Архів тега: Светлагорск

Ёй невядомая сумная і руцінная праца

Захапленне спортам і любоў да дзяцей цесна перапляліся ў сэрцы Святланы Саноцкай. Яе працоўная дзейнасць пачалася ў 1982 годзе з трэнерскай работы, а цяпер яна працуе кіраўніком фізічнага выхавання ў яслях-садзе № 12 Светлагорска і ўжо 37 гадоў застаецца адданай гэтай прафесіі. Спакойная, ветлівая, заў­сёды з усмешкай і ў доб­рым настроі, яна любіць сваіх выхаванцаў, і яны адказваюць ёй узаемнасцю. ... Падрабязней »

Светлагорскія дашкольнікі на алімпійскай эстафеце

У падтрымку беларускіх спартсменаў, якія абараняюць гонар радзімы на XXXII летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа, у яслях-садзе № 5 Светлагорска прайшлі свае малыя алімпійскія гульні пад назвай “Здаровая нацыя — моцная краіна”. Выхавальнікі сталі трэнерамі каманд. Яны сумесна з сем’ямі распрацоўвалі эмблему і дэвіз. Дарэчы, кожная каманда выступала пад сваім “сцягам”. Таксама рыхтавалі атрыбуты для аматараў, алімпійскі сцяг і агонь, упрыгажэнні для спартыўнай пляцоўкі. ... Падрабязней »

Вучуся распавядаць

Аўтарскі электронны адукацыйны рэсурс настаўніка-дэфектолага Адзін з кірункаў работы настаўніка-дэфектолага — выпраўленне парушэнняў маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту. У залежнасці ад актуальнага маўленчага развіцця ідуць назапашванне і актывізацыя слоўніка, а потым развіццё граматычнага ладу мовы. Асновай фарміравання складнага маўлення з’яўляецца ўменне правільна складаць сказ. Для гэтага ёсць розныя метады і прыёмы. Найбольш дзейсны і зразумелы спосаб — складанне сказа па выкананым дзеянні. ... Падрабязней »

Фітанцыды для гімназістаў

У наша клапатлівае стагоддзе важна пакінуць на зямлі чысты след. Увайсці ў гісторыю як творца і стваральнік, а не як спажывец. У навучэнцаў гімназіі Светлагорска паўстала пытанне: які асабісты ўклад у развіццё і росквіт малой радзімы і сваёй роднай гімназіі могуць зрабіць яны? У Беларусі шмат добрых акцый, у якіх удзельнічае добраахвотніцкі атрад гімназіі “Дарогай добрых спраў”. Адна з іх ... Падрабязней »

Хараство малой радзімы

Срэбны бляск воднай гладзі, дыяментавая лістота дрэў, незлічоная колькасць адценняў кветак, водар мяты, палявых і лясных раслін, фантастычныя фарбы заходаў і ўсходаў сонца — усё гэта бясцэнны скарб памяці кожнага чалавека, звязанага са сваёй малой радзімай. Дзе сучасным гарадскім дзецям пазнаёміцца з гэтай прыроднай прыгажосцю? Не ўсе бацькі маюць магчымасць вывозіць сваіх дзяцей за горад. Жыхарам Светлагорска ў гэтым сэнсе пашчасціла. ... Падрабязней »

Займальная эканоміка для дашкольнікаў

На працягу некалькіх гадоў у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 22 Светлагорска працуе “Школа Берагошы”, дзе дашкольнікі не толькі атрымліваюць асновы энергазберажэння, але і знаёмяцца з такімі эканамічнымі паняццямі, як грошы, тавар, заработная плата. Пачалі мы са стварэння прадметнага асяроддзя і падрыхтоўкі метадычнага забеспячэння, распрацавалі канспекты заняткаў. У рабоце абапіраліся на эмпірычныя веды і жыццёвы вопыт дзяцей, імкнучыся ўдакладніць і пашырыць іх ... Падрабязней »

Станаўленне асобы праз дзіцячую журналістыку

Асвятленне жыцця ўстановы вачыма нашых выхаванцаў — адзін з новых кірункаў у рабоце дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 22 Светлагорска. Як убачыў і як арганізаваў гэтую работу наш калектыў? Мы стварылі свой прэс-цэнтр з дзіцячай рэдакцыяй “Калабок”. У аснове яго дзейнасці з выхаванцамі — гульня як пераемная форма навучання. У змест работы ўключаны і іншыя віды дзейнасці: гутаркі на тэмы, ... Падрабязней »

Інавацыйныя тэхналогіі для развіцця творчасці школьнікаў

У цяперашні час валоданне неабходнай інфармацыяй становіцца галоўным інструментам у любой сферы чалавечай дзейнасці. Адна з задач школы — навучыць падрастаючае пакаленне жыць у інфармацыйным свеце, умець знаходзіць і выкарыстоўваць неабходныя веды. Задача педагога — прымяняць такія прыёмы, якія дазволяць актывізаваць творчасць навучэнцаў. Бясспрэчным памочнікам у вырашэнні многіх задач з’яўляюцца інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі (ІКТ). Ужо некалькі гадоў на ўроках рускай літаратуры ... Падрабязней »

Бяспецы вучымся разам

Практычна кожны чалавек хоць раз у жыцці аказваецца ў экстрэмальнай сітуацыі, якая патрабуе максімальнага напружання волі і сіл, умення хутка ацаніць тое, што адбылося, і выбраць найбольш эфектыўны спосаб абароны і ратавання. Праграмай да дзеяння з’яўляецца патрабаванне, выкладзенае ў Дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”: “…арганізаваць ва ўсіх калектывах і па месцы ... Падрабязней »

Удалая знаходка — сямейны клуб

Праблема ўзаемадзеяння дзіцячага сада з сям’ёй заўсёды была актуальнай, а ў цяперашні час, са зменай рытму жыцця, яна набыла асаблівы сэнс. Сучасным бацькам прыходзіцца нялёгка з-за сваёй занятасці і недахопу часу. Многія маладыя сем’і, нягледзячы на шырокую прапаганду дашкольнай адукацыі, не маюць дастатковага ўяўлення аб знаходжанні дзіцяці ў дзіцячым садзе, аб умовах выхавання і навучання там. Для развіцця адказных і ... Падрабязней »