультэта.

Праграмы экскурсій распрацоўваюцца студэнтамі на англійскай і нямецкай мовах, у перспектыве плануецца запуск пешых тураў на іншых мовах і супрацоўніцтва з валанцёрскімі арганізацыямі горада. Ідэйным нат-хняльнікам праекта з’яўляецца Яўгенія Пятроўна Бобрыкава, старшы выкладчык кафедры германскай філалогіі. Праект аб’яднаў аднадумцаў з розных курсаў, ад навічкоў-першакурснікаў да вопытных пяцікурснікаў, агульнай мэтай: расказаць аб родным горадзе і яго цікавых асаблівасцях не толькі землякам, але і замежным гасцям. Да таго ж нашы студэнты прымералі на сябе ролі гідаў-перакладчыкаў, фатографаў і кінааператараў, а студэнты і выкладчыкі з іншых факультэтаў, якія вывучаюць англійскую мову, змаглі папрактыкавацца ў зносінах у рэалістычнай абстаноўцы па-за ўніверсітэцкімі аўдыторыямі. Калі ў Віцебск пач-нуць зноў прыязджаць шматлікія замежныя дэлегацыі, гэта будзе выдатная магчымасць пазнаёміць гасцей з нашай гісторыяй і традыцыямі.

Праект Free Walking Tours — гэта жаданне студэнтаў не толькі расказаць пра разнастайныя мясціны Віцебска, але і прадставіць неардынарную гісторыю. Напрык-лад, першы тур прысвечаны гістарычным таямніцам і загадкам горада. Праходзячы па маршруце, нельга не заўважыць эклектычную архітэктуру, а шпацыруючы па брукаванцы — не ўявіць рыпанне старадаўніх карэт. Асноўныя марш-руты пракладзены студэнтамі па цэнтры Віцебска, дзе знаходзяцца аб’екты гістарычнай спадчыны горада і адметныя арт-аб’екты. У аснову праекта пакладзены беларускія паданні, легенды і павер’і, звязаныя з Віцебскам. Для гэтага студэнтам давялося правесці карпатлівае краязнаўчае даследаванне нашых гістарычна-культурных набыткаў. У праграме экскурсій спалучаюцца прастор славянскіх казак і каларыт XVIII—XX стагоддзяў. Студэнты-гіды абавязкова раскажуць пра гаспадыню Смарагдавай гары, схаваныя скарбы Напалеона і руіны старога Ніжняга зам-ка XIV стагоддзя.

Праект Free Walking Tours прываблівае як займальным аповедам пра дагэтуль невядомыя факты, так і сваім уздзеяннем на структуру навучання і развіццё саміх студэнтаў. Працэс работы над праектам уключае мноства аспектаў, у тым ліку развіццё ў маладых лю-дзей творчага патэнцыялу і крытычнага мыслення, гатоўнасці авалодваць новымі навыкамі, здольнасці працаваць у камандзе, развіццё міжкультурных камунікацый.

Асноўная мэта праекта — развіць камунікатыўныя магчымасці студэнтаў-лінгвістаў: палепшыць навыкі спантаннага гаварэння на замежных мовах, пераадолець моўны і псіхалагічны бар’ер, развіць творчыя здольнасці, а таксама прывіць цікавасць да гісторыі, архітэктуры, культуры Беларусі і тым самым узбагаціць фонавыя веды, неабходныя для будучых перакладчыкаў.

Важным аспектам падрыхтоўкі праекта з’яўляюцца так званыя hard skills і soft skills — гэта сінтэз ведаў, атрыманых ва ўніверсітэце, з іх прымяненнем на практыцы (у тым ліку і ў праектнай дзейнасці). Яны даюць магчымасць найбольш поўна раскрыць патэнцыял студэнтаў.

Да hard skills адносяцца прафесійныя, экспертныя навыкі і веды, якія мы можам “вымераць”. У выпадку з праектам да іх адносяцца якасць перакладу з беларускай (рускай) на англійскую (нямецкую) мовы, належны ўзровень валодання замежнай мовай, складанне кантэнт-планаў, праўка тэкстаў, размеркаванне заданняў паміж удзельнікамі, дасведча-насць у пытаннях беларускай культуры і ўменне карыстацца базавымі камп’ютарнымі праграмамі.

Soft skills — гэта ўменне працаваць у камандзе, лідарскія якасці, навыкі хуткага навучання, камунікацыі, уменне выра-шаць пастаўленыя задачы, крытычнае мысленне, тайм-менеджмент, крэатыўнасць. Такія праекты знаходзяць шырокае прымяненне і ў тэхніцы складання ментальных карт mindmaps, з дапамогай якіх адлюстроўваецца візуальная інфармацыя, што дазваляе эфектыўна структура-ваць і апрацоў-ваць яе. Такім чынам, асобныя часткі праекта накіраваны на яго візуалізацыю як адзінага цэлага і на атрыманне ўдзельнікамі самага поўнага ўяўлення аб агульнай працы. Па пытаннях праек-та арганізоўваюцца чат-гутаркі, вядуцца старонкі ў “Інстаграм” і ва “УКантакце”, дзе размяшчаюцца актуальная інфармацыя і анонсы мерапрыемстваў. Плануецца, што ў будучыні студэнты будуць па чарзе весці блог, у якім удзельнікі змогуць пакідаць каментарыі і па жаданні будзе наладжана зваротная сувязь, якая можа паслужыць выклікам для пабудовы новых, яшчэ больш прывабных маршрутаў.

Вандроўкі арганізаваны такім чынам, каб паглыбіць аматараў славутасцей у атмасферу славянскай культуры і гісторыі горада, а ў канцы падарожжа, любуючыся на абрысы горада з адкрытай пляцоўкі на Лысай гары, яны змогуць уявіць сабе вобраз старажытнага цмока-вартаўніка спакою велічнай Дзвіны. Ужо сёння далучайцеся да нашых старонак у сацыяльных сетках — будзе цікава!

Ірына САФОНАВА,
студэнтка ВДУ імя П.М.Машэрава.
Фота Ангеліны ШЧАРБІНОЙ.