Архів тега: школа

З любоўю да роднай Беларусі

Вучыцца павінна быць цікава. Толькі тады навучанне можа быць паспяховым. У гэтым цвёрда перакананы педагогі дапаможнай школы Магілёва. На працягу многіх гадоў у школе праводзяцца тыдні пачатковых класаў. Такая форма арганізацыі дзейнасці вучняў спрыяе фарміраванню камунікатыўных навыкаў, актывізуе пазнавальную дзейнасць навучэнцаў, павышае ўзровень пазнавальнай матывацыі, спрыяе фарміраванню навыкаў работы ў калектыве, развівае творчыя здольнасці дзяцей, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця. ... Падрабязней »

Дзіцячы сад і сям’я: шляхі да паспяховага супрацоўніцтва

Чалавек прыходзіць у свет не праз дзіцячы сад або школу. Ён прыходзіць спачатку ў сям’ю. Што там будзе закладзена ў раннім дзяцінстве — такім і будзе чалавек. Менавіта таму правільна сцвярджаў В.А.Сухамлінскі: “Педагогіка павінна стаць навукай для ўсіх: і для настаўнікаў, і для бацькоў”. Аднак узаемадзеянне ўстаноў адукацыі з сем’ямі навучэнцаў часта застаецца праблемай. У чым прычыны праблем узаемадзеяння? Як арганізаваць работу ... Падрабязней »

Сапраўдныя гаспадары жывуць у Іваках

У Добрушскім раёне Гомельскай вобласцi ёсць вёска з цiкавай назвай Iвакi. Яна не вельмi вялiкая, але ж менавiта тут знаходзiцца школа, якая мае экалагiчную накiраванасць. Захапляе тое, што ў Iвакаўскiм дзiцячым садку — сярэдняй школе не толькi вядзецца навукова-даследчая работа, але і рэалiзуюцца праекты, якiя на самай справе дапамагаюць роднаму краю стаць чысцейшым і прыгажэйшым. Адзiн з такiх праектаў — ... Падрабязней »

Прадмет “Сацыяльна-бытавая арыенціроўка” ў класах інтэграванага навучання і выхавання

Навучанне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах адукацыйнай інтэграцыі рыхтуе навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця да самастойнай працы і дае ім пэўны аб’ём ведаў і ўменняў па шэрагу прадметаў школьнага курса. На вырашэнне задач сацыяльна-бытавой падрыхтоўкі навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю накіраваны намаганні настаўнікаў-дэфектолагаў сярэдняй школы № 20 Магілёва. Ва ўмовах нашай школы створана адзіная сістэма шматфактарнага ўздзеяння на вучняў. ... Падрабязней »

Ракетамадэлісты ў эпіцэнтры

Сёння можна спытаць у кожнага жыхара Беларусі: “Ці чулі вы што-небудзь пра ракетамадэльны спорт?” Большасць людзей не зможа адказаць на гэтае пытанне, бо ў цяперашні час аб гэтым відзе спорту амаль не гавораць. На жаль, даводзіцца канстатаваць той факт, што цікавасць да ракетамадэлявання зніжаецца, а вось у пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя, з пакарэннем космасу, многія хлопцы марылі стаць адважнымі ... Падрабязней »

Удасканальваць даследчую кампетэнцыю педагогаў

Адным з самых эфектыўных шляхоў развіцця інтэлектуальна-творчага патэнцыялу дзіцяці з’яўляецца даследчая дзейнасць. Малодшы школьны ўзрост — спрыяльны перыяд для далучэння навучэнцаў да вучэбна-даследчай работы. Выхаванцам пачатковай школы ўласцівы цікаўнасць і імкненне да актыўнай дзейнасці. Малодшыя школьнікі з задавальненнем фантазіруюць, эксперыментуюць, робяць невялікія адкрыцці. Даследчая дзейнасць прадугледжвае распрацоўку зместу, выбар метадаў і форм арганізацыі работы, ацэнку атрыманых вынікаў. Аднак малодшыя школьнікі ... Падрабязней »

Малая школа — для вялікай будучыні

За 15 кіламетраў ад Гродна размясцілася адносна маладая вёска Навасёлкі, якая ўзнікла ў канцы 50-х гадоў на месцы былога маёнтка Дубніца. Пасля ўтварэння калгаса імя У.І.Леніна ў 1969 годзе было прынята рашэнне аб узвядзенні школы. У 1970 годзе ўтульны будынак Навасёлкаўскай васьмігадовай школы прыняў першых вучняў. Будынак першапачаткова быў запланаваны як школа-клуб, таму частка спартыўнай залы была адведзена пад сцэну, тут ... Падрабязней »

Ствары свой брэнд

Перад многімі настаўнікамі нярэдка паўстае пытанне: як дапамагчы навучэнцам карысна арганізаваць вольны час у шосты дзень школьнага тыдня? Бо выхаваўчая работа для суботы — гэта найперш заняткі спортам, мастацкай і тэхнічнай творчасцю, удзел у розных гуртках вялікай колькасці навучэнцаў. А гэта патрабуе ад педагогаў удумлівай, шматпланавай работы па асноўных кірунках дзейнасці. Каб знайсці калектыўны адказ на гэтае і іншыя пытанні, ... Падрабязней »

Камунікатыўныя кампетэнцыі на ўроках гісторыі і грамадазнаўства

Сённяшні выпускнік школы павінен валодаць камунікатыўнымі ўменнямі і навыкамі, якія забяспечваюць паспяховую сацыялізацыю, адаптацыю і самарэалізацыю ў сучасных умовах развіцця грамадства. Камунікатыўная кампетэнтнасць азначае гатоўнасць ставіць і дасягаць мэт праз вусную і пісьмовую камунікацыю: атрымліваць неабходную інфармацыю, выказваць і цывілізавана адстойваць уласны пункт гледжання ў дыялогу і публічным выступленні на аснове паважлівага стаўлення да чужой думкі і каштоўнасцей (рэлігійных, этнічных, ... Падрабязней »

Мы заўсёды сябры

На плошчы каля будынка школы ў гарадскім пасёлку Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна з нагоды 530-годдзя населенага пункта прайшло святочнае шэсце і кірмаш, актыўны ўдзел у якім прынялі навучэнцы мясцовай школы, іх настаўнікі, дзядулі, бабулі, бацькі. Урачыстае шэсце пачалося ад будынка пасялковага савета. Галоўныя героі гэтага яркага дзейства — вялікая лялька ды цётка Ганна, ролі якіх выконвалі навучэнцы старшых класаў Ілья Клімаў, ... Падрабязней »