Да навучання гатовы!

Выбар школы — адказнае і значнае мерапрыемства. Школа — першы ў жыцці дзіцяці сацыяльны інстытут адукацыі, які будзе аказваць моцны ўплыў на фарміраванне яго асобы. Клапатлівыя бацькі пачынаюць думаць пра гэта задоўга да першага школьнага званка, збіраць інфармацыю, раіцца з бацькамі вучняў, педагогамі або проста знаёмымі.

Першыя дні дзіцяці ў школе — самы цяжкі і хвалюючы час для сям’і першакласніка. Для таго каб мамы і таты першакласнікаў адчувалі сябе больш упэўнена, каб дзеці хутчэй адаптаваліся да навучання ў школе, ва ўстанове створана сістэма работы па адаптацыі навучэнцаў, рабоце з бацькамі.
У нашай школе працуюць выдатныя педагогі — прафесіяналы сваёй справы, з вопытам работы, якія выкарыстоўваюць сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, забяспечваюць якасны адукацыйны працэс. Пачатковая школа нашай установы з’яўляецца базавай у Мінску для павышэння кваліфікацыі настаўнікаў пачатковых класаў, якія з’яўляюцца слухачамі МГІРА, у школе працуе рэсурсны цэнтр інтэграванага навучання і выхавання навучэнцаў.
Задавальненню індывідуальных запытаў бацькоў і навучэнцаў, навучанню вучняў па індывідуальнай траекторыі служыць інавацыйны праект “Укараненне мадэлі паглыбленай дыферэнцыяцыі навучання навучэнцаў на другой і трэцяй ступенях агульнай сярэдняй адукацыі”.
Творчыя настаўнікі І.М.Кульбіцкая, І.У.Саладуха, В.А.Уладыка, В.П.Прыгодзіч, Т.А.Сея, А.В.Паўлоўскі, Л.А.Шчарбакова, І.І.Лагун, І.М.Новік, Э.Ч.Буглак, Т.А.Клімава трансліруюць свой вопыт работы для педагагічнай грамадскасці горада, краіны, выходзяць на міжнародны ўзровень.
Традыцыйным у школе стала правядзенне конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый. Арганізавана работа секцый, факультатыўных заняткаў і заняткаў па інтарэсах. Установа аказвае платныя адукацыйныя паслугі.
Прыярытэтным напрамкам дадатковай адукацыі стала патрыятычная адукацыя і выхаванне. У горадзе ведаюць клуб “Наследнік”, якім кіруе настаўніца гісторыі Л.П.Кудашава. Выхавальнік ГПД І.І.Дагун праводзіць заняткі з выхаванцамі па вывучэнні нацыянальных абрадаў і традыцый беларускага народнага фальклору. Дзеці з задавальненнем удзельнічаюць у канцэртах і пастаноўках, паказваюць сваё майстэрства.
Штогод навучэнцы школы становяцца дыпламантамі і пераможцамі раённых, гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, НПК, спартыўных спаборніцтваў.
У жыцці вельмі складана штосьці рабіць першы раз. Важна, каб дзіця, прыйшоўшы ў школу, было падрыхтавана да навучання, а не было кінута бездапаможным малышом у вір вучэбных нагрузак — інтэлектуальных, эмацыянальных, фізічных.
На базе нашай установы працуе “Суботняя школа”, дзе педагогі аказваюць платныя паслугі па падрыхтоўцы дзяцей да школы, а ў красавіку і маі такія заняткі праводзяцца бясплатна для ўсіх жадаючых.
Ва ўсебаковым развіцці і падрыхтоўцы дзіцяці да школы надзвычай вялікая роля яго практычнай дзейнасці: гульня, праца, сістэматычныя заняткі вучэбнага тыпу. Уменне лагічна мысліць і разважаць, параўноўваць і аналізаваць, знаходзіць неардынарныя спосабы вырашэння задачы, адчуваць сябе камфортна — неабходны набор якасцей, які спрыяе паспяховаму навучанню дзіцяці ў школе. Кожныя заняткі па падрыхтоўцы навучэнцаў да школы ўключаюць у сябе набор развіццёвых гульняў, цікавыя практыкаванні і нават рухавыя гульні; уводзяцца гульнявыя сітуацыі, казачныя персанажы, сюрпрызныя моманты; выкарыстоўваюцца розныя віды дзейнасці, у працэсе якіх дашкольнікі вучацца на высокапрадукцыйным эмацыянальным узроўні.
Дапамагаюць дзецям адаптавацца да школы настаўнік-дэфектолаг Л.А.Шчарбакова, педагог-псіхолаг А.В.Каробчыц. Бацькі таксама могуць звярнуцца да педагогаў па любым пытанні, якое іх цікавіць, і атрымаць кваліфікаваны адказ.
Нашы дзеці адчуваюць падтрымку і клопат, любоў і ўзаемаразуменне. Яны адчуваюць сябе блізкімі і патрэбнымі і з радасцю ходзяць у школу. Яны паспяховыя і жыццярадасныя, а гэта самае галоўнае!
Дасягнуць станоўчых вынікаў нам дапамагла сістэма эфектыўнага планавання вучэбных заняткаў, дакладная арганізацыя падрыхтоўкі дашкольнікаў да навучання ў школе, своечасовая карэкцыя дзейнасці, узаемадзеянне ўсіх зацікаўленых асоб (адміністрацыя, педагагічны калектыў, спецыялісты СППС, выхавальнікі дашкольных устаноў, бацькі), што садзейнічае фарміраванню актыўнай, творчай, здаровай, усебакова развітой асобы дашкольніка, гатовай да навучання ў школе.

Алена КАРАСТАШОВА,
дырэктар сярэдняй школы № 126 Мінска.