У пошуках ісціны

Дыскусійны клуб на замежнай мове як адна з форм пазакласнай работы

Дыскусійны клуб Je veux en parler існуе ў гімназіі № 34 Мінска з верасня 2015 года. Яго ўдзельнікамі з’яўляюцца навучэнцы 10—11 класаў, настаўнікі французскай мовы, носьбіты французскай мовы.

Клуб мае свой статут, эмблему і дэвіз. Абавязковымі элементамі дыскусійнага клуба з’яўляюцца: тэма/праблема для абмеркавання; ролевыя гульні ў адпаведнасці з заяўленай тэмай/праблемай; знаёмства з новымі лексічнымі адзінкамі і граматычнымі з’явамі; прагляд відэасюжэта па тэме/праблеме; падвядзенне вынікаў.

І. Тэма для абмеркавання

Тэмы для абмеркавання выбіраюцца зыходзячы з інтарэсаў падлеткаў. Першая тэма: “Камп’ютарныя гульні: казачны свет або схаваная пагроза?” Тэма актуальная не толькі для падлеткаў, але і для дарослых. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў яе абмеркаванні.

Другая тэма была прысвечана праблемам злоўжывання інтэрнэтам. Як правільна карыстацца ім, каб не ўзнікла залежнасць? Якія магчымасці дае сусветная павуціна? Ці заўсёды гэтыя магчымасці пазітыўна ўплываюць на дзіцячую псіхіку? Тэма таксама была ўспрынята навучэнцамі з цікавасцю.

Трэцяя тэма была выбрана дзякуючы нашумелай гісторыі дзяўчынкі з Пакістана Малале Юсуфзай, якая выступае за даступнасць адукацыі для жанчын ва ўсім свеце. Хочацца паказаць вучням, якой сілай яны валодаюць ужо таму, што могуць вучыцца. Наша тэма гучала так: “Даступная адукацыя для ўсіх?” (менавіта з пытальнікам). Яна больш закранула выхаваўчую частку вучэбнага працэсу. Падчас абмеркавання гэтай тэмы вучні змаглі ўбачыць тое, чаго пазбаўлены многія — такога даступнага ў XXI стагоддзі права на адукацыю. Падлеткі змаглі ўбачыць зусім іншы бок жыцця і ацаніць тое, што маюць.

ІІ. Падрыхтоўка да дыскусіі

У самым пачатку сустрэчы вучням тлумачацца правілы гульні. Ва ўсіх школьнікаў павінен быць бэйдж з імем. Сталы расстаўляюцца па крузе. На сталах удзельнікаў — чарнавікі, ручкі, а таксама сігнальныя карткі чырвонага і зялёнага колераў. Дошка павінна быць тэматычна ўпрыгожана (напісана тэма, развешаны шарыкі і тэматычныя плакаты). Неабходна, каб вучні адчувалі свята. Ролі надрукаваны на двух відах каляровай паперы.

ІІІ. Правілы гульні

Дыскусія дзеліцца на некалькі этапаў:

1 этап: УВЯДЗЕННЕ Ў ПРАБЛЕМАТЫКУ

Калі вучні рассаджваюцца, мы цалкам паглыбляемся ў атмасферу французскай мовы: і вучні, і вядучыя гавораць толькі на ёй. Вядучы дыскусіі вітае ўсіх удзельнікаў, падво­дзіць іх да тэмы сустрэчы і дэманструе відэа (перад гэтым ставіцца агульная камунікатыўнай задача: пра што ідзе гаворка?), у якім заключаецца тэма для актуальнага абмеркавання. Відэарэпартаж павінен быць кароткім (максімум тры мінуты), добрай якасці і дакладна прадстаўляць праблематыку. Пасля агучвання тэмы для абмеркавання вядучы просіць дзяцей выказаць свае адносіны да гэтага пытання: хто за, а хто супраць. Пасля ўсе цягнуць жэрабя і размяркоў­ваюцца па ролях: “за”, “супраць”, “эксперт”. Удзельнікі займаюць свае месцы, і дыскусія пачынаецца.

