Хто ж у гімназіі самы прыгожы?

Стала добрай традыцыяй у Міжнародны дзень прыгажосці праводзіць конкурс прычосак “Свет мой, зеркальце, скажи” ў полацкай дзяржаўнай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны.

Як сказаў Ф.М.Дастаеўскі: “Прыгажосць выратуе свет”, і гэта сапраўды так. З самай раніцы ўсе ўдзельнікі вучэбнага працэсу гімназіі акунуліся ў свет стылю, грацыі, моды і прыгажосці. І не дзіўна! Дзяўчынкі з мамамі рыхтаваліся да конкурсу вельмі адказна: загадзя прадумвалі вобраз, падбіралі аксесуары. А гэта вельмі карпатлівая работа. Уставаць у школу нашым канкурсантам прыходзілася на некалькі гадзін раней — так хацелася здзівіць членаў журы і сваіх аднакласнікаў. Але гэта таго варта! На кожным перапынку ў пакоі школьніка дзяўчынкі дэманстравалі свае прычоскі, запаўнялі заяўкі, фатаграфаваліся! А як усе чакалі вынікаў конкурсу! У журы была вельмі няпростая задача — выбраць самых годных, бо разнастайнасць модных, стыльных і незвычайных прычосак проста здзіўляла.

Конкурс прайшоў у пяці намінацыях: “Самая арыгінальная прычоска”, “Самая стыльная прычоска”, “Самая вясёлая прычоска”, “Самая зручная прычоска”, “Краса — доўгая каса”.

У ім прынялі ўдзел 83 вучаніцы 1—6 класаў.

Атмасфера свята i прыгажосці ў гэты дзень не пакідала ні на хвіліну. У конкурсе не было тых, хто прайграў! Віншуем юных прыгажунь і жадаем ім далейшых поспехаў!

Дар’я СПІРЫДОВІЧ,
педагог-арганізатар полацкай дзяржаўнай
гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *

*