Архів тега: Сярэдняя школа № 4

Здаровыя целам і духам

Шчасце немагчыма без здароўя, таму я як класны кіраўнік імкнуся ствараць глебу для фарміравання здаровых звычак, прывіваць вучням неабходныя для захавання здароўя навыкі. Сваю сістэму работы як класнага кіраўніка, накіраваную на паспяховае фарміраванне культуры здароўя навучэнцаў, выбудоўваю з наступных этапаў: 1. Назапашванне тэарэтычных ведаў пра здаровы лад жыцця. З мэтай паглыблення ведаў пра тое, што такое здаровы лад жыцця і ... Падрабязней »

“Беларусь” перамагла

Ва ўсе часы чалавек імкнуўся да здаровага ладу жыцця, жадаў пазнаць межы сваіх магчымасцей, не баючыся кінуць выклік лёсу. І часта выходзіў пераможцам. А спорт — гэта жыццё, здароўе, рызыка, пошук, перамога. Напярэдадні аднаго з самых цёлых, ласкавых і пяшчотных дзён у годзе — Міжнароднага дня сям’і — у спартыўнай зале сярэдняй школы № 4 Клімавіч адбылося спартыўнае свята “Тата, ... Падрабязней »

Мазаіка здароўя

Педагогі сярэдняй школы № 4 Клімавіч актыўна прапагандуюць сярод навучэнцаў здаровы лад жыцця не толькі ў вучэбны час, але і на канікулах. У адзін з кастрычніцкіх дзён педагог-арганізатар школы Людміла Фёдараўна Круцікава і класны кіраўнік 8 класа Ала Іванаўна Язерская прапанавалі навучэнцам стварыць сваю мазаіку здароўя і прыняць удзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні з аднайменнай назвай. Каб скласці мазаіку, удзельнікі гульні ... Падрабязней »

Час дарыць і атрымліваць радасць

Шосты дзень тыдня — субота — з’яўляецца арганічнай часткай цэласнай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы. Адной з важных задач, якія стаяць перад педагагічным калектывам школы, з’яўляецца эфектыўная арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень. Школьныя святы — адна з форм выхаваўчай работы з дзецьмі. У жыцці малодшага школьніка свята займае асаблівае месца. Пры падрыхтоўцы масавых мерапрыемстваў неабходна ўлічваць узроставыя і псіхалагічныя асаблівасці ... Падрабязней »

Гуляйце і вучыцеся!

Авалоданне англійскай мовай як замежнай — працэс доўгі і часта сумны. Як зрабіць яго цікавым і вясёлым заняткам? У гэтым нам дапамогуць захапляючыя настольныя гульні Activate. Гэтыя гульні падахвочваюць навучэнцаў да актыўнага выкарыстання лексікі і моўных узораў у рэальнай сітуацыі зносін. Гульні дапамагаюць навучэнцам гаварыць свабодна, без боязі зрабіць памылкі і думаць творча. Настольныя гульні Activate для вывучэння англійскай мовы ... Падрабязней »

Цяжка ў вучэнні — лёгка ў баі

У сучасных умовах няма задачы больш важнай, чым задача фарміравання патрыятызму. Разам з тым няма задачы і больш складанай. Але складана не азначае немагчыма. Задача ў тым, каб захаваць векавыя традыцыі і маральныя каштоўнасці: любоў да Айчыны, павагу да працы, нацыянальную і рэлігійную цярпімасць, справядлівасць, гатоўнасць да абароны Радзімы. Юнаку, які абдумвае сваё будучае жыццё, важна пастаянна памятаць пра тое, ... Падрабязней »

Суквецце талентаў

Сярэдняя школа № 4 Магілёва — школа новых магчымасцей, школа пошуку, школа дасягненняў. Вучні тут вельмі розныя, таму педагагічны калектыў імкнецца ў кожным убачыць асобу з яе магчымасцямі і здольнасцямі. Школа гатова даць кожнаму дзіцяці трывалыя веды, таму кожны педагог імкнецца зацікавіць вучня сваім прадметам. Так, настаўніца матэматыкі Святлана Аляксандраўна Марчанка на сваіх занятках паказвае дзецям, наколькі дзівосная і ўсемагутная ... Падрабязней »