Архів тега: замежная мова

Тэатральныя цуды па-англійску

Пазакласная работа па замежнай мове вельмі важная ў вучэбна-выхаваўчым працэсе і ў адзінстве з абавязковым курсам дапамагае лепшай рэалізацыі практычных, выхаваўчых і развіццёвых мэт навучання. Пазакласныя заняткі па прадмеце не толькі абагульняюць і дапаўняюць вывучаны матэрыял, але і спрыяюць яго трываламу засваенню. Акрамя таго, удзел у рабоце гуртка павышае матывацыю дзяцей да далейшага вывучэння прадмета, садзейнічае іх самапазнанню і самасцвярджэнню. ... Падрабязней »

У атмасферы энтузіязму, аптымізму і веры ў свае здольнасці

Сёння да чалавека прад’яўляюцца патрабаванні самастойнага пошуку ведаў і вырашэння пастаўленых праблем, пры гэтым яму неабходна праяўляць высокую актыўнасць, уступаць у камунікацыю з рознымі людзьмі. Роля замежнай мовы як аднаго з найважнейшых сродкаў у выхаванні і адукацыі сучаснай асобы пастаянна ўзрастае. Аднак у працэсе навучання нямецкай мове я сутыкнулася з праблемай нізкай матывацыі навучэнцаў да вывучэння мовы. У школу прыходзяць ... Падрабязней »

Полікультурнае выхаванне гімназістаў

Працэсы глабалізацыі, якія адбываюцца ў сучасным грамадстве, ставяць на першае месца ў навучанні замежным мовам праблему полікультурнай адукацыі. Менавіта полікультурнае выхаванне забяспечвае інтэграцыю прадстаўнікоў розных народаў у сусветную сацыяльна-культурную прастору з абавязковым захаваннем нацыянальнай своеасаблівасці. Галоўнае назначэнне замежных моў на сучасным этапе — забяспечыць узаемадзеянне і супрацоўніцтва народаў, цярпімасць, цікавасць і павагу да іншых культур, прадухіліць пачуццё раздражнення ад іх ... Падрабязней »

“Музыка” замежнай мовы

Вывучэнне замежнай мовы — працэс працяглы і працаёмкі, таму перад настаўнікам паўстае праблема: як павысіць матывацыю навучэнцаў да яе вывучэння. Адзін з эфектыўных спосабаў павышэння матывацыі — пазакласная работа па замежнай мове, якая мае вялікае агульнаадукацыйнае, развіццёвае і выхаваўчае значэнне. Гэтая работа не толькі паглыбляе веданне замежнай мовы, але і дапамагае задаволіць патрэбнасць дзяцей у нефармальных зносінах, спрыяе пашырэнню кругагляду, ... Падрабязней »

Праз тэатр — да замежнай мовы

Сёння вывучэнне замежнай мовы адыгрывае важную ролю ў жыцці чалавека. У сучасным свеце з яго бязмежнымі камунікатыўнымі магчымасцямі цяжка ўявіць свабоднага, адукаванага і паспяховага чалавека, здольнага жыць і займацца стваральнай працай у зменлівых умовах, без ведання замежнай мовы. Асваенне яе асноў дазваляе навучэнцам далучыцца да крыніцы інфармацыі пра сучасны свет і з’яўляецца добрым сродкам міжкультурных зносін. Канечне, у рамках урока ... Падрабязней »

Развіццё ініцыятывы і творчасці вучняў на ўроках нямецкай мовы і ў пазакласнай дзейнасці

Сучаснае грамадства жыве ў век навукі і электроннай тэхнікі. Гэта цудоўны час для падарожжаў, вывучэння культуры і быту народаў розных краін свету. Важным сродкам для пропуску ў свет чалавечай мары з’яўляецца замежная мова. І гэта абумоўлена самім жыццём. Без сумневу, кожны чалавек хацеў бы валодаць хаця б адной замежнай мовай. Мы павінны падрыхтаваць сённяшніх вучняў да паўнавартаснага жыцця ў свеце, ... Падрабязней »

“Смачныя” тэмы і незвычайныя святы

Цяжкім шляхам да перамогі ішлі 68 удзельнікаў конкурсу па 4 замежных мовах: англійскай, нямецкай, французскай і іспанскай. На гэтым шляху іх надзейнай апорай сталі ўменні выступаць перад аўдыторыяй, прадставіць падрыхтаванае эсэ на зададзеную тэму і арыгінальна рашыць творчае заданне, прапанаванае членамі журы. Тэма выступленняў навучэнцаў 8 класа гэтага года прапаноўвала шырокі выбар страў з розных кухань народаў свету. Членам журы, ... Падрабязней »

Каштоўнасць інтэрактыўных метадаў навучання

За апошнія гады настаўнікі замежнай мовы атрымалі значную самастойнасць у выбары сродкаў навучання і творчым асэнсаванні зместу і шляхоў рэалізацыі праграмных патрабаванняў. Сярод розных метадаў і тэхналогій навучання лідзіруючае становішча займаюць тыя, што заснаваны на асобасна арыентаваным падыходзе. Гэта важна, бо ў такім выпадку на ўроку ствараецца атмасфера, у якой дзеці адчуваюць сябе камфортна і свабодна. Акрамя таго, асобасна арыентаваныя ... Падрабязней »

Посткросінг — свет без межаў

Кожны настаўнік шукае свае шляхі для павышэння матывацыі дзяцей да вывучэння замежнай мовы. У англійскім клубе, які дзейнічае ў нашай школе, выкарыстоўваюцца розныя прыёмы для гэтага: суботнія пасяджэнні, тэатралізаваныя мерапрыемствы, літаратурныя вечарыны “Камін-Party”, караоке-шоу, конкурсы іншамоўных песень, гульнявыя праграмы і дыскатэкі па матывах свят англамоўных краін. Сёлета мы паспяхова праехалі па маршруце Лондан — Парыж — Берлін. Сярод новых форм ... Падрабязней »