Архів тега: яслі-сад № 1

Сямейны клуб “Праменьчык” аб’ядноўвае дзіцячы сад і сям’ю

Віктор Гюго заўважыў: “Пачаткі, закладзеныя ў дзяцінстве чалавека, падобныя да выразаных на кары маладога дрэва літар, якія растуць разам з ім, складаюць неад’емную частку яго”. З гэтым нельга не пагадзіцца. Праўда, з невялікім удакладненнем: роля сям’і ў выхаванні дзяцей застаецца вызначальнай, нават калі дзіця наведвае дзіцячы сад. Дома дзіця праводзіць прыкладна дзве трэці свайго часу. Тут яно гуляе, чытае, малюе, адпачывае, ... Падрабязней »

Памяць у маім сэрцы

Я вельмі ганаруся сваім дзядулем, памяць пра яго і падзеі Вялікай Айчыннай вайны будзе жыць вечна ў маім сэрцы. На жаль, наша пакаленне мала ведае пра герояў Вялікай Айчыннай вайны. Наш святы абавязак — зберагчы і перадаць з пакалення ў пакаленне праўду аб самай жудаснай вайне мінулага стагоддзя, аб мужнасці і самаахвярным служэнні сваёй Радзіме нашых дзядоў і прадзедаў, аб вялікім ... Падрабязней »

Дзіцячы сад і сям’я: шляхі супрацоўніцтва

З 2019 года ў яслях-садзе № 1 Круглага рэалізуецца інавацыйны праект “Укараненне мадэлі развіцця псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў (законных прадстаўнікоў) навучэнцаў”. Актуальнай задачай для ўстановы адукацыі сталі мэтанакіраваная дзейнасць па актывізацыі выхаваўчага патэнцыялу сем’яў выхаванцаў, фарміраванні культуры сямейных адносін, аказанне сям’і неабходнай дапамогі і падтрымкі, наданне сямейнаму выхаванню мэтанакіраванага, грамадска значнага характару, стварэнне ўмоў для фарміравання псіхолага-педагагічнай культуры бацькоў. Адной з ... Падрабязней »

Упрыгажэнні з малака

Даследчая дзейнасць у дзіцячым садзе Арганізацыя даследчай дзейнасці выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі развівае дапытлівасць розуму, фарміруе ўстойлівую пазнавальную цікавасць. Задача выхавальніка — заўважыць, падтрымаць і развіць цікавасць да даследаванняў, адкрыццяў, стварыць неабходныя для гэтага ўмовы. Часцей за ўсё дзеці самі падказваюць тэму дас­ледавання. Менавіта так атрымалася сёлета і ў нас. Падчас экскурсіі на мясцовы малочны камбінат выхаванцы ясляў-сада № 1 Жыткавіч ... Падрабязней »

Развіваем музычныя здольнасці дзяцей

Гульнявое музычнае даследаванне дзяцей пачынаецца яшчэ ў самым раннім дзяцінстве. Малыя імкнуцца да ўсіх прадметаў, з якіх могуць атрымаць гукі: аркестр з посуду на кухні, драўляныя кубікі і мэбля, пішчалкі, свістулькі, папера, звязка ключоў, мяшочак з арэхамі, куды можна запусціць руку і пачуць цудоўны шоргат. У сваёй рабоце вялікую ўвагу ўдзяляю раздзелу “Элементарнае музіцыраванне”. Сутыкнуўшыся з праблемай, што дзеці дрэнна ... Падрабязней »

Сцяжынка натхнення

Прафесія выхавальніка дзіцячага сада адна з самых важных і значных. Сучасны выхавальнік — гэта і добры псіхолаг, здольны ўглыбіцца ў складаную сістэму ўзаемаадносін дзяцей і іх бацькоў, і чулы чалавек, заўсёды гатовы да супрацоўніцтва, і прафесіянал, які выкарыстоўвае лепшы педагагічны вопыт і знаходзіцца заўсёды ў пошуку новых шляхоў і метадаў работы з дзецьмі. Адна з задач выхавання — ствараць умовы ... Падрабязней »