Бяспека ў кожны дом

У яслях-садзе № 57 Віцебска адбылося мерапрыемства “Бяспечнае дзяцінства”, мэта якога — нагадаць дзецям, бацькам, педагогам аб правілах бяспекі. На свяце прысутнічала старшы інспектар групы прапаганды па ўзаемадзеянні з грамадскасцю Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Барысевіч.

Таццяна Іванаўна расказала выхаванцам ясляў-сада пра работу пажарных, правяла інтэрактыўную размову-гульню “Правілы пажарнай бяспекі”.

Другая частка свята была рухавай. Дзеці, педагогі і прадстаўнікі МНС гулялі ў “Выратуй цацкі”, “Паведамі пра здарэнне” (трэба было набраць нумар 101 і паведаміць, дзе адбылося ўзгаранне, хто перадае інфармацыю) і іншыя гульні.


Кожны ўдзельнік свята атрымаў ад МНС кнігі “Урокі бяспекі”, “Памятка для бацькоў”, “Што рабіць, калі…”.

Закончылася мерапрыемства выставай малюнкаў і работ на тэму “Бяспека ў кожны дом”.

Ілона МАРЧАНКА,
намеснік загадчыка ясляў-сада № 57 Віцебска.
Фота аўтара.