Канікулы ў Нясвіжскім замку

Незабыўны след пакінулі першыя канікулы бягучага навучальнага года ў памяці вучняў Верасніцкай сярэдняй і Малешаўскай базавай школ.

У першыя ж дні восеньскіх канікул навучэнцы ўстаноў пабывалі ў Нясвіжы і наведалі Нясвіжскі замак, касцёл і магільны склеп. Нягледзячы на дрэннае надвор’е, паездка была вельмі пазнавальнай і цікавай. Дзеці даведаліся пра гісторыю замка, акунуліся ў тыя далёкія часы, змаглі ўявіць, як жылі багатыя князі, як адпачывалі, прымалі гасцей, палявалі, як вялася абарона замка і горада ад ворагаў. Не менш цікава было і ў касцёле. Экскурсія аказалася вельмі карысный. Уражанняў у дзяцей засталося мноства. Усю дарогу дадому яны разглядалі фотаздымкі, памятныя сувеніры для родных, дзяліліся сваімі пачуццямі і эмоцыямі.

Таццяна КОМАР,
настаўніца рускай мовы і літаратуры Верасніцкай сярэдняй школы Жыткавіцкага раёна.