Архів тега: спорт

Змагар у спорце — змагар па жыцці

Для настаўніка фізічнай культуры Яўгена Шыцікава любоў да спорту стала асновай у выбары прафесіі. Як і многія з нас, у падлеткавым узросце хлопец шукаў сябе, нават набыў прафесію ветфельчара. Як прызнаецца сам Яўген, адбылося гэта хутчэй па парадзе, чым па закліку сэрца. Але праз некалькі гадоў ажыццявіў запаветную мару — скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. Ужо другі год настаўнік ... Падрабязней »

На зямлі, вадзе і снезе

Зімовыя канікулы ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі прайшлі пад знакам навукі, тэхнікі і спорту. З 27 снежня па 6 студзеня ў галоўнай установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі сталіцы праводзіліся агульнагарадскія мерапрыемствы Тыдня (а дакладней, амаль двух каляндарных тыдняў) навукі, тэхнікі і спорту “Пошук і творчасць — табе, Беларусь!”. Навучэнцы гурткоў спартыўна-тэхнічнага напрамку паказвалі сваё майстэрства ў аўта- ... Падрабязней »

Нашчадкі гістарычнага фехтавання сабраліся ў сталіцы

У сталіцы прайшоў І Міжнародны турнір па сучасным мечавым баі. У Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі сабраліся прадстаўнікі 7 краін, якія прадэманстравалі “рубячую” тэхніку сярэдневяковай клінковай зброяй. Большасць з тых, хто завітаў на турнір у якасці гасцей, а не ўдзельнікаў, чакалі ўбачыць рыцараў у даспехах. Аднак на пляцоўку выйшлі ратнікі ў спартыўнай экіпіроўцы са спецыяльнай зброяй — спартыўнымі мячамі ... Падрабязней »

Гумар у спорце важны, не спрачайцеся!

У гонар святкавання 150-годдзя сярэдняй школы № 1 Магілёва ў спартыўнай зале прайшлі вясёлыя спаборніцтвы пад дэвізам “Юмор в спорте важен, не спорьте!”, у якіх прынялі ўдзел каманды настаўнікаў і вучняў-старшакласнікаў. Святочнае афармленне залы, вясёлая музыка, шматлікія балельшчыкі і госці — усё спрыяла добраму настрою. Каманду “Мега-пачы” прадстаўлялі маладыя, энергічныя, таленавітыя і эрудзіраваныя настаўнікі школы. Ад іх не адставалі і ... Падрабязней »

Лепшы адпачынак — актыўны!

Няма лепшага спосабу выхавання, чым выхаванне сваім прыкладам. Каб нашы дзеці былі здаровыя, займаліся спортам і выбіралі для сябе здаровы лад жыцця, трэба, каб так рабілі і дарослыя. На абласным турыстычным злёце педагогаў і спартакіядзе сярод работнікаў аддзелаў адукацыі можна было ўпэўніцца, што на Міншчыне ёсць з каго браць прыклад. На абласны злёт педагогі—аматары турыстычных прыгод сабраліся каля вёскі Жорнаўкі ... Падрабязней »

Якаснае харчаванне забяспечыць “Рэчычанка”

Пытанні арганізацыі якаснага харчавання, выканання патрабаванняў санітарна-гігіенічнага рэжыму з’яўляюцца актуальнымі ў кожным рэгіёне нашай краіны. У цяперашні час арганізацыя харчавання дзяцей і падлеткаў з’яўляецца адным з галоўных напрамкаў дзейнасці аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, а таксама ўстаноў адукацыі. Адным з найважнейшых фактараў, якія абумоўліваюць здароўе дзіцяці, з’яўляецца правільнае харчаванне. У апошні час школьнае харчаванне абмяркоўваюць даволі бурна і часта. Магчыма, ... Падрабязней »

Моладзь на карысць грамадству

Нядаўна на базе сярэдняй школы № 13 Жлобіна прайшла восьмая раённая канферэнцыя спецыялістаў СППС, прымеркаваная да Сусветнага дня псіхічнага здароўя. Ініцыятарамі яе правядзення выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму Жлобінскага райвыканкама, раённае метадычнае аб’яднанне педагогаў-псіхолагаў, РГА “БелАЮ”, клуб ЮНЕСКА “Унутраны свет” сярэдняй школы № 13 Жлобіна. “Інавацыйныя метады прафілактыкі рызыкоўных паводзін у падлеткаў і моладзі” з’яўляюцца вельмі актуальнымі. У рабоце ... Падрабязней »

Сакрэт спартыўных перамог

Стан фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ва ўстановах адукацыі Віцебшчыны, а таксама вынікі арганізацыі летняга аздараўлення і працоўнай занятасці дзяцей і падлеткаў былі абмеркаваны на выязной калегіі ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама ў Оршы. Удзельнікі калегіі наведалі гімназію № 2 і сярэднюю школу № 17, Цэнтральны гарадскі стадыён, Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці і будучую жамчужыну беларускай Поўначы — адзін з ... Падрабязней »

Ствары свой брэнд

Перад многімі настаўнікамі нярэдка паўстае пытанне: як дапамагчы навучэнцам карысна арганізаваць вольны час у шосты дзень школьнага тыдня? Бо выхаваўчая работа для суботы — гэта найперш заняткі спортам, мастацкай і тэхнічнай творчасцю, удзел у розных гуртках вялікай колькасці навучэнцаў. А гэта патрабуе ад педагогаў удумлівай, шматпланавай работы па асноўных кірунках дзейнасці. Каб знайсці калектыўны адказ на гэтае і іншыя пытанні, ... Падрабязней »