Дзень вады — свята для дзяцей

“Мы выбіраем здароўе — мы выбіраем ваду!”. Пад такім дэвізам прайшоў тэматычны тыдзень у санаторным яслях-садзе № 12 Ваўкавыска. Супрацоўнікі дашкольнай установы, дзеці і іх бацькі не засталіся ў баку ад важнай падзеі — святкавання Сусветнага дня вады. Задача ў свята важная — прыцягнуць увагу ўсяго чалавецтва, як дарослых, так і дзяцей, да пытанняў асваення і зберажэння водных рэсурсаў.

Выхавальнікі дашкольнай установы правялі з дзецьмі гутаркі, конкурсы, віктарыны, гульні, доследы і эксперыменты. Праз практычную дзейнасць дзеці атрымалі новыя веды і зрабілі шмат цікавых адкрыццяў. Мерапрыемствы, арганізаваныя ў рамках тэматычнага тыдня, дазволілі рэалізаваць кожнаму дзіцяці сваю пазнавальную актыўнасць, творчыя магчымасці, фантазію і кемлівасць. Тым самым педагогі яшчэ раз нагадалі дзецям, што берагчы ваду — азначае берагчы жыццё, здароўе, прыгажосць навакольнага свету.
Сусветны дзень вады (адзначаецца 22 сакавіка) — цудоўная нагода арганізаваць свята для дзяцей, і не проста свята, а свята ў вадзе. Менавіта ў басейне яно і адбылося. Стварэнню ўрачыстай атмасферы спрыялі яркае афармленне басейна, цудоўныя казачныя героі, цiкавы сюжэт і шмат гасцей. На свята былі запрошаны начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта M.Д.Ярмолік, галоўны спецыяліст сектара агульнай сярэдняй i дашкольнай адукацыі Л.М.Дзiнгiлеўская, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета І.С.Губіна, бацькі выхаванцаў. А галоўнымі ўдзельнікамі былі, вядома ж, дзеці.
Павітала гасцей і адкрыла Свята вады загадчык дашкольнай установы Н.М.Папялушка. Яна адзначыла, што, згодна з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, на працягу года кіраўнік фізічнага выхавання Аксана Мар’янаўна Дырында праводзіла з дзецьмі фізкультурныя заняткі па падрыхтоўцы да плавання. А арганізаванае мерапрыемства — гэта вынік работы, вясёлае свята для дзяцей, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчы-масць паказаць свае дасягненні, падкрэсліць значнасць выкарыстання вады для свайго здароўя. Узнагародай для ўдзельнікаў, маленькіх дашкольнікаў, сталі шчодрыя апладысменты, захапленне і радасць на тварах гасцей, а самае галоўнае — гэта станоўчыя эмоцыі і сапраўды сонечны настрой дзяўчынак і хлопчыкаў, цэлае мора задавальнення для дарослых і дзяцей.

Іна ЛОБІК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
санаторнага ясляў-сада № 12 Ваўкавыска.