Архів тега: Смаргонь

З клопатам пра будучыню краіны

Станаўленне грамадзяніна адбываецца з малодшага школьнага ўзросту. Сістэмнасць работы ў гэтым кірунку забяспечваецца праз цеснае ўзаемадзеянне бацькоў, настаўнікаў і іншых педагагічных работнікаў, якія задзейнічаны ў адукацыйным працэсе. Не застаюцца ў баку ад агульнай справы фарміравання патрыятычнай свядомасці ў маленькіх грамадзян і выхавальнікі груп падоўжанага дня. Працуючы выхавальнікам у групе падоўжанага дня з вучнямі 1-х і 2-х класаў, пры выбары форм ... Падрабязней »

Музыка і танец: інтэграцыя і пераемнасць

У сярэдняй школе № 7 Смаргоні склаўся свой вопыт арганізацыі ўзаемадзеяння педагагічных работнікаў, якія ажыццяўляюць адукацыйны працэс у галіне музыкі і харэаграфіі. Акрамя ўрокаў музыкі, у школе для вучняў пачатковых класаў праводзяцца факультатыўныя заняткі “У свеце музыкі”, “Рытміка і танец”. Настаўнікі Таццяна Міхайлаўна Ражко і Вольга Міхайлаўна Маляўская лічаць, што стварэнне сістэмы ўрочных і пазаўрочных заняткаў музычнага і харэаграфічнага кірункаў ... Падрабязней »

Пашыраем зону развіцця: ментальная арыфметыка

Бацькі і настаўнікі заўсёды шукаюць дадатковыя сродкі развіцця дзіцяці. Вялікія магчымасці ў павышэнні хуткасці мыслення, развіцці ўяўлення, фарміраванні вусных навыкаў вылічэння даюць заняткі па ментальнай арыфметыцы. У сярэдняй школе № 7 Смаргоні такія заняткі (на платнай аснове)  пачалі праводзіць у бягучым навучальным годзе для першакласнікаў у вольны ад урокаў час. Выкладанне вядзецца настаўніцай пачатковых класаў Вольгай Валянцінаўнай Яроўскай. Спачатку настаўніца ... Падрабязней »

Юныя даследчыкі пазнаюць свет

Арганізацыя даследчай дзейнасці ў сярэдняй школе № 2 Смаргоні ажыццяўляецца праз дзейнасць школьнага навуковага таварыства, актыўнымі ўдзельнікамі якога з’яўляюцца і малодшыя школьнікі. На фарміраванне даследчай кампетэнцыі накіраваны факультатыўны курс “Юныя даследчыкі, або Прыступкі на шляху да адкрыцця”, які з поспехам асвойваюць малодшыя школьнікі. Гэтыя факультатыўныя заняткі накіраваны на развіццё ў вучняў навыку даследчых паводзін: яны вучацца бачыць праблемы, задаваць пытанні, ... Падрабязней »

Віртуальны БукКлуб

Выкарыстанне тэхналогіі Web 2.0 дазваляе зрабіць працэс навучання мабільным, займальным, дыферэнцыраваным і індывідуальным. Для мяне сеткавыя сэрвісы прывабныя менавіта магчымасцю арганізацыі сумеснай працы з дзецьмі. Комплексна выкарыстоўваць сэрвіс Web 2.0 дапамагае створаны блог. Гэта сучасны інфармацыйна-камунікацыйны сродак узаемадзеяння, які стварае асяроддзе для самаадукацыі і зносін педагога і навучэнцаў, забяспечвае высокую інтэрактыўнасць і ўзаемадзеянне. Адзін з маіх блогаў называецца “Віртуальны БукКлуб ... Падрабязней »

Грашовая азбука

Грошы — гэта, бадай, адна з самых вялікіх вынаходак чалавека. Сучасныя дзеці вельмі рана знаёмяцца з роляй грошай. Важна, каб з маленства яны разумелі, што гэтыя сродкі не растуць на дрэвах і бацькам трэба працаваць, каб іх зарабіць, а для правільнага планавання даходаў і расходаў неабходны спецыяльныя веды. Гэтая актуальная і цікавая тэма знайшла адлюстраванне ў даследчым праекце “Грашовая АЗБУКА” ... Падрабязней »

Якасць адукацыі — у мастацтве кіравання

Конкурс у жыцці кожнага чалавека — напружаны і ў той жа час важны этап прафесійнага шляху. Гэта хваляванні і бяссонныя ночы, магчымасць прадэманстраваць сваё майстэрства і рэалізаваць сваё “я” ва ўмовах спаборніцтва. Пры падрыхтоўцы да конкурсных іспытаў нараджаюцца ідэі, якія патрабуюць ад кіраўніка аналізу сваіх магчымасцей для давядзення ідэі да рэалізацыі. У Смаргоні былі падведзены вынікі раённага конкурсу “Кіраўнік установы адукацыі ... Падрабязней »