Эрудыт-круіз па Беларусі

Займальнае інтэлектуальнае падарожжа для школьнікаў Кастрычніцкага раёна арганізаваў Цэнтр турызму, экскурсій і краязнаўства “Крыніца” Магілёва. За гадзіну аб’ехаць усю краіну змаглі вучні падчас незвычайнага эрудыт-круізу “Нет уголка краше, чем Беларусь наша”, які адбыўся ў бібліятэцы-філіяле № 9 УК “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва”.

У раённым мерапрыемстве прынялі ўдзел 133 чалавекі з 18 каманд устаноў адукацыі раёна. Адкрыццём мерапрыемства паслужыла аглядная выстава “Зялёны лісток на планеце Зямля”, арганізаваная супрацоўнікамі бібліятэкі. Юныя краязнаўцы спаборнічалі, падарожнічаючы па станцыях “Архітэктурныя шэдэўры”, “Па таямніцах роднай прыроды”, “Фальклорныя народныя святы”, “Беларускія прыказкі і прымаўкі”, праводзілася бліц-апытанне “Ганаруся табою, Беларусь!”. Жывую творчую цікавасць праявілі каманды, робячы калаж “Запрашаем у гасцінную Беларусь”.
Разам з жаданнем перамагчы ў дзяцей прачнулася цікавасць да гісторыі, культуры і традыцый роднага краю. Па выніках мерапрыемства яго пераможцамі і прызёрамі сталі каманды гімназіі № 4, сярэдняй школы № 13, ясляў-сада — сярэдняй школы № 44, сярэдніх школ № 39, № 43 і № 38 Магілёва.

Людміла ЦІМАФЕЕВА,
метадыст Цэнтра турызму, экскурсій
і краязнаўства дзяцей і моладзі “Крыніца” Магілёва.