Архів тега: Выстава

EDUCA-2019

“Навучанне — камунікацыя і зносіны” — пад такім дэвізам 25 і 26 студзеня адбылася адна з найважнейшых падзей у сферы адукацыі — Міжнародная выстава EDUCA-2019 (Хельсінкі, Фінляндыя). У гэтым годзе прадстаўнікам сярэдняй школы № 22 Мінска Юліі Кулакоўскай, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце, Аксане Герашчанка, настаўніцы рускай мовы і літаратуры, і Веры Еўтух, настаўніцы матэматыкі, выпала магчымасць стаць непасрэднымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў выставы ... Падрабязней »

Віцебскія матывы

Выяўленчая дзейнасць адыгрывае значную ролю ў развіцці асобы навучэнцаў, спрыяе фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, выхаванню здольнасцей творча адлюстроўваць свае ўражанні ў мастацкай форме. У мастацтве заўсёды ёсць тэмы, цікавасць да якіх застаецца нязменнай. Часу непадуладна змяніць значэнне вечных тэм. Наш родны Віцебск мае своеасаблівую аўру, яго называюць другім Парыжам. Тут стваралі свае шэдэўры Марк Шагал і Ілья Рэпін, Юдэль Пэн ... Падрабязней »

У калейдаскопе будучых прафесій

Штогод у сакавіку ў Полацку больш за тысячу школьнікаў, будучых абітурыентаў, і іх бацькоў наведваюць Рэспубліканскую прафарыентацыйную выставу-прэзентацыю “Прафесійны калейдаскоп”. Арганізатарам мерапрыемства выступае рэсурсны цэнтр “Прафарыенцір” Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, які ў бягучым навучальным годзе праводзіў актыўную прафарыентацыю выпускнікоў школ у рамках сацыяльна значнага рэгіянальнага праекта “Паспяховы я — паспяховая краіна”. Выстава — своеасаблівы і красамоўны вынік гэтай ... Падрабязней »

Песняры брацкіх народаў

Народ пачынаецца з мовы. У кожнага яна свая — блізкая сэрцу, любая, дарагая. У 21-й мінскай школе імя М.Ф.Гастэлы штогод арганізоўваюцца кніжныя і фотавыставы, праводзяцца акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, “Беларускае — самае маё”, на ўроках і пазакласных мерапрыемствах гучаць вершы беларускіх аўтараў, льюцца шчымлівыя песні, захапляюць крэатыўныя квесты, дзе пераможцы ласуюцца цукеркамі. Сёлета адметнай з’явай стала літаратурная імпрэза “Вялікія ... Падрабязней »

Зімовая прагулка — заўсёды свята

Зіма — дзівосная пара года, доўгачаканая і любімая для нашых дзяцей. Прагулка для дашкольнікаў — заўсёды свята, а зімовая прагулка — свята ўдвая. Гэта час для забаў і выдатны спосаб аздараўлення. Асабліва радуюць зімовыя дні, калі на дварэ ляжыць снег. У Ракаўскім яслях-садзе “Сонейка” Валожынскага раёна прагулкі ў такія дні праходзяць з максімальнай карысцю для выхаванцаў. Так, у цяпер ужо ... Падрабязней »

Чараўніцтва ёлачнай цацкі

У яслях-садзе № 57 Віцебска прайшло адкрыццё выставы “Ёлачныя цацкі” — чароўны праект, рэалізаваны загадчыцай Вольгай Леанідаўнай Кручанюк і яе намеснікам Ілонай Францаўнай Марчанка. Праект быў арганізаваны для таго, каб нагадаць дзецям аб правілах бяспекі ў час правядзення навагодніх свят, а таксам для далучэння выхаванцаў да культуры навагодняга свята, яго традыцый. Выставу адкрывала старшы інспектар групы прапаганды па ўзаемадзеянні з ... Падрабязней »

Свечка памяці ў маленькай руцэ

Патрыятычнае выхаванне маленькіх грамадзян нашай краіны мае ў наш час вялікае значэнне, бо менавіта ім будаваць наша далейшае жыццё. Пасеяць зярнятка патрыятычнасці і грамадзянскасці ў душах сваіх выхаванцаў-першакласнікаў я вырашыла праз тэматычную інфармацыйную гадзіну “Вялікі дзякуй дзеду за Перамогу!”, папярэднічалі якой шэраг гучных чытанак пра вайну, афармленне выстаў дзіцячага малюнка і літаратуры.  Калі ўсё пачалося? Якое жудаснае абвяшчэнне пачулі людзі? ... Падрабязней »

Якога колеру шаўроны? Колькі зорак на пагонах?

У рамках падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне сярэдняя школа № 170 Мінска арганізавала выставу “Сувязь часоў і пакаленняў”. На выставе прадстаўлены нарукаўныя знакі-шаўроны ад часоў СССР і да сучаснасці, узоры ваеннай формы 70— 80-х гадоў, парашуты, мадэлі ваенных самалётаў. Вучні з цікавасцю разглядалі галоўныя атрыбуты вайсковага адзення — шаўроны войскаў Беларусі, Расіі і Украіны. У школьнікаў і ... Падрабязней »

Каб жаданні крылы не згарнулі

“Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая. // Чаму так горка, не магу я зразумець…” Хто з прадстаўнікоў сярэдняга і старэйшага пакаленняў не ведае гэтай славутай песні ў выкананні “Песняроў”? Але ці добра знаёмая яна маладым? І наогул творчасць аўтара гэтых радкоў паэта Аркадзя Куляшова? Менавіта для іх у Высокаўскай сярэдняй школе нядаўна прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны 100-годдзю з дня ... Падрабязней »