Архів тега: Віцебскі раён

Дарогамі памяці

Навучэнцы Віцебскага раёна 30 чэрвеня сталі ўдзельнікамі традыцыйнага валанцёрскага патрыятычнага велапрабегу “Дарогамі памяці”, прысвечанага 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Цэнтр дзяцей і моладзі, раённы камітэт БРСМ, інспекцыя па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. У велапрабегу прынялі ўдзел сем навучэнцаў Акцябрскай, Ноўкінскай, Лужаснянскай школ і тры навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай ... Падрабязней »

Работа з адоранымі дзецьмі ў рэгіянальнай адукацыйнай сістэме

Адораным прынята называць таго, хто валодае арыгінальнасцю мыслення, гібкасцю розуму, умее знаходзіць альтэрнатывы вырашэння праблем, здольны да аналізу і сінтэзу пры рашэнні лагічных задач. Адоранае дзіця імкнецца да пошуку новай інфармацыі, новых ведаў, праяўляе звышадчувальнасць да праблемы, здольнасць да прагназавання, таму варта стварыць дакладную сістэму выяўлення і навучання адораных, якая будзе садзейнічаць эканамічнаму і культурнаму развіццю краіны. Мы прапаноўваем мадэль ... Падрабязней »

Экалагічная адукацыя ў мэтах устойлівага развіцця

Адной з задач работы Ноўкінскай сярэдняй школы Віцебскага раёна з’яўляецца стварэнне эфектыўнай мадэлі ўстойлівага развіцця ўстановы адукацыі. Важным этапам у вырашэнні пастаўленай задачы стала экалагічная адукацыя. Экалагічная дзейнасць навучэнцаў — неабходная ўмова фарміравання экалагічнай культуры. У школе на працягу некалькіх гадоў праводзіцца тыдзень устойлівага развіцця, мерапрыемствы якога накіраваны ў першую чаргу на фарміраванне цэласнага светаадчування. Завяршаецца тыдзень школьным форумам экалагічных ... Падрабязней »