Архів тега: Віцебск

Лідар–мен запрашае

Аздараўленчы лагер “Лідар” мастацкага профілю з дзённым знаходжаннем дзяцей Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі арыентаваны на фарміраванне і развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах, задавальненне індывідуальных патрэб у творчым развіцці і самаўдасканаленні. Арганізацыя адпачынку і аздараўлення дзяцей у лагеры дае ім унікальную магчымасць працягнуць заняткі любімай справай у аб’яднанні па інтарэсах у новым сацыяльным асяроддзі — ... Падрабязней »

Разам з людзьмі ў пагонах

Арганізацыя і функцыянаванне профільных ваенна-патрыятычных лагераў — адна з найбольш эфектыўных форм удзелу Узброеных Сіл і ўстаноў адукацыі ў рабоце па ваенна-патрыятычным выхаванні дапрызыўнай моладзі і папярэджанні правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Улічваючы важнасць абазначанай работы, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь аказвае неабходную дапамогу ўстановам адукацыі ў выхаванні моладзі ў духу высокай грамадзянскасці і патрыятызму, падрыхтоўцы юнакоў да службы ва Узброеных Сілах. Сумесна ... Падрабязней »

Волатаўская вытрымка і імкненне да перамогі

Першыя адкрытыя спаборніцтвы па пажарным кросфіце “Волат” прайшлі ў Віцебску ў рамках акцыі МНС “Бяспека ў кожны дом!”. Кросфіт… Малады від спорту з кожным днём набірае ўсё большую папулярнасць у нашай краіне. Стаўку на зацікаўленасць сучаснай моладзі элементамі цяжкай і лёгкай атлетыкі, гімнастыкі, паўэрліфтынга, гіравога спорту, якія спалучаюцца ў кросфіце, зрабілі і работнікі МНС. І не прагадалі. Першыя адкрытыя спаборніцтвы ... Падрабязней »

З любоўю да жыцця

Педагог з 46-гадовым стажам, неабыякавы чалавек, які сваімі рукамі стварае рай вакол шматкватэрнага дома, цудоўная гаспадыня, пірагі якой ведаюць ва ўсіх установах адукацыі, дзе ёй даводзілася працаваць, — гэта ўсё яна, Галіна Мацвееўна Дзямешчанка з Віцебска. Анёлак для выхавальніка Калісьці даўно яшчэ ў Сібіры, дзе нарадзілася і жыла Галіна Дзямешчанка, яна напісала аўтабіяграфію ў вершах. У іх быў такі радок: ... Падрабязней »

Міхайлаў дзень

У апошнія восеньскія дні дзверы дзіцячага сада № 101 гасцінна расчыніліся для нашых шаноўных бабуль і дзядуляў, каб павіншаваць іх з Міхайлавым днём. Што гэта за свята? “Міхайла — святаў запіхайла”, — кажуць аб ім у народзе, бо яно апошняе свята ў адыходзячым годзе, запісанае ў беларускі народны каляндар. У гэты дзень ёсць цудоўны звычай: унукі абавязкова павінны сустракацца з ... Падрабязней »

«Развіццёвая азбука»

Сучасным грамадствам усё глыбей і глыбей усведамляецца неабходнасць ажыццяўлення навучання і выхавання на шырокім гісторыка-культурным фоне. Сёння настаўнікі імкнуцца ў працэсе навучання выхоўваць у школьнікаў пачуццё прыналежнасці да свайго народа і яго традыцый, гонару за ўнікальную культуру Беларусі. У гэтым імкненні можа дапамагчы праект “Развіццёвая азбука”, які сёння распрацоўваецца і паспяхова вырашае праблему культуралагічнай кампетэнцыі навучэнцаў малодшых класаў. У 2016/2017 ... Падрабязней »

Складана? Цікава і неабходна!

Інфармацыйныя тэхналогіі сёння ахопліваюць усе сферы дзейнасці. У сувязі з гэтым вельмі своечасовым і актуальным з’явілася адкрыццё цэнтра, у якім — упершыню ў Віцебску — з дапамогай вопытных выкладчыкаў універсітэта навучэнцы будуць мець магчымасць раскрыць інтарэсы і схільнасці да вывучэння інфармацыйных тэхналогій, праграмавання, матэматыкі і робататэхнікі.  Гаворка ідзе аб адукацыйным цэнтры IT-акадэмія “МІР будучыні” (Матэматыка, Інфарматыка і Робататэхніка будучыні), які ... Падрабязней »

Адкрываем новае ў вядомым

Навукова-даследчая лабараторыя “Тэорыя і практыка літаратурнай творчасці” як сродак развіцця камунікатыўных і агульнакультурных кампетэнцый вучняў Найважнейшай задачай школы з’яўляецца гуманізацыя адукацыі і фарміраванне сацыяльна свядомай асобы праз адукацыйныя, развіццёвыя і выхаваўчыя кампаненты. І калі адукацыйныя і развіццёвыя задачы вырашаюцца на прадметах любога цыкла, то выхаваўчыя перш за ўсё на ўроках гуманітарнага кірунку. Дзе, як не на ўроках мовы, літаратуры, гісторыі, ... Падрабязней »

Казкі венскага балю

Замест дыскатэкі — вальсы, паланэз, экасез і гросфатар; замест актавай залы — танцавальны паркет абласной філармоніі. Магія грацыёзных рухаў і класічных мелодый, памножаная на працу, энтузіязм і стратэгічны разлік, нараджае сапраўднае каляднае дзіва. Радзіма вальсаў з даўніх часоў захоўвае за сабой тытул сусветнай сталіцы баляў. За сезон іх тут арганізуецца больш за 200, прычым цэнтральнай падзеяй не толькі ў Аўстрыі, ... Падрабязней »

Чараўніцтва ёлачнай цацкі

У яслях-садзе № 57 Віцебска прайшло адкрыццё выставы “Ёлачныя цацкі” — чароўны праект, рэалізаваны загадчыцай Вольгай Леанідаўнай Кручанюк і яе намеснікам Ілонай Францаўнай Марчанка. Праект быў арганізаваны для таго, каб нагадаць дзецям аб правілах бяспекі ў час правядзення навагодніх свят, а таксам для далучэння выхаванцаў да культуры навагодняга свята, яго традыцый. Выставу адкрывала старшы інспектар групы прапаганды па ўзаемадзеянні з ... Падрабязней »