Архів тега: школа

На шляху да інклюзіі

Інклюзіўная адукацыя ў Беларусі ў апошні час набірае імклівыя абароты. Эфектыўнае ўкараненне інклюзіўнага навучання можа быць пабудавана толькі на станоўчых выніках настаўнікаў, якія задзейнічаны ў гэтай сферы. Прыемна і паказальна, што высокі ўзровень развіцця спецыяльнай адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі педагогаў рэспублікі прызнаны і за яе межамі. Так, у рамках V Міжнароднага злёту настаўнікаў “Сочы-2014” метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму ... Падрабязней »

Праз вывучэнне навакольнага свету пазнай сябе

Экалагічнае выхаванне здольна ў поўнай меры выявіць выхаваўчую сілу толькі тады, калі яно стане неад’емнай часткай вучэбнага плана і атрымае ўсебаковую падтрымку з боку адміністрацыі ўстановы адукацыі. На працягу некалькіх гадоў наша школа займае ў горадзе першае месца па экалагічным выхаванні. Навучэнцы не толькі дэманструюць высокія вынікі ў конкурсах, але і годна выступаюць на алімпіядах па біялогіі. Важным звяном цэласнага ... Падрабязней »

“Музыка” замежнай мовы

Вывучэнне замежнай мовы — працэс працяглы і працаёмкі, таму перад настаўнікам паўстае праблема: як павысіць матывацыю навучэнцаў да яе вывучэння. Адзін з эфектыўных спосабаў павышэння матывацыі — пазакласная работа па замежнай мове, якая мае вялікае агульнаадукацыйнае, развіццёвае і выхаваўчае значэнне. Гэтая работа не толькі паглыбляе веданне замежнай мовы, але і дапамагае задаволіць патрэбнасць дзяцей у нефармальных зносінах, спрыяе пашырэнню кругагляду, ... Падрабязней »

Дыялог культур, або Сяброўства, якое не мае межаў

У век глабалізацыі, імкнення пазнаёміцца з іншымі краінамі, з людзьмі розных нацыянальнасцей адчуваецца вострая патрэба ў вывучэнні замежных моў, але разам з тым усё ярчэй праяўляюцца і тэндэнцыі да адраджэння нацыянальных сістэм выхавання, падтрымання народных традыцый і звычаяў, захавання нашай роднай беларускай мовы. Менавіта з дапамогай мовы мы разумеем адно аднаго і можам перадаць усю прыгажосць і своеасаблівасць сваёй нацыянальнай ... Падрабязней »

Дзіцячыя гульні як сродак навучання

Шматгадовы вопыт работы ў пачатковай школе падштурхнуў аўтара да пошуку альтэрнатывы дыдактычным сродкам навучання, якія патрабуюць ад педагога пастаяннага абнаўлення шматлікіх кардонных картак, палосак, лічыльнага матэрыялу і інш. Знаёмства на адным з рэспубліканскіх педагагічных фэстаў з адукацыйнымі магчымасцямі канструктара “ЛЕГА” дапамагло зразумець, што такой альтэрнатывай для настаўнікаў пачатковай школы могуць стаць “цаглінкі”. Зацікавіўшыся новым сродкам навучання, аўтар пачала вывучаць гісторыю ... Падрабязней »

Сяброўства, творчасць, інтэлект пашыраюць межы

З кожным годам умацоўваюцца міжнародныя сувязі ўстаноў адукацыі Гомельшчыны і Расіі. І гэта не проста павеў часу, а разуменне таго, што ў сучасным свеце актыўна развіваюцца інтэграцыйныя працэсы, накіраваныя на фарміраванне адзінай культурнай, інфармацыйнай і адукацыйнай прасторы, адзінай сусветнай суполкі. У канцы красавіка ў Бранскім гарадскім ліцэі № 1 імя А.С.Пушкіна прайшла IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў і педагогаў “Першыя ... Падрабязней »

У творчай садружнасці навучэнцаў, бацькоў і педагогаў

Сям’я і школа — гэта два сацыяльныя інстытуты, ад узгодненасці дзеянняў якіх залежыць эфектыўнасць адукацыйнага працэсу. Адукацыя — гэта не толькі прадметныя веды навучэнцаў, гэта фарміраванне асобы дзіцяці, вырашэнне вельмі складанай задачы станаўлення чалавека. Важнай умовай павышэння якасці адукацыі з’яўляецца супрацоўніцтва навучэнцаў, педагогаў і бацькоў. У Багушэўскай сярэдняй школе № 2 Сенненскага раёна склалася пэўная сістэма работы са здольнымі навучэнцамі: ... Падрабязней »

СВЯТА ў падарунак

Стварыць свята — няпроста, але гэта таго варта. Каб свята стала традыцыяй і разам з тым не страціла сваёй прыцягальнасці, арганізатарам неабходна прыкласці вялікія веды, працу, талент ды шчырае захапленне сваёй справай. Затое вынікам будзе не звычайнае мерапрыемства, а падзея, якую ўсе будуць чакаць з нецярплівым прадчуваннем новага, цікавага і патрэбнага. Як чакаюць у Віцебску кожны школьны кірмаш — менавіта ... Падрабязней »

150 слаўных гадоў

Лошніцкая сярэдняя школа, што ў Барысаўскім раёне, адна са старэйшых устаноў адукацыі нашай рэспублікі, адсвяткавала 150-гадовы юбілей. Школа мае шматгадовую і слаўную гісторыю, якая цесна звязана з лёсам роднага пасёлка і ўсёй Беларусі. Упершыню аб адукацыі ў вёсцы Лошніца згадваецца ў другой палове ХIХ стагоддзя. Менавіта тут, у 1863 годзе, было заснавана аднакласнае народнае вучылішча, якое нават не мела свайго ... Падрабязней »

Электронныя падручнікі: ноу-хау або патрабаванне часу?

Навучанне з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій ужо стала новым адукацыйным стандартам, які ўкараняецца ва ўсе структуры адукацыі: дзіцячыя сады, школы, ПТНУ, ССНУ, ВНУ і курсы па розных спецыяльнасцях. У сувязі з гэтым актуальнай з’яўляецца распрацоўка адпаведных сучасным ідэям развіцця адукацыі (адкрытая адукацыя, дыстанцыйная адукацыя і інш.) новых сродкаў навучання, у прыватнасці, электронных падручнікаў. Электронныя падручнікі (ЭП) індывідуалізуюць працэс навучання, дазваляюць праводзіць ... Падрабязней »