Архів тега: прырода

Экалагічная адукацыя для ўстойлівага развіцця

Сфарміраваць беражлівыя адносіны да прыроды, павысіць экалагічную дасведчанасць навучэнцаў дапамагае сістэма работы, якая склалася ў Ноўкінскай сярэдняй школе Віцебскага раёна. Важная роля ў фарміраванні экалагічнай культуры ва ўстанове адукацыі адводзіцца класным ініцыятывам. Кожны клас выбірае сабе экалагічную ініцыятыву, над якой працуе на працягу навучальнага года. Напрамкі ініцыятыў вельмі разнастайныя, пры гэтым усе віды дзейнасці арыентаваны на экалагічнае выхаванне школьніка. Напрыклад, ... Падрабязней »

Чароўная краіна раслін

Прырода — дзівосны феномен, педагагічнае ўздзеянне якога на духоўны свет малодшага школьніка з інтэлектуальнай недастатковасцю цяжка пераацаніць. Для таго каб раскрыць душу дзіцяці, далучыць яго да прыроды, у сваёй рабоце як настаўнік пачатковых класаў дапаможнай школы, я прымяняю метад гардэнатэрапіі. Гардэнатэрапія — гэта выкарыстанне раслін для карэкцыі пазнавальнай і эмацыянальнай сферы, карэкцыі асаблівасцей псіхікі і паводзін дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю ... Падрабязней »

Да экалагічнай свядомасці — праз музей

З мэтай паспяховай прапаганды прыродаахоўных ведаў у 1992 годзе ў нашай школе быў створаны музей прыроды. Музей адыгрывае важную ролю ў папулярызацыі біялагічных ведаў і выхаванні беражлівых адносін да навакольнага свету. Сёння музей набыў новае аблічча. На сценах намаляваны дрэвы, травяністыя расліны, жывёлы. Перад вачыма паўстаюць чатыры пары года. Кампазіцыі раскрываюць прыгажосць нашых лясоў, і створаны яны сіламі вучняў і ... Падрабязней »

Экалогія для дашкалят

Навучыць бачыць і адчуваць прыгажосць роднай прыроды, захапляцца ёю, беражліва ставіцца да ўсяго жывога, выхоўваць жаданне ў дзяцей захаваць яе — адна з прыярытэтных задач экалагічнай работы ў яслях-садзе № 48 Гомеля. Чым раней пачынаецца фарміраванне асноў экалагічнай культуры, тым вышэйшы яе ўзровень у далейшым. Раскрыць перад дзецьмі непаўторнае хараство прыроды беларускага краю, а галоўнае, навучыць убачыць яе — справа ... Падрабязней »

Экалогія як частка душы

Дашкольнае дзяцінства — пачатковы этап станаўлення чалавечай асобы. У гэты перыяд закладваюцца асновы культуры чалавека, і экалагічнай культуры ў тым ліку. Галоўная мэта экалагічнага выхавання — фарміраванне правільнага стаўлення дзіцяці да прыроды, навакольнага свету, да сябе і іншых людзей як да часткі прыроды. Менавіта таму наша дашкольная ўстанова выбрала кірункам сваёй работы паглыбленае эколага-валеалагічнае выхаванне. Прырода, якая акружае наш дзіцячы ... Падрабязней »

У пошуках самай маленькай птушкі Еўропы

Еўрапейскія асеннія дні назіранняў за птушкамі праходзілі 5-6 кастрычніка. У мерапрыемстве аматараў прыроды ўдзельнічалі 35 еўрапейскіх краін. Сачыць за птушкамі маглі ўсе жадаючыя. Для гэтага неабходна было выйсці на прыроду, палічыць усіх птушак, якія сустрэліся, і паведаміць гэтыя даныя беларускаму каардынатару ў ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Не засталіся ўбаку ад масавага еўрапейскага мерапрыемства і навучэнцы пачатковай школы № 29 Мінска. ... Падрабязней »