Архів тега: прафесія

Дашкалятам аб прафесіях

На працягу 2018—2020 гг. у нашай установе рэалізоўваўся педагагічны праект “Фарміраванне ўяўленняў аб прафесіях дарослых у дзяцей дашкольнага ўзросту праз электронныя адукацыйныя рэсурсы”. Тэма была выбрана невыпадкова. Дашкольны ўзрост важны для выхавання працавітасці, цікавасці і павагі да працы дарослых, для фарміравання першапачатковай карціны свету ў дзіцяці. Але складанасць работы па азнаямленні дашкалят з прафесіямі ў тым, што значная частка працы дарослых ... Падрабязней »

Маладыя — у пошуку

Задача вопытных настаўнікаў і выхавальнікаў — падрыхтаваць сабе годную змену, якая будзе ў далейшым вучыць і выхоўваць высокамаральных, працавітых і адказных вучняў. Мы, педагогі са стажам, павінны падаваць дастойны прыклад маладому пакаленню настаўнікаў і выхавальнікаў, якія прыходзяць у педагагічныя калектывы са статусам “малады спецыяліст”, вучыць іх таму, што ведаем і ўмеем самі. У нашай школе другі год працуюць маладыя педагогі: ... Падрабязней »

Пачатак шляху да поспеху

Першая сур’ёзная жыццёвая праблема, з якой сутыкаюцца старшакласнікі, — гэта выбар будучай прафесіі. Пытанне “Кім я буду?” задае сабе кожны малады чалавек. І тут галоўнае — не разгубіцца, сарыентавацца і зрабіць правільны выбар, які адпавядае інтарэсам, здольнасцям, магчымасцям, каштоўнасным устаноўкам і патрабаванням, што прад’яўляюць прафесіі да асобы чалавека. Правільна зроблены падлеткам выбар — гэта пачатак шляху да поспеху, да самарэалізацыі, да псіхалагічнага і матэрыяльнага ... Падрабязней »

Адукацыя без меж

У гімназіі № 1 Дзяржынска вялікая ўвага ўдзяляецца павышэнню прафесійнага ўзроўню педагогаў, таму што гэта з’яўляецца адной з умоў паспяховасці ўстановы ў адукацыйнай прасторы не толькі раёна, але і вобласці. Кампетэнтны педагог — паспяховы вучань. Развіццю прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў спрыяе шэраг розных мерапрыемстваў. Актуальным элементам педагагічнай асветы лічым і магчымасць міжнароднага ўзаемадзеяння настаўнікаў — вельмі важнага рэсурсу адукацыйнай практыкі. Таму ... Падрабязней »

Мэтавае накіраванне, ці Мой першы раз у пяты клас

Многім вядома, што выпуск 2017 года для студэнтаў краіны стаў нязвыкла вялікім. З-за скарачэння курса навучання на некаторых факультэтах двайны выпуск крыху насцярожваў, асабліва тых, хто яшчэ пры паступленні ў ВНУ вырашыў пусціцца ў самастойнае плаванне, я маю на ўвазе без накіравання на мэтавую падрыхтоўку. Шчыра кажучы, мяне і да гэтага ніколі не вабілі агні вялікага горада, таму я з ... Падрабязней »

Увайсці ў прафесