Ведаць і любіць родную прыроду

У мэтах стварэння ўмоў для развіцця і рэалізацыі інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу вучняў у экалагічным напрамку на базе сярэдняй школы № 3 Хойнікаў адбыўся раённы турнір знаўцаў прыроды. У турніры прынялі ўдзел каманды 12 устаноў адукацыі Хойніцкага раёна.

Арганізатарам турніру з’яўляецца аддзел адукацыі, спорту і турызму Хойніцкага райвыканкама. У склад журы былі запрошаны намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Хойніцкі лясгас” Г.М.Рабінкіна, загадчык навуковага аддзела экалогіі раслінных комплексаў дзяржаўнай прыродаахоўнай навукова-даследчай установы “Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік” М.У.Кудзін і загадчык навуковага аддзела экалогіі фаўны запаведніка М.У.Кучмель, намеснік начальніка Брагінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету У.У.Бабранок і інспектар В.В.Вягеля.
Турнір складаўся з 2 тураў: “Экалагічная сцежка” і “Экалагічная павуціна”. У другім туры прынялі ўдзел 4 каманды, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках першага тура.
Прызёры і фіналісты конкурсу кожнай катэгорыі ўзнагароджаны дыпломамі: у катэгорыі “Зялёная школа” — дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Хойніцкага райвыканкама; у катэгорыі “Лес — наш сябар” — дыпломамі ДЛГУ “Хойніцкі лясгас”; у катэгорыі “Радыяцыйная бяспека” — дыпломамі дзяржаўнай прыродаахоўнай навукова-даследчай установы “Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік”; у катэгорыі “Захавай прыроду” — дыпломамі Брагінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Удзельнікі турніру паказалі выдатныя веды ў галіне экалогіі і былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі.

Вольга ШЫЛЕЦ,
метадыст РВМК аддзела адукацыі, спорту і турызму
Хойніцкага райвыканкама.