Архів тега: сярэдняя школа № 14

Фарміраванне інфармацыйнай культуры бацькоў

Спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы школы № 14 Мазыра для развіцця інфармацыйнай культуры бацькоў выкарыстоўваюць розныя формы работы: бацькоўскія сходы, канферэнцыі, тэматычныя кансультацыі, гутаркі, лекцыі, сустрэчы ў рамках праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”. Пры правядзенні сходаў баць­кі атрымліваюць інфармацыю па пытаннях бяспекі дзяцей у інтэрнэце, магчымых рызыках, звязаных з прапагандай наркотыкаў, суіцыдальных паводзін, рэкамендацыі па пераадоленні крызісных сітуацый. Мы гаворым пра неабходнасць ... Падрабязней »

Інтэлект–карты на ўроку замежнай мовы

Работа з інтэлект-картамі на ўроку замежнай мовы пачынаецца на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі і ўключае ўвесь вучэбны матэрыял па вызначанай тэме. Інтэлект-карты распрацоўваюцца з дапамогай камп’ютарных праграм PowerPoint і XMind8. Іх можна выкарыстоўваць у электронным ці раздрукаваным выглядзе. Першы этап пачынаецца з уводу матывацыйнай інтэлект-карты ў якасці нагляднага дапаможніка да тэмы ўрока. Таксама адбываецца знаёмства з правіламі яе чытання. ... Падрабязней »

Арганізацыя перавернутага навучання ў профільным класе

У межах традыцыйнага падыходу, як правіла, 45 мінут урока настаўнік выкарыстоўвае для апытання па дамашнім заданні (15 мінут), тлумачэння новага матэрыялу (15 мінут) і замацавання. На апошні важны этап — замацаванне — застаецца ў лепшым выпадку 10 мінут. А яшчэ трэба памятаць пра рэфлексію, дамашняе заданне, выстаўленне адзнак… Калі я пачала весці ўрокі біялогіі ў профільным хіміка-біялагічным класе, зразумела, што для ... Падрабязней »

Сацыяльная паспяховасць праз дыялог культур

Сярэдняя школа № 14 Мазыра ўваходзіць у пералік устаноў адукацыі, на базе якіх ажыццяўляецца інавацыйная дзейнасць па тэме “Укараненне мадэлі фарміравання сацыяльнай паспяховасці навучэнцаў установы агульнай сярэдняй адукацыі”. Плануецца, што дзякуючы рэалізацыі праекта па фарміраванні сацыяльнай паспяховасці, павысіцца якасць адукацыйнага працэсу, адбудзецца яго арыентацыя на фарміраванне ключавых кампетэнцый як выніку адукацыі. Таму я разам з навучэнцамі пастаянна знаходжуся ў пошуку ... Падрабязней »

Школа сацыяльнага поспеху

Амерыканскі філосаф і педагог Джон Дзьюі казаў: “Мы пазбаўляем дзяцей будучыні, калі працягваем вучыць сёння так, як вучылі гэтаму ўчора”. Цяперашняя эпоха — не толькі стагоддзе інфарматызацыі і сучасных тэхналогій, але і час ініцыятыўных, творчых, актыўных маладых людзей, якія валодаюць высокай прафесійнай і асобаснай культурнай мабільнасцю, арыентаваны на сацыяльна значны поспех і пазітыўную самарэалізацыю ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства. Гэта ... Падрабязней »

Чароўная шпаргалка — ЛСМ

Што можна сказаць пра сучасных дзяцей? Яны лёгка створаць акаўнт у сацсетках, здымуць і выкладуць на YouTube відэа ці адправяць у Instagram чарговую порцыю фотаздымкаў з каментарыямі. Часта яны настолькі добра разбіраюцца ў інфармацыйных тэхналогіях і сыходзяць у віртуальны свет, што з цягам часу без цікавасці пачынаюць успрымаць традыцыйныя падыходы да навучання ў школе ўвогуле і англійскай мовы ў прыватнасці. ... Падрабязней »