Чараўніцтва ёлачнай цацкі

У яслях-садзе № 57 Віцебска прайшло адкрыццё выставы “Ёлачныя цацкі” — чароўны праект, рэалізаваны загадчыцай Вольгай Леанідаўнай Кручанюк і яе намеснікам Ілонай Францаўнай Марчанка.
Праект быў арганізаваны для таго, каб нагадаць дзецям аб правілах бяспекі ў час правядзення навагодніх свят, а таксам для далучэння выхаванцаў да культуры навагодняга свята, яго традыцый. Выставу адкрывала старшы інспектар групы прапаганды па ўзаемадзеянні з грамадскасцю Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Іванаўна Барысевіч. Яна расказала прысутным аб правілах бяспекі пры правядзенні навагодніх ранішнікаў.Выставу ўжо наведалі педагогі з іншых дашкольных устаноў, бацькі і дзеці. Педагогі сада праводзяць экскурсіі па выставе, расказваюць гісторыю цацак, цудоўныя казкі, легенды пра ёлачныя цацкі. Наведвальнікі выставы могуць паспрабаваць зрабіць навагодняе ўпрыгажэнне сваімі рукамі, напрыклад, цацку з салёнага цеста. А дапамогуць ім у гэтым выхавальнікі Ніна Дзмітрыеўна Палінова і Настасся Іванаўна Васеха. У руках педагогаў цацкі літаральна ажываюць, становяцца маляўнічымі. Чырвоныя пеўнікі, сімвал 2017 года, — сапраўднае ўпрыгажэнне выставы. Іх зрабілі бацькі разам са сваімі дзецьмі.

Ілона МАРЧАНКА,
намеснік загадчыка ясляў-сада № 57 Віцебска.