Архів тега: сярэдняя школа № 1

Будзем чытаць!

У наш імклівы час стала папулярным весці здаровы лад жыцця: правільна харчавацца, займацца спортам ці проста рабіць зарадку і г.д. А ці неабходна сёння чытаць мастацкую літаратуру? Многія ўвогуле скептычна адносяцца да чытання кніг у эпоху інфармацыйных тэхналогій: бумажныя выданні саступілі месца планшэтам, смартфонам, камп’ютарам. Так, людзі сталі вельмі мабільнымі: адны чытаюць у інтэрнэце навіны, другія слухаюць аўдыякнігу па дарозе ... Падрабязней »

Рашаем простыя тэкставыя задачы

Праграма спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) па матэматыцы на І ступені прадугледжвае работу з тэкставымі задачамі. Гэты від дзейнасці даволі складаны і выклікае пэўныя цяжкасці ў асаблівых вучняў з-за спецыфічных парушэнняў, уласцівых ім. Дзеці дрэнна арыентуюцца ва ўмове задачы, не ўмеюць вылучаць істотнае, рашаюць, не ўнікаючы ў змест, абапіраюцца на асобныя, выхапленыя з кантэксту ... Падрабязней »

Валанцёр — гэта гучыць модна!

Адна з маральных якасцей, якая часам забываецца ў наш час, але можа выратаваць жыццё, робіць чалавека чалавекам, — міласэрнасць, дабрыня. Дабрыня заключаецца не толькі ў цёплых словах, але і ў справах, учынках. Ключавым момантам у вырашэнні гэтай праблемы з’яўляецца далучэнне вучняў да валанцёрскай дзейнасці. Cярэдняя школа № 1 Старых Дарог імя Героя Савецкага Саюза Ф.Ф.Кулікова ў ходзе рэалізацыі рэспубліканскага праекта ... Падрабязней »

З дабром у сэрцы

У стане стомленасці і раздражнення ад надзённых клопатаў мы часам праходзім міма чужых праблем, пакуль яны не закранулі нас саміх. Тады мы хапаемся за саломінку, шукаем падтрымкі і спагады ў людзей, для якіх бескарыслівая дапамога, міласэрнасць і спагадлівасць не проста словы, а сэнс жыцця. У нас з вамі ёсць унікальная магчымасць папоўніць іх рады. І тады, нібы па ўзмаху чароўнай палачкі, ... Падрабязней »

Дзіцячая перыёдыка ў карэкцыйна–развіццёвай рабоце

Адным з асноўных метадаў навучання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, у тым ліку з расстройствамі аўтыстычнага спектра, з’яўляецца метад нагляднасці, заснаваны на паказе прадметаў ці мадэлей, якія вывучаюцца. У метадычным арсенале педагогаў шмат разнастайных развіццёвых гульняў, картатэка якіх пастаянна папаўняецца. Але карэкцыйна-развіццёвая работа не абмяжоўваецца толькі школай. Дзе ўзяць неабходныя матэрыялы бацькам, як далу­чыць мам і татаў да сумеснай дзейнасці ... Падрабязней »

Вусны часопіс дапаможа дыялогу

У рабоце з дзецьмі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця, у сярэдняй школе № 1 Петрыкава выкарыстоўваю вусны часопіс як нетрадыцыйную форму ўзаемадзеяння школы з бацькамі ў межах спецыяльнай адукацыі. Гэты спосаб дазваляе наладзіць з бацькамі шчырыя адносіны, пачуць іх меркаванне, мець магчымасць раўнапраўнага дыялогу. Часопіс можа мець ад 3 да 7 старонак, кожная займае ад 5 да 10 мінут. Агульная ... Падрабязней »

Пра абарону працоўных правоў

школьнікі Кармы даведаліся на прафсаюзных уроках Для фарміравання прававой самасвядомасці старшакласнікаў, падрыхтоўкі моладзі да працоўнага жыцця, папулярызацыі працоўных прафесій у сярэдняй школе № 1 Кармы сёлета праведзены прафсаюзныя ўрокі для вучняў 9—11 класаў. Уступаючы ў дарослае жыццё, выпускнікі павінны мець уяўленне пра прафесію, якую выберуць, а таксама мець актыўную грамадзянскую пазіцыю. Перш чым яны прыйдуць у працоўныя калектывы, ім трэба даць разуменне ... Падрабязней »

Рознакаляровы свет англійскай мовы

Свет замежнай мовы мае мноства колераў і адценняў. Задача настаўніка — данесці да навучэнцаў яго прыгажосць і разнастайнасць. Вывучэнне граматычных структур, маўленчых клішэ, “застылых” выразаў, безумоўна, вельмі важнае, але, каб навучэнцы палюбілі замежную мову, бывае недастаткова традыцыйных і не вельмі ўрокаў з іх абавязковымі элементамі. У руках настаўніка ёсць пэўныя інструменты, якія дазваляюць матываваць школьнікаў вывучаць замежную мову і рабіць ... Падрабязней »

Народны, неаднойчы ўганараваны

Мэтанакіраваная пошукавая работа пачалася ў нашай школе ў 1975 годзе: калектыў актыўна ўключыўся ў аперацыю “Салют, Перамога!”, прымеркаваную да 30-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Калі назбіралася дастаткова матэрыялаў, на 40-ю гадавіну вызвалення Лёзна ў 1983 годзе ўжо ў новым будынку школы, узведзеным у 1978 годзе, быў адкрыты музей. 9 лістапада 1996 года Міністэрствам культуры нашаму школьнаму музею было прысвоена ганаровае званне “народны”, ... Падрабязней »

Пісьмо з сакрэтам, або Павышаем матывацыю да вучобы з дапамогай ІКТ

Адна з задач сучаснай школы — развіццё ў вучняў матывацыі да атрымання ведаў і бесперапыннай самаадукацыі праз інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. На жаль, многія педагогі пакуль недастаткова выкарыстоўваюць іх патэнцыял, аргументуючы гэта тым, што камп’ютар не можа замяніць чалавека. Але цалкам замяняць яго тэхнікай і не трэба. З дапамогай ІКТ можна ажывіць урокі, акцэнтаваўшы ўвагу не на запамінанні інфармацыі, а на развіцці ... Падрабязней »