Архів тега: сярэдняя школа № 21

Праца — крыніца дабрачыннасці

Шосты школьны дзень патрабуе максімальнай арганізаванасці як вучняў, так і педагогаў. Асабліва калі кліча суботнік. Добрае надвор’е, сумесная праца на карысць роднага горада, румянец на шчоках і пазітыўны настрой — такой запомнілася большасці вучняў Цэнтральнага раёна першая субота кастрычніка. Вучні 8—11 класаў 21-й сталічнай школы пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Алены Міхайлаўны Дробуш, Святланы Уладзіміраўны Сапегі, старшыні прафсаюзнага камітэта школы Кацярыны ... Падрабязней »

Мост між прыродай і грамадствам

Прадметныя дэкады ў 21-й сталічнай школе — гэта не толькі магчымасць павысіць зацікаўленасць да пэўнай навукі, але і цудоўны шанс для вучняў прадэманстраваць арганізатарскія, інтэлектуальныя і творчыя здольнасці. “Свабода, крэатыўнасць, сучасны падыход і рэалізацыя самых незвычайных ідэй” — пад такім умоўным дэвізам прайшоў тыдзень прыродазнаўчых дысцыплін. Якую краіну выбраць для падарожжа, дзе на лецішчы пасадзіць кветкі, моркву ці парэчкі альбо ... Падрабязней »

Айчыны голас — голас лепшай музы

Восень пачынаецца цудоўным святам — Днём ведаў. Педагогі з хваляваннем рыхтуюцца да першага ўрока, спадзеючыся на паслухмянасць і працаздольнасць вучняў пасля летніх канікул, а дзеці з нецярплівасцю чакаюць сустрэчы з аднакласнікамі і, канечне, паважанымі настаўнікамі, каб разам з імі годна ўступіць у новы навучальны год. Педагагічны калектыў сталічнай школы № 21 імя М.Ф.Гастэлы — гэта, з аднаго боку, каманда аднадумцаў, ... Падрабязней »

Куток, да якога душой прыраслі

Сёння методыка выкладання беларускай літаратуры ў школе патрабуе крэатыўнага і творчага падыходу. У камп’ютарызаваным грамадстве, дзе перавага аддаецца разнастайным гаджэтам, віртуальным зносінам і сацыяльным сеткам, літаратура, на жаль, не вельмі запатрабавана. Асабліва гэта характэрна для маштабных твораў, прачытанне і аналіз якіх з’яўляецца складаным, а часам і немагчымым працэсам. Ці заўсёды варта абвінавачваць вучняў у лайдацтве і нежаданні чытаць? З пазіцый ... Падрабязней »

Песняры брацкіх народаў

Народ пачынаецца з мовы. У кожнага яна свая — блізкая сэрцу, любая, дарагая. У 21-й мінскай школе імя М.Ф.Гастэлы штогод арганізоўваюцца кніжныя і фотавыставы, праводзяцца акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, “Беларускае — самае маё”, на ўроках і пазакласных мерапрыемствах гучаць вершы беларускіх аўтараў, льюцца шчымлівыя песні, захапляюць крэатыўныя квесты, дзе пераможцы ласуюцца цукеркамі. Сёлета адметнай з’явай стала літаратурная імпрэза “Вялікія ... Падрабязней »

Аднадумства нараджае сяброўства

Цёплая, сардэчная, патрэбная. Менавіта такой стала сустрэча педагогаў і навучэнцаў сярэдняй школы № 21 імя М.Ф.Гастэлы Мінска з настаўнікамі і выхаванцамі Радашковіцкай школы-інтэрната. Прадстаўнікі сталічнай школы прыехалі ў госці з яркай канцэртнай праграмай. На сцэне навучэнцы дэманстравалі вакальныя і харэаграфічныя таленты, віртуозна ігралі на музычных інструментах, жартавалі. Фея праводзіла цікавыя конкурсы, у якіх прымалі ўдзел усе прысутныя ў актавай зале. ... Падрабязней »