Архів тега: яслі-сад

Падзяліліся педагагічным вопытам

У нашай дашкольнай установе паспяхова рэалізуецца інавацыйны праект “Формы і метады работы па фарміраванні грамадзянскай ідэнтычнасці выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі”. Вынікамі гэтай дзейнасці педагагічны калектыў падзяліўся з калегамі. У семінары на базе ясляў-сада прынялі ўдзел педагогі вобласці, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці навучэнцаў у рамках арганізацыі і дзейнасці рэгіянальных віртуальных музеяў”. Асаблівае месца ... Падрабязней »

Падарожжа ў Пясочную краіну

Працуючы па метадзе пясочнай тэрапіі, я заўважыла, што пры яго дапамозе можна дасягнуць вельмі добрых вынікаў: пясок здымае напружанне, трывожнасць, агрэсіўнасць, развівае творчую і пазнавальную актыўнасць дзяцей. Пясочная тэрапія дазваляе аптымізаваць камунікатыўныя сувязі выхаванцаў, гарманізаваць дзіцяча-бацькоўскія адносіны, вучыць выяўляць свае пачуцці, лепш разумець сябе. У нашым дзіцячым садзе хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем наведваюць заняткі па пясочнай тэрапіі. Прапаноўваем адзін з прыкладаў ... Падрабязней »

З любоўю да роднай зямлі

“За Беларусь!”, “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, “За любімую Беларусь”, “Я грамадзянін Беларусі” — шырокамаштабныя акцыі, здольныя не толькі аб’ядноўваць грамадзян краіны, але і фарміраваць у маладых людзей пачуцці патрыятызму і грамадзянскасці. У звароце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу 2016 года адзначана, што асаблівая роля адводзіцца сістэме адукацыі, “якая павінна, па-першае, навучыць ... Падрабязней »

Зімовая прагулка — заўсёды свята

Зіма — дзівосная пара года, доўгачаканая і любімая для нашых дзяцей. Прагулка для дашкольнікаў — заўсёды свята, а зімовая прагулка — свята ўдвая. Гэта час для забаў і выдатны спосаб аздараўлення. Асабліва радуюць зімовыя дні, калі на дварэ ляжыць снег. У Ракаўскім яслях-садзе “Сонейка” Валожынскага раёна прагулкі ў такія дні праходзяць з максімальнай карысцю для выхаванцаў. Так, у цяпер ужо ... Падрабязней »

Першае пачуццё грамадзянскасці

Першае пачуццё грамадзянскасці і патрыятызму. Ці даступныя яны малым? Можна даць станоўчы адказ: дашкольнікам, асабліва старэйшага дашкольнага ўзросту, даступна пачуццё любові да свайго народа, да роднай прыроды, да Радзімы. А гэта і ёсць пачатак патрыятызму, які нараджаецца ў пазнанні і фарміруецца ў працэсе мэтанакіраванага выхавання. Сыходзіць з жыцця цэлае пакаленне людзей, чый найбагацейшы маральны вопыт неабходны нам для выхавання хлопчыкаў ... Падрабязней »

Экалогія для дашкалят

Навучыць бачыць і адчуваць прыгажосць роднай прыроды, захапляцца ёю, беражліва ставіцца да ўсяго жывога, выхоўваць жаданне ў дзяцей захаваць яе — адна з прыярытэтных задач экалагічнай работы ў яслях-садзе № 48 Гомеля. Чым раней пачынаецца фарміраванне асноў экалагічнай культуры, тым вышэйшы яе ўзровень у далейшым. Раскрыць перад дзецьмі непаўторнае хараство прыроды беларускага краю, а галоўнае, навучыць убачыць яе — справа ... Падрабязней »

Распаліць агонь любові да Радзімы

Выхаваўчая работа ў дашкольнай установе немагчыма без уважлівага вывучэння асаблівасцей нацыянальнай культуры. Педагогі Давыд-Гарадоцкага ясляў-сада планамерна і сістэматычна працуюць над фарміраваннем у выхаванцаў маральных і грамадзянска-патрыятычных пачуццяў. Дашкольнікі далучаюцца да гісторыка-культурнай спадчыны палескіх жыхароў праз комплекс эмацыянальна афарбаваных уяўленняў і перажыванняў. Мы лічым, што зварот да сваіх вытокаў і каранёў здольны ярка распаліць агонь любові і павагі да Радзімы. Каб ... Падрабязней »

Надзейныя партнёры ў агульнай справе

Гісторыя нашай дашкольнай установы пачалася ў 1981 годзе. Сёння яслі-сад, разлічаны на 150 месцаў, наведвае 180 дзяцей. Якасць адукацыйнага працэсу забяспечваюць 23 педагогі. Калектыў установы вылучаецца стабільным складам і высокім творчым патэнцыялам. За гады работы ў садку назапашаны багаты вопыт узаемадзеяння з бацькоўскай грамадскасцю. Без супрацоўніцтва дашкольнай установы і сям’і немагчыма вырашыць пытанні індывідуальна-дыферэнцыраванай адукацыі дзяцей. У дашкольным узросце ўплыў ... Падрабязней »