Архів тега: сям’я

"Школа бяспекі" для педагогаў

“Бяспека дзяцей — клопат дарослых” — пад такім дэвізам пачыналася работа нашай дашкольнай установы шмат гадоў назад. І гэта невыпадкова. Праблема бяспекі жыццядзейнасці чалавека надзвычай актуальная. Сучасныя рэаліі патрабуюць ад выхавальнікаў дзіцячых садкоў неабходных ведаў і ўменняў у гэтым кірунку. У нашай установе праблему бяспекі жыццядзейнасці чалавека надзвычай добра вывучыла выхавальніца вышэйшай катэгорыі Валянціна Іванаўна Жыгар. На працягу многіх гадоў ... Падрабязней »

Навыкі, актуальныя для рэгіёна

Прайшло больш за 28 гадоў з дня чарнобыльскай катастрофы. Але праблема радыяцыйнага забруджвання не страціла сваёй актуальнасці. Усяму насельніцтву, у прыватнасці маленькім дзеткам, важна ведаць, як правільна сябе паводзіць у сітуацыі радыяцыйнай рызыкі. Неабходна мець пэўныя веды аб радыяцыі і выніках яе ўздзеяння на арганізм. Таму так важна сфарміраваць усвядомлена-правільныя адносіны да навакольнага асяроддзя.  У нашым рэгіёне ўжо з дашкольнага ... Падрабязней »

Наша школа — для ўсіх жыхароў

Школа ў вёсцы была і ёсць намнога большым, чым проста навучальнай установай, бо адыгрывае значную ролю ў жыцці вучня, яго сям’і, сельскага насельніцтва. Школа ў вёсцы нечым падобна на камунальную кватэру з вядомага савецкага фільма “Пакроўскія вароты”, дзе жывуць не толькі настаўнікі і вучні, але і ўсе жыхары гэтай вёскі, якія імкнуцца ўсё ведаць адно пра аднаго і дапамагаць адно ... Падрабязней »

Выяўленне і падрыхтоўка вучняў да алімпіяды па геаграфіі

Адной з задач метадычнай работы педагогаў з’яўляецца развіццё творчага патэнцыялу асобы вучняў, іх індывідуальных асаблівасцей і навыкаў навукова-даследчай дзейнасці. Гэта складаны і шматгадовы працэс, які спалучае ў сабе выкарыстанне розных тэхналогій, прыёмаў і метадаў работы па развіцці адоранасці дзяцей на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці. Сярод дзясяткаў вучняў трэба разгледзець тых, хто мае схільнасці да вывучэння прадмета, зацікавіць і прыкласці ... Падрабязней »

Па заслугах і ўзнагарода

У сродках масавай інфармацыі няспынна гаворыцца пра крызіс сям’і, пра праблемы, звязаныя з гэтым. Канстатуюць рост колькасці разводаў, няпоўных сем’яў, абортаў, суіцыдаў. Выхад з крызісу інстытута сям’і шукаюць і дзяржаўныя, і грамадскія арганізацыі, і ўсё прагрэсіўнае чалавецтва. Пакуль рыхтуюцца аналітычныя справаздачы, праводзяцца канферэнцыі і семінары, ідуць дэбаты ў глабальных маштабах, хтосьці, на шчасце, штодзённа, упарта, з аптымізмам і верай у ... Падрабязней »

Цікавасць да пазнання абудзіць мнагамерная дыдактычная тэхналогія

Адной з прыярытэтных мэт пачатковай школы з’яўляецца падрыхтоўка высокаадукаванай асобы, здольнай самастойна думаць і набываць веды. Задача настаўніка — ператварыць дзіця ў даследчыка, актыўнага ўдзельніка працэсу пазнання, які вучыцца і развіваецца на працягу ўсяго жыцця. Даказана, што вучэнне толькі тады становіцца для вучняў паспяховым і прыцягальным, калі яны ўмеюць вучыцца: умеюць чытаць, усведамляць, параўноўваць, даследаваць, праектаваць, канструяваць, сістэматызаваць, структураваць і ... Падрабязней »

Жыць у згодзе

Вядома, што асновай развіцця дзіцяці з’яўляецца культура грамадства, сям’і і адукацыйнай установы — таго асяроддзя, у якім яно жыве, у якім праходзіць яго станаўленне. “У вашай сям’і і пад вашым кіраўніцтвам расце будучы грамадзянін. Усё, што адбываецца ў краіне, праз вашу душу і вашу думку павінна прыходзіць да дзяцей”, — гэтая запаведзь А.С.Макаранкі выкарыстоўваецца ў рабоце выхавальнікаў і з дзецьмі, ... Падрабязней »

Фізічную актыўнасць павышае стэп-аэробіка

Праблема фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту — адна з актуальных на сённяшні дзень. У апошнія гады назіраецца пэўнае зніжэнне як рухальнай актыўнасці малых, так і іх здароўя ў цэлым. З названай праблемай сутыкаюцца шматлікія ўстановы дашкольнай адукацыі. Некаторыя не акцэнтуюць на гэтым асаблівай увагі, іншыя шукаюць эфектыўныя спосабы вырашэння такой сітуацыі. Менавіта такім шляхам пайшлі ў яслях-садзе № 1 гарадскога ... Падрабязней »

Любоў да роднай зямлі з першых крокаў

Наша Беларусь — старонка з багатай гісторыяй, самабытнай культурай, вялікай духоўнай спадчынай. Спадчынай, якая сёння, на жаль, у многім забыта, але якая ўсё роўна жыве і сілкуе народ, бо ўжо закладзена ў яго генетычны код. І вельмі важна прывіць дзіцяці з самага маленства пачуццё Радзімы — зямлі, на якой яно нарадзілася, якая дала яму жыццё і ўсё тое, што набыта ... Падрабязней »

Праз вывучэнне навакольнага свету пазнай сябе

Экалагічнае выхаванне здольна ў поўнай меры выявіць выхаваўчую сілу толькі тады, калі яно стане неад’емнай часткай вучэбнага плана і атрымае ўсебаковую падтрымку з боку адміністрацыі ўстановы адукацыі. На працягу некалькіх гадоў наша школа займае ў горадзе першае месца па экалагічным выхаванні. Навучэнцы не толькі дэманструюць высокія вынікі ў конкурсах, але і годна выступаюць на алімпіядах па біялогіі. Важным звяном цэласнага ... Падрабязней »