Архів тега: замежная мова

Інтэрактыўныя метады для камунікацыі

Вучэбныя заняткі з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў будуюцца такім чынам, што кожны навучэнец уцягваецца ў працэс пазнання, мае магчымасць разумець, думаць, аналізаваць, ствараць. Методыка інтэрактыўнага навучання выпрацоўвае ў дзяцей камунікатыўныя ўменні і навыкі, якія дапамагаюць ім завесці новых сяброў і выявіць свае асабістыя якасці. Лічу, што пры выкарыстанні інтэрактыўных метадаў навучанне прахо­дзіць больш эфектыўна, таму што дзеці не проста завучваюць матэрыял, а ... Падрабязней »

Рознакаляровы свет англійскай мовы

Свет замежнай мовы мае мноства колераў і адценняў. Задача настаўніка — данесці да навучэнцаў яго прыгажосць і разнастайнасць. Вывучэнне граматычных структур, маўленчых клішэ, “застылых” выразаў, безумоўна, вельмі важнае, але, каб навучэнцы палюбілі замежную мову, бывае недастаткова традыцыйных і не вельмі ўрокаў з іх абавязковымі элементамі. У руках настаўніка ёсць пэўныя інструменты, якія дазваляюць матываваць школьнікаў вывучаць замежную мову і рабіць ... Падрабязней »

Інтэлект–карты на ўроку замежнай мовы

Работа з інтэлект-картамі на ўроку замежнай мовы пачынаецца на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі і ўключае ўвесь вучэбны матэрыял па вызначанай тэме. Інтэлект-карты распрацоўваюцца з дапамогай камп’ютарных праграм PowerPoint і XMind8. Іх можна выкарыстоўваць у электронным ці раздрукаваным выглядзе. Першы этап пачынаецца з уводу матывацыйнай інтэлект-карты ў якасці нагляднага дапаможніка да тэмы ўрока. Таксама адбываецца знаёмства з правіламі яе чытання. ... Падрабязней »

Загаварыць дапаможа карцінка

Сучасныя настаўнікі замежнай мовы сутыкаюцца з праблемай маўчання навучэнцаў на ўроку. Я хачу падзяліцца вопытам выкарыстання наглядна-ілюстрацыйнага метаду на ўроках замежнай мовы, які дапамагае падштурхнуць дзіця да зносін. Гэты метад я адкрыла для сябе зусім нядаўна, і, на маё здзіўленне, ён акзаўся вельмі эфектыўным. Пасля праслухоўвання ці прачытання тэксту на ўроках англійскай мовы я прапаную дзецям абмеркаваць тэкст, выкарыстаўшы карцінкі ... Падрабязней »

Вучым лексіку гуляючы

Павышэнню матывацыі школьнікаў да вывучэння замежнай мовы з дапамогай займальных матэрыялаў і гульнявых прыёмаў прысвечана шмат навуковых даследаванняў. Многія педагогі выкарыстоўваюць у рабоце вучэбныя дапаможнікі, метадычныя распрацоўкі і матэрыялы гульнявога характару. Тым не менш тэхналогія гульнявога навучання на ўроках замежнай мовы прымяняецца не так актыўна, а шкада, бо гэта эфектыўны інструмент кіравання вучэбнай дзейнасцю, які дазваляе зрабіць адукацыйны працэс захапляльным ... Падрабязней »

Расказваем свету пра сябе

Важнасць зносін і сацыяльнага ўзаемадзеяння падчас навучання замежнай мове бясспрэчная, таму ў сучаснай адукацыйнай практыцы ўсё часцей у выкладанні і ў пазакласнай дзейнасці па англійскай мове выкарыстоўваюцца інтэрнэт-рэсурсы, сеткавыя і інтэрнэт-праекты. Яны дазваляюць развіваць у навучэнцаў уменні і навыкі, неабходныя ў сучасным інфармацыйным грамадстве, а таксама ўдасканальваюць традыцыйныя формы навучання. Пры арганізацыі пазакласнай дзейнасці па англійскай мове і ў рамках ... Падрабязней »

Вучым англійскую з цікавасцю

Прадметныя тыдні ў сярэдняй школе № 2 Смалявіч з’яўляюцца адной з самых цікавых форм пазакласнай работы. Навучэнцы маюць добрую магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці, ініцыятыву, уменне самастойна падыходзіць да вырашэння розных задач. Тыдзень англійскай мовы ў мінулым навучальным годзе быў распланаваны такім чынам, каб былі ахоплены навучэнцы ўсіх ступеней навучання. Улічваліся інтарэсы навучэнцаў пры падрыхтоўцы сцэнарыя тыдня, каб яны маглі ... Падрабязней »

З чаго складаецца прафесійная кампетэнцыя

Цікавае і нестандартнае прафарыентацыйнае мерапрыемства арганізавала кафедра англійскай мовы факультэта замежных моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. “Англійская мова ў будучай прафесіі” — такая назва прыцягнула ўвагу студэнтаў самых розных факультэтаў: эканамічнага, геолага-геаграфічнага, юрыдычнага, факультэтаў матэматыкі і тэхналогій праграмавання, фізікі і інфармацыйных тэхналогій. Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама навучэнцы гомельскай сярэдняй школы № 72, на базе якой функцыянуе філіял ... Падрабязней »

Што абяцаў Праметэй,

або Размова аб прыёмах мнематэхнiкi на ўроках замежнай мовы Калi заходзiць размова пра выкладанне замежнай мовы, часцей за ўсе прыходзяць у галаву такiя паняццi, як “iнтэрактыўныя метады”, “праекты”, “камунiкатыўныя метады”, “сродкi IКТ”, “вэб-сэрвiсы”. Мне таксама блiзкiя розныя тэхналогii, бо ўсё наша настаўнiцкае жыццё — гэта пошук новых прыёмаў i форм, якія дапамагаюць зрабiць працэс навучання больш прывабным i эфектыўным. Але ... Падрабязней »

Размаўляць на мове Гётэ

З кожным годам становіцца відавочным павелічэнне ролі і значнасці валодання замежнай мовай. Для якаснага яе вывучэння важнымі з’яўляюцца не столькі веды па граматыцы і ўзбагачэнне слоўнікавага запасу, колькі рэальныя зносіны з носьбітамі мовы, якая вывучаецца. Такія зносіны — гэта заўсёды каштоўны вопыт як для настаўнікаў, так і для вучняў. Атрымаць такі вопыт змаглі настаўнікі нямецкай мовы ўстаноў адукацыі Нясвіжскага раёна, ... Падрабязней »