2 этап: ПРАДСТАЎЛЕННЕ

Асноўная складанасць гэтага этапу ў тым, што вучням трэба ўжыцца ў ролю. Звычайна кожнай камандзе прапаноўваецца па тры ролі. Удзельнікі каманды самі вырашаюць, якую ролю яны будуць прадстаўляць. Пасля пяцімінутнай падрыхтоўкі вучням даецца слова. Калі кожная роля прадстаўлена, яе можна абмеркаваць і развіць далей. Гэта можа зрабіць супрацьлеглая каманда, выкарыстоўваючы чырвоную сігнальную картку.

Часам абедзве каманды могуць распачаць “сур’ёзную спрэчку”, але трэба сачыць за часам. Задача экспертаў — падводзіць прамежкавы вынік пасля кожнага этапу дыскусіі.

3 этап: КУЛЬМІНАЦЫЙНЫ

На гэтым этапе вядучы прапаноўвае ўдзельнікам яшчэ адно відэа для прагляду, якое ўзнімае сур’ёзную праблему ў рамках тэмы, што абмяркоўваецца. Напрыклад, у час трэцяй сустрэчы, калі ішла гаворка пра даступнасць адукацыі для ўсіх, вучням было паказана відэа пра жыццё дзяўчынак у некаторых краінах: яны ў раннім узросце вымушаны выходзіць замуж або цяжка працаваць. І пра магчымасць наведваць школу нават не ідзе размовы.

4 этап: КАВЕРЗНЫЯ ПЫТАННІ

Звычайна гэта пяць пытанняў у паветраных шарыках, на якія можа адказаць кожны ўдзельнік сустрэчы. Прыклад пытання з трэцяй дыскусіі: “Калі б хадзіць у школу было не абавязкова, што выбраў бы ты?” Прыклад з першай дыскусіі: “Калі твой сябар залежыць ад відэагульняў і ты бачыш негатыўныя наступствы, як бы ты змог дапамагчы сябру?”

5 этап: РЭФЛЕКСІЯ І ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ

Кожны ўдзельнік дыскусіі выказвае сваё меркаванне наконт таго, што ён зразумеў пасля сустрэчы, наколькі дыскусія была карыснай, ці ўсё было зразумела, якія былі цяжкасці. У канцы сустрэчы слова бярэ настаўнік: дзякуе ўсім удзельнікам і заахвочвае самых актыўных.

Падрыхтоўка да адной дыскусіі патрабуе шмат часу. Для добрага выніку ўсё павінна быць падрыхтавана бездакорна. Трэба прытрымлівацца дысцыпліны, папрасіць дзяцей не адцягвацца на пабочныя справы, сачыць за часам. Дыскусія разлічана на гадзіну, калі даўжэй — дзеці стамляюцца, бо гэта гульня. Сама адсутнасць псіхалагічнага бар’ера адбіваецца вельмі пазітыўна: няма ацэньвання, ніхто не запісвае памылкі, г.зн. вучні не баяцца гаварыць.

Навучэнцы нашай навучальнай установы ахвотна наведваюць дыскусійны клуб, самі прапаноў­ваюць тэмы для абмеркавання. Такія мерапрыем­ствы дазваляюць вучням паглыбіцца ў атмасферу іншамоўных зносін і атрымаць не толькі дадатковую інфармацыю і практыку мовы, але і пазітыўныя эмоцыі дзякуючы цікавасці да тэмы і свайму актыўнаму ўдзелу. Гэты від пазаўрочнай дзейнасці па замежнай мове дае ўсім жадаючым унікальную магчымасць самарэалізацыі і дазваляе з карысцю для сябе правесці час у асяроддзі аднадумцаў — аматараў французскай мовы і культуры.

Сяброўская добразычлівая атмасфера клуба дапамагае ўсім удзельнікам адчуваць сябе вольна і свабодна, прапаноўваць гіпотэзы, прымаць рашэнні і абменьвацца думкамі.

Прыклад сцэнарыя пасяджэння клуба Je veux en parler па тэме “Моладзь і інтэрнэт”

Le sujet de la discussion: “Les ados et Internet”

Bonjour mes amis! Je suis ravie de vous avoir au club de discussion. J’espère que vous allez bien. Présentez-vous s’il vous plaît. Avant tout je vous propose de regarder une vidéo “Les dangers du Web pour votre ado” (lien: https://www.youtube.com/watch?v=dQDqAE4zWOE) pour bien préciser notre sujet de la discussion (la vidéo qui montre l’idée générale).

Étape 1. Distribution des rôles par tirage au sort. Maintenant vous allez vous diviser en équipes (pour/contre/expert). Soyez attentifs pour comprendre quand il vous faut continuer à développer la même idée.

Rôles proposés:

L’élève: Dès que je me lève je vérifie mon téléphone pour voir mes messages et les notifications de mes amis. Je suis collé à l’écran. Je ne peux plus vivre sans Internet, je fais mes devoirs sur Internet. Je trouve que les manuels et les activités qu’on nous donne pendant les cours ne sont pas au top et je n’ennuie, mais grâce à Internet je peux trouver facilement les réponses et faire mes devoirs en 30 minutes.

Le professeur: J’enseigne la littérature et la langue française au lycée et je peux constater que le niveau des élèves laisse a désirer. Le plus souvent ils copient n’importe quoi trouvé sur Internet et ils n’arrivent pas à s’exprimer clairement, ils ne savent même pas qui est Victor Hugo et ce qu’il a écrit. C’est horrible.

Le savant: Moi je travaille dans le domaine scientifique et je fais des recherches. Je peux dire qu’Internet m’a beaucoup aidé. Je peux trouver toutes sortes d’informations même en Chine. Internet est pour moi très efficace. De plus avec Internet il existe des communautés où je peux communiquer avec mes collègues étrangers et partager avec eux mes expériences.

Le juriste: Pour ma part, je m’occupe du droit intellectuel et je dirais qu’actuellement il y a beaucoup de cas de vol de travaux de recherche et des données via Internet. Les personnes copient les résultats trouvés et les utilisent pour leur profit.

La personne timide: Étant timide de nature j’avais toujours des difficultés à me faire des connaissances, grâce à Internet j’ai pu trouver des amis et je me sens beaucoup moins seule. On peut s’écrire et rester en contact même si l’on habite loin l’un de l’autre. Une de mes amies virtuelles a même pu trouver l’amour avec quelqu’un qu’elle avait rencontré via Internet, aujourd’hui elle est devenue sa femme.

Une maman: Ma fille de 16 ans est constamment scotchée à un écran, elle ne mange presque rien, ne dort qu’un tout petit peu et ses notes sont mauvaises. Je ne sais plus quoi faire avec elle. Elle est d’ailleurs devenue nerveuse et agressive.

Étape 2. Le problème à discuter à la base de la vidéo: “Harcèlement sur les réseaux sociaux” (une vidéo qui soulève un problème grave, lien: https://www.youtube.com/watch?v=vUdHhLRpiEs ). Votre attitude envers cela.

Étape 3. Votre opinion personnelle à propos de la situation donnée. Chaque participant peut répondre aux questions:

  1. Si tu vois que ton ami abuse d’Internet, que’est-ce que tu vas faire?
  2. Quelle serait ta réaction si on coupe Internet dans ton appartement ?
  3. Combien d’heures par jour tu passes sur Internet ?
  4. As-tu été harcelé par quelqu’un sur les réseaux sociaux ?
  5. Quelle est ton attitude envers l’amitié virtuelle ?

Étape 4. Bilan, tout le monde participe.

Quel est votre point de vue sur notre rencontre d’aujourd’hui?

Est-ce que notre sujet de discussion était utile pour vous? Qu’est-ce que vous avez compris après notre rencontre?

Алена БАЗАНАВА,
настаўніца французскай мовы гімназіі № 34,
магістр філалагічных навук.