Архів тега: установа адукацыі

Абмен вопытам на перспектыву

У чэрвені адбылося выязное пасяджэнне клуба кіраўнікоў устаноў адукацыі Мінска “Дыялог”. Яно прайшло ў Раменскім Маскоўскай вобласці па тэме “Прафесійныя супольнасці: формула поспеху і сакрэты кіраўніцкага майстэрства”. У ходзе пасяджэння быў праведзены круглы стол з аднайменнай назвай, удзельнікі якога гаварылі пра Раменскі дом настаўніка як рэсурсны цэнтр развіцця муніцыпальнай сістэмы адукацыі, ролю прафесійных супольнасцей у развіцці прафесійных кампетэнцый педагогаў і ... Падрабязней »

Па заслугах і пашана

У Віцебскім раёне ўрачыста ўшанавалі лепшых прадстаўнікоў устаноў адукацыі, якія выявілі свае таленты, веды, неардынарныя здольнасці, мэтанакіраванасць і працавітасць, дасягнулі значных вынікаў у вучэбнай, творчай і спартыўнай дзейнасці. А нароўні з імі — бацькоў і педагогаў. Сустрэча адбылася ў раённым Доме культуры пры падтрымцы раённай арганізацыі “Белая Русь”. Дзяржава ўдзяляе вялікую ўвагу падтрымцы і развіццю адукацыі. Больш як 50 працэнтаў ... Падрабязней »

СВЯТА ў падарунак

Стварыць свята — няпроста, але гэта таго варта. Каб свята стала традыцыяй і разам з тым не страціла сваёй прыцягальнасці, арганізатарам неабходна прыкласці вялікія веды, працу, талент ды шчырае захапленне сваёй справай. Затое вынікам будзе не звычайнае мерапрыемства, а падзея, якую ўсе будуць чакаць з нецярплівым прадчуваннем новага, цікавага і патрэбнага. Як чакаюць у Віцебску кожны школьны кірмаш — менавіта ... Падрабязней »

З любоўю да роднай Беларусі

Вучыцца павінна быць цікава. Толькі тады навучанне можа быць паспяховым. У гэтым цвёрда перакананы педагогі дапаможнай школы Магілёва. На працягу многіх гадоў у школе праводзяцца тыдні пачатковых класаў. Такая форма арганізацыі дзейнасці вучняў спрыяе фарміраванню камунікатыўных навыкаў, актывізуе пазнавальную дзейнасць навучэнцаў, павышае ўзровень пазнавальнай матывацыі, спрыяе фарміраванню навыкаў работы ў калектыве, развівае творчыя здольнасці дзяцей, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця. ... Падрабязней »

Віват, навука!

У гімназіі № 37 Мінска з мэтай папулярызацыі дасягненняў навукі, фарміравання ў вучняў цікавасці да навуковага пошуку прайшоў Дзень навукі. “Мода на інтэлект” — пад такім лозунгам былі арганізаваны ўсе мерапрыемствы гэтага дня. Дзень пачаўся з займальнай пяціхвілінкі, калі навучэнцы старшых класаў у пачатку першага ўрока прадэманстравалі навучэнцам хімічныя і фізічныя доследы, змадэлявалі вывяржэнне вулкана і іншыя цікавыя прыродныя з’явы. ... Падрабязней »

Сакрэт спартыўных перамог

Стан фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ва ўстановах адукацыі Віцебшчыны, а таксама вынікі арганізацыі летняга аздараўлення і працоўнай занятасці дзяцей і падлеткаў былі абмеркаваны на выязной калегіі ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама ў Оршы. Удзельнікі калегіі наведалі гімназію № 2 і сярэднюю школу № 17, Цэнтральны гарадскі стадыён, Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці і будучую жамчужыну беларускай Поўначы — адзін з ... Падрабязней »

Моладзь спрабуе крылы

Выступіць на абласной навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці “Эўрыка” сёлета імкнулася звыш за 800 чалавек. Конкурс вытрымаў толькі кожны дзясяты. Колькасць заявак на ўдзел штогод павялічваецца ўдвая. Што ж прываблівае маладых людзей у даследчыцкай дзейнасці? Прага пазнання Адвечная дамінанта чалавечага характару ўзроставым і сацыяльным рамкам непадуладная. Тым не менш вельмі яскрава яна праяўляецца якраз у пачатковай школе: дзяцей ... Падрабязней »

Мы разам — мы побач

Усе без выключэння бацькі хочуць бачыць сваё дзіця шчаслівым і ўсмешлівым. На жаль, так бывае не заўсёды. У такіх сітуацыях вельмі важна падтрымаць сям’ю, у якой расце дзіця з псіхафізічнымі асаблівасцямі. А падтрымка прадугледжвае цеснае ўзаемадзеянне бацькоў і ўстаноў адукацыі. Гэта добра ўсведамляе педагагічны калектыў ясляў-сада № 110 Магілёва, які з 2007 года па ініцыятыве загадчыцы Ірыны Марцінковай дапамагае сем’ям ... Падрабязней »