“Узорны” як знак якасцi

Як любiш свой край, дык песнi яго спявай… Гэтыя словы сталi лейтматывам творчай i педагагiчнай дзейнасцi педагога дадатковай адукацыi Рэчыцкага цэнтра творчасцi дзяцей i моладзi Любовi Мiхайлаўны Дворак, якая шмат гадоў аддала педагагiчнай працы.

Скончыўшы у 1994 годзе Ровенскi дзяржаўны iнстытут культуры па спецыяльнасцi “Культуралогiя. Педагогiка народнай мастацкай творчасцi”, Любоў Мiхайлаўна з галавой акунулася ў творчы працэс, дзякуючы якому стала дастаткова вядомай асобай у артыстычным асяроддзi Рэчыцкага раёна.
У пачатку 2015 года ў Рэчыцкi цэнтр творчасцi прыйшло радаснае паведамленне аб тым, што дзiцячы фальклорны калектыў цэнтра “Вясняначка”, мастацкiм кiраўнiком якога на працягу многiх гадоў з’яўляецца Любоў Мiхайлаўна, атрымаў званне ўзорнага. Гэтая навiна толькi пацвердзiла той факт, што шматлiкiя дасягненнi i перамогi калектыву навучэнцаў на працягу апошнiх гадоў былi не выпадковымi, а заканамернымi. На працягу апошнiх трох гадоў калектыў прыняў удзел у шматлiкiх конкурсах, у тым лiку i мiжнародных. Сярод самых значных з апошнiх дасягненняў — перамогі ў Мiжнародным фестывалі славянскай народнай песнi “Опцінская вясна”, на абласных этапах рэспублiканскiх конкурсаў “Шануйце спадчыну сваю”, “Прывітанне, свет!”, “З памяццю ў сэрцы”, II адкрытым конкурсе “Сожскае сузор’е”, у Рэспублiканскiм конкурсе фальклорных калектываў “Юныя таленты Беларусi”.
— Творчыя дасягненнi былi б немагчымыя без зацiкаўленых i добрасумленных адносiн да заняткаў маiх падапечных, — гаворыць Любоў Мiхайлаўна. — Да iх у мяне асаблівыя адносiны, для мяне яны не толькi навучэнцы, але i цiкавыя асобы, памочнiкi ў рэалiзацыi маiх творчых мар. На занятках педагог спалучае розныя вiды дзейнасцi: слуханне, выкананне, развiццё неабходных рухальных навыкаў, музычна-адукацыйную работу. Пры гэтым непарыўна звязаны музыка, слова i рух, што дазваляе комплексна падысцi да праблемы засваення розных вiдаў народнай песеннай творчасцi.
Званне ўзорнага па праву прысвоена калектыву “Вясняначка”, таму што дзейнасць яго кiраўнiка i навучэнцаў з’яўляюцца прыкладам па-сапраўднаму добрых адносiн да роднай беларускай спадчыны, гэта прыклад свядомай грамадзянскай пазiцыi i любовi да справы захавання беларускай нацыянальнай культуры.

Наталля КАЛАЦЭЙ,
загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці
Рэчыцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.