Архів тега: Салігорск

З дабром у сэрцы

У стане стомленасці і раздражнення ад надзённых клопатаў мы часам праходзім міма чужых праблем, пакуль яны не закранулі нас саміх. Тады мы хапаемся за саломінку, шукаем падтрымкі і спагады ў людзей, для якіх бескарыслівая дапамога, міласэрнасць і спагадлівасць не проста словы, а сэнс жыцця. У нас з вамі ёсць унікальная магчымасць папоўніць іх рады. І тады, нібы па ўзмаху чароўнай палачкі, ... Падрабязней »

Па лесвіцы поспеху

Выбар прафесіі — галоўны жыццёвы выбар, які робіць чалавек у юным узросце. Старшакласнік, выбіраючы прафесію, выбірае і свой лад жыцця. Вельмі хочацца, каб кожны знайшоў менавіта сваё, каб праз некаторы час не прыйшлося шкадаваць аб прынятым рашэнні. У нашай гімназіі сёння ўдзяляецца дастатковая ўвага прафарыентацыі старшакласнікаў. Праводзяцца дзелавыя гульні, псіхалагічныя тэсты з педагогам-псіхолагам, класныя гадзіны, на якіх праходзяць сустрэчы з ... Падрабязней »

Падарожжы, поўныя сюрпрызаў

Як настаўнік па вучэбным прадмеце “Выяўленчае мастацтва” я цвёрда веру, што зносіны з мастацтвам у школе неабходны для маральнага ачышчэння і духоўнага ўзбагачэння дзяцей. І, як і кожны настаўнік, я разумею, наколькі важна падтрымліваць цікавасць да прадмета. Вопыт паказвае, што гэтаму спрыяе ўдзел у разнастайных міжнародных конкурсах, фестывалях, пленэрах. Гэта павышае ўзровень матывацыі і дазваляе дасягнуць станоўчых вынікаў у навучанні. ... Падрабязней »

Захапляльныя спосабы развіцця дробнай маторыкі

Развіццё дробнай маторыкі цесна звязана з развіццём маўлення ў раннім узросце. Гэта тлумачыцца тым, што ўчасткі мозга, якія адказваюць за развіццё маўлення і рухі пальцаў, знаходзяцца побач. Развіваючы дробную маторыку ў дзяцей, мы стымулюем развіццё маўлення. Пры выкананні дробных рухаў пальцамі рук у кару галаўнога мозга паступаюць сігналы, што актывізуюць клеткі мозга, якія адказваюць за фарміраванне маўлення дзіцяці. Вось чаму ... Падрабязней »

КНІГА + ІНТЭРНЭТ =…

Адной з тэм, заяўленых для вуснага выказвання на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды, была такая: “Ці заб’е інтэрнэт кнігу?” Сама фармулёўка тэмы міжвольна падштурхоўвае да апазіцыі “кніга/інтэрнэт”, якая яўна чытаецца, г.зн. так ці інакш у свядомасці ўзнікае думка пра немагчымасць “мірнага суіснавання” кнігі, якая ўвасабляе сабой прывычны нам, педагогам, слоўна-лагічны спосаб мыслення, і інтэрнэту. Яго актыўныя карыстальнікі, на думку шэрага сацыёлагаў ... Падрабязней »

Мабільны дадатак — новы сябар настаўніка

У кожнага ўладальніка смартфона або планшэта ўстаноўлены не адзін і нават не два дадаткі на дэвайсе, у некаторых іх больш за дзясятак. Першапачаткова яны распрацоўваліся для забеспячэння якаснай і хуткай работы мабільных прылад, затым гэтыя дасягненні перанесліся ў прамысловасць, гандаль, лагістыку. Апошнім часам шырокае прымяненне яны атрымалі і ў адукацыі дзякуючы неабмежаванаму спектру магчымасцей. Арганізацыя дыстанцыйнага навучання, сумеснай работы навучэнцаў ... Падрабязней »

Гуляйце і вучыцеся!

Авалоданне англійскай мовай як замежнай — працэс доўгі і часта сумны. Як зрабіць яго цікавым і вясёлым заняткам? У гэтым нам дапамогуць захапляючыя настольныя гульні Activate. Гэтыя гульні падахвочваюць навучэнцаў да актыўнага выкарыстання лексікі і моўных узораў у рэальнай сітуацыі зносін. Гульні дапамагаюць навучэнцам гаварыць свабодна, без боязі зрабіць памылкі і думаць творча. Настольныя гульні Activate для вывучэння англійскай мовы ... Падрабязней »

Жыве наша песня спрадвечная!

Ёсць такі выраз: “Песня — душа народа”. І гэта сапраўды так. Песня раскрывае такія глыбіні, такія таямніцы нацыянальнага характару, якія не могуць быць выказаны, спасцігнуты ў іншых жыццёвых сітуацыях. Песня ўвабрала ў сябе ўсе асаблівасці народнага жыцця. І недарма кажуць, што людзі, якія не памятаюць сваіх каранёў, не будуць мець і будучыні. Таму так важна не толькі захоўваць свае спрадвечныя ... Падрабязней »

Зрабіць правільны выбар

У Салігорскім дзяржаўным педагагічным каледжы вядзецца мэтанакіраваная работа па забеспячэнні якаснай падрыхтоўкі навучэнцаў да будучай прафесійна-педагагічнай дзейнасці. Гэтая работа праходзіць як у рамках аўдыторнай падрыхтоўкі (вывучэнне дысцыплін прафесійнага цыкла, арганізацыя лабараторных практыкумаў, семінараў, майстар-класаў, трэнінгаў, кансультацый і г.д.), так і непасрэдна на базе практыкі (правядзенне і аналіз розных форм адукацыйнай дзейнасці). Як правіла, практычная падрыхтоўка навучэнцаў служыць сувязным звяном паміж ... Падрабязней »