Архів тега: Свіслач

Аб правах — гуляючы!

У інтэграванай групе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы рэалізаваны міні-праект “Аб правах — гуляючы!”. Дашкаляты здзейснілі цiкавае падарожжа ў свет правоў чалавека праз цыкл трэнінгавых заняткаў у форме гульнявых і пазнавальных сітуацый, якія спрыяюць асэнсаванню дзецьмі іх правоў, развіццю ў іх пачуцця ўласнай годнасці, цярпімасці і павагі да ўсіх людзей. Выхаванцы мелі магчымасць пазнаваць навакольны свет на ўласным вопыце: назіралі, ... Падрабязней »

“Чароўныя пальчаткі” на занятках лагапеда

Сёння назіраецца павелічэнне колькасці дзяцей з парушэннямі гукавымаўлення. Гэта з’яўляецца вынікам аслабленых мышцаў органаў артыкуляцыі, якія не дазваляюць зрабіць правільны ўклад языка ці вуснаў. Для таго каб дасягнуць прыгожага вымаўлення гукаў, неабходна ўмацаваць мышцы артыкуляцыйнага  апарату і навучыць дзіця правільна дыхаць. У сваёй практыцы для таго, каб атрымаць добры вынік, я пачала выкарыстоўваць такі метад, як біяэнергапластыка. Гэта спалучэнне рухаў ... Падрабязней »

Мы малюем пальчыкамі…

Працуючы ў першай малодшай групе, я, як і многія мае калегі, сутыкнулася з праблемай развіцця ў дзяцей дробнай маторыкі. У большасці выхаванцаў групы пры паступленні назіраўся нізкі ўзровень развіцця дробнай маторыкі і рухальнай скаардынаванасці: няёмкасць, няўзгодненасць рук, дзеці рана стамляліся, паказвалі невысокую працаздольнасць, не мелі неабходных навыкаў для элементарнага самаабслугоўвання (расшпільванне гузікаў на вопратцы, здыманне адзення перад сном, апрананне некаторых ... Падрабязней »

“Бывай, лета!” моваю… вясла

Калі сцішыцца ля самага ўскрайку вады, злавіць вокам водбліскі заходзячага сонейка, прыслухацца да ціхага шоргату хваль па прыбярэжным пяску, то можна на імгненне адчуць у самай глыбіні сэрца гармонію. І няма ва ўсім вялікім свеце месца, больш прыдатнага для падобных заняткаў, чым наша дзівосная сінявокая Беларусь. У перадапошні дзень лета шумная кампанія сабралася на беразе Свіслачы, непадалёк сталічнага аквапарка “Лябяжы”. Менавіта ... Падрабязней »

Вопыт патрэбны для таго, каб ім дзяліцца

У канцы снежня педагогі Слонімскага раённага ліцэя правялі для сваіх калег з гімназіі № 1 Свіслачы рэгіянальны семінар-практыкум па тэме “Дыстанцыйнае навучанне як сродак прафесійнай самарэалізацыі педагога і пашырэння яго адукацыйнай траекторыі”. Мэтай семінара з’яўлялася трансляцыя вопыту ўкаранення дыстанцыйнага навучання і выкарыстання дыстанцыйных прадметных курсаў у прафесійнай дзейнасці педагогаў. Ліцэй другі год працуе ў статусе абласнога рэсурснага цэнтра “Укараненне дыстанцыйнага ... Падрабязней »