Архів тега: школа

Новая школа — новыя магчымасці

У Дзень ведаў у мінскім мікрараёне Дамброўка расчыніла свае дзверы школа-новабудоўля. Ва ўрачыстай цырымоніі яе адкрыцця прынялі ўдзел намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч, кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Арцём Цуран. Новая школа размясцілася сярод шматпавярховак па адрасе: Алеся Гаруна, 5. Яе будаўніцтва пачалося ў верасні 2015 года. Заказчыкам аб’екта выступіла ДВА “Мінскбуд”, а генеральным падрадчыкам — ААТ “Будтрэст № 1”. На ... Падрабязней »

Праект для валанцёраў

Сёння даволі многа намаганняў бацькоў, педагогаў, медыкаў і грамадскіх арганізацый накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця. Кожны школьнік ведае, што наркотыкі — гэта дрэнна, а любы старшакласнік можа назваць шляхі перадачы ВІЧ-інфекцыі. Але тады ўзнікае пытанне: чаму павялічваецца колькасць наркаманаў і ВІЧ-інфіцыраваных? У сучасным грамадстве запатрабаваны здаровы, сацыяльна адаптаваны і актыўны чалавек. Сёння недастаткова проста разумець, што не варта губіць ... Падрабязней »

Крыніца радасці і шчасця

У сучасным грамадстве запатрабаваны творчыя асобы з нестандартным поглядам на вырашэнне розных праблем. Таму ўзнікаюць новыя прафесіі, звязаныя з творчасцю: дызайнер, праграміст, мадэльер і іншыя. У школе выкладаюцца прадметы, якія знаёмяць вучняў з рознымі відамі творчасці. Развіваць творчыя здольнасці дзяцей пачынаю з першых школьных дзён на асабістым прыкладзе. Па-першае, нестандартна афармляю класны куток у выглядзе эпізоду з любімага дзіцячага мультфільма ... Падрабязней »

Асобасны сэнс пазакласнай работы

Вывучэнне замежнай мовы прызначана сфарміраваць асобу, якая здольна і жадае ўдзельнічаць у міжкультурнай камунікацыі. Але такую асобу немагчыма фарміраваць без ведаў пра сацыякультурныя асаблівасці краіны мовы, якая вывучаецца. Фарміраванне сацыякультурнай кампетэнцыі непарыўна звязана з асноўнымі мэтамі адукацыі: практычнай, развіццёвай і выхаваўчай. Выхаванне моўнай асобы ў сацыякультурным аспекце адбываецца непасрэдна на ўроку, у вучэбнай дзейнасці, у навукова-практычнай, навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў, у ... Падрабязней »

Да навучання гатовы!

Выбар школы — адказнае і значнае мерапрыемства. Школа — першы ў жыцці дзіцяці сацыяльны інстытут адукацыі, які будзе аказваць моцны ўплыў на фарміраванне яго асобы. Клапатлівыя бацькі пачынаюць думаць пра гэта задоўга да першага школьнага званка, збіраць інфармацыю, раіцца з бацькамі вучняў, педагогамі або проста знаёмымі. Першыя дні дзіцяці ў школе — самы цяжкі і хвалюючы час для сям’і першакласніка. ... Падрабязней »

Пагуляем… Пагаворым…

Адносіны з людзьмі завязваюцца і найбольш інтэнсіўна развіваюцца ў дашкольным узросце. Ад таго, як складуцца адносіны дзіцяці ў першым у яго жыцці калектыве (дашкольнай групе), залежыць далейшае асобаснае і сацыяльнае развіццё, а часам і лёс. Асаблівую важнасць праблема камунікатыўнага развіцця дзяцей набыла сёння. Не сакрэт, што лепшы сябар сучаснага дзіцяці — гэта тэлевізар ці камп’ютар, а любімы занятак — прагляд ... Падрабязней »

Сяброўства ў класе і з класам

Паспяховасць у навучанні залежыць ад шэрага фактараў, і роля класнага кіраўніка ў стварэнні станоўчай матывацыі да вучэбнай дзейнасці далёка не апошняя. І калі перад настаўнікам на ўроку стаіць мэта стварыць умовы для вучэбнай матывацыі ў працэсе навучання, то перад класным кіраўніком стаіць мэта захаваць тое, што зроблена кожным прадметнікам на сваім уроку і закладзена ў сям’і для стварэння пазнавальнага клімату ... Падрабязней »

Без чаго не адбудзецца прафесіянал?

Мадэль жыццёвай паспяховасці, якую выбіраюць сёння маладыя людзі, выглядае наступным чынам: паспяховы чалавек — гэта майстар сваёй справы, прафесіянал. Пры гэтым галоўнае ў наш мабільны час — своечасова рэалізаваць свае таленты і здольнасці, таму што жыццёвая паспяховасць напрамую залежыць ад прафесійнага станаўлення. Найважнейшай мэтай сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы з’яўляецца падрыхтоўка кампетэнтных, творча думаючых, канкурэнтаздольных спецыялістаў, якія могуць адаптавацца да зменлівых ... Падрабязней »

“ДРУГ” — памочнік класных кіраўнікоў сталіцы

У першым слове няма памылкі. “ДРУГ” — назва гарадскога клуба класных кіраўнікоў Мінска, і абрэвіятура на рускай мове гучыць так: Д — дети, Р — родители, У — учитель (классный руководитель), Г — гармония. Аб’яднанню крыху больш за год. На сённяшні час у яго радах каля 20 класных кіраўнікоў — работнікаў сістэмы сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Першымі, дарэчы, у клуб ... Падрабязней »

Віртуальная старонка для літаратурнага героя

Усе настаўнікі-філолагі сёння сустракаюцца з сур’ёзнай праблемай на ўроках літаратуры: вучні не хочуць ні чытаць, ні разважаць. Гэта ставіць нас у бязвыхаднае становішча, бо, не ведаючы зместу, працаваць немагчыма. Як жа зацікавіць дзяцей творам? Каб пытанне не стала рытарычным, педагогі вымушаны звяртацца да кемлівасці. Прапаную вам наватарскі арыгінальны падыход у вырашэнні гэтай праблемы. Варта помніць, што жывём мы ў час ... Падрабязней »