Архів тега: сярэдняя школа № 2

Матывацыя на поспех

Выяўленне высокаматываваных навучэнцаў, арганізацыя сістэмнай работы — адны з галоўных задач сучаснай школы і адукацыйнай практыкі. У сярэдняй школе № 2 Кіраўска імя К.П.Арлоўскага ўдзяляецца вялікая ўвага рабоце па выяўленні і падтрымцы навучэнцаў пачатковых класаў, матываваных да вучэбна-пазнавальнай і творчай дзейнасці. У кожнага дзіцяці ёсць вялікія магчымасці для развіцця. Але гэта не азначае, што пры роўных умовах можна чакаць адных ... Падрабязней »

Развіваем сацыякультурную кампетэнцыю вучняў праз відэападкасты

Развіццё сацыякультурнай кампетэнцыі вучняў ускладняецца з-за адсутнасці рэальнага моўнага асяроддзя, якое дазволіла б паглыбіцца ў культуру, традыцыі і звычаі іншай краіны. Улічваючы тое, што дзеці не маюць такой магчымасці, неабходна шукаць эфектыўныя шляхі і спосабы развіцця сацыякультурнай кампетэнцыі па-за моўным асяроддзем. Перад настаўнікам паўстаюць пытанні, звязаныя з тым, як змадэляваць сітуацыі, максімальна набліжаныя да рэальнага асяроддзя, на ўроках замежнай мовы. ... Падрабязней »

Эфектыўны метадычны тыдзень

Магчымасці выкарыстання эфектыўных педагагічных тэхналогій у адукацыйным працэсе прааналізавалі настаўнікі сярэдняй школы № 2 Кіраўска падчас спецыяльна арганізаванага метадычнага тыдня. У весь тыдзень педагогі школы дэманстравалі калегам свой вопыт на адкрытых уроках. Заняткі ахоплівалі ўсе ўзроставыя групы навучэнцаў. Былі дадзены ўрокі па англійскай і нямецкай мовах, біялогіі, хіміі, прадмеце “Чалавек і свет”, інфарматыцы, сусветнай гісторыі, матэматыцы, беларускай і рускай мовах, ... Падрабязней »

Тэатр танцавальнай тэрапіі

Добрыя справы аб’ядноўваюць добрых людзей з розных краін. Шчырае сяброўства італьянцаў і беларусаў пашырае магчымасці супрацоўніцтва ў многіх сферах, у тым ліку ў рабоце з асаблівымі дзецьмі. Італьянскі псіхатэрапеўт, спецыяліст па танцавальна-рухальнай тэрапіі, рэжысёр тэатральнай асацыяцыі Сompagnia Tuttoattaccato Джардана Марыяні разам са сваімі памочнікамі-акцёрамі два разы ў год на працягу двух гадоў прыязджае ў Беларусь, каб працаваць з выхаванцамі па ... Падрабязней »

Юныя даследчыкі пазнаюць свет

Арганізацыя даследчай дзейнасці ў сярэдняй школе № 2 Смаргоні ажыццяўляецца праз дзейнасць школьнага навуковага таварыства, актыўнымі ўдзельнікамі якога з’яўляюцца і малодшыя школьнікі. На фарміраванне даследчай кампетэнцыі накіраваны факультатыўны курс “Юныя даследчыкі, або Прыступкі на шляху да адкрыцця”, які з поспехам асвойваюць малодшыя школьнікі. Гэтыя факультатыўныя заняткі накіраваны на развіццё ў вучняў навыку даследчых паводзін: яны вучацца бачыць праблемы, задаваць пытанні, ... Падрабязней »

Наш цёплы дом

Пачынаючы з 2009 года нарацкая сярэдняя школа № 2 прымае ўдзел у конкурсе школьных праектаў па энергаэфектыўнасці “Энергія і асяроддзе пражывання”. За час удзелу ў конкурсе мы паспрабавалі сябе практычна ва ўсіх намінацыях. Некалькі разоў былі пераможцамі раённага этапу конкурсу, удзельнічалі на абласным узроўні. У 2010 годзе даследчая дзейнасць нашых навучэнцаў была прысвечана надзвычай актуальнай для нашага раёна і ўсёй ... Падрабязней »

У дапамогу лесу — “Зялёны патруль”

У сярэдняй школе № 2 Чавус экалагічнаму выхаванню надаецца немалое значэнне. Для першакласнікаў ва ўстанове дзейнічае аб’яднанне па інтарэсах “Зялёны патруль”. Сярод форм яго дзейнасці — заняткі-экскурсіі ў лесагаспадарчыя ўстановы, тэматычныя гутаркі са спецыялістамі лясной гаспадаркі, творчыя праграмы. У рамках работы аб’яднання адначасова адбываецца прафесійная арыентацыя вучняў, знаёмства з прафесіяй работніка дзяржаўнай лясной аховы. Фарміраванне экалагічнай дасведчанасці праходзіць не толькі ... Падрабязней »

Вялікая прыгажосць малой радзімы

Лета — гэта самая доўгачаканая і жаданая пара года, поўная надзей і новых ідэй. Для вучняў нашага класа ўжо другі год запар канікулы пачынаюцца з незабыўнай прыгоды. Мы адпраўляемся ў велапрабег па самых прыгожых месцах нашай малой радзімы. Чэрвеньскім сонечным ранкам сямёра падлеткаў пад кіраўніцтвам педагогаў і бацькоў адправіліся ў захапляльнае падарожжа. Першым прыпынкам была крыніца вёскі Шэперава. Тут мы ... Падрабязней »

Вучым англійскую з цікавасцю

Прадметныя тыдні ў сярэдняй школе № 2 Смалявіч з’яўляюцца адной з самых цікавых форм пазакласнай работы. Навучэнцы маюць добрую магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці, ініцыятыву, уменне самастойна падыходзіць да вырашэння розных задач. Тыдзень англійскай мовы ў мінулым навучальным годзе быў распланаваны такім чынам, каб былі ахоплены навучэнцы ўсіх ступеней навучання. Улічваліся інтарэсы навучэнцаў пры падрыхтоўцы сцэнарыя тыдня, каб яны маглі ... Падрабязней »

У чаканні новых перамог

Перамогі беларускіх спартсменаў на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане сталі магутным стымулам для дасягнення высокіх вынікаў юнымі спартсменамі Мсціслаўшчыны на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па кікбоксінгу, які адбыўся ў Мінску. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды ўсіх рэгіёнаў, усяго каля 200 удзельнікаў. У каманду Магілёўскай вобласці ўвайшлі навучэнцы сярэдняй школы № 2 Мсціслава Уладзіслаў Свіцянкоў і Раман Казакоў. Юнакі шосты год займаюцца ў ... Падрабязней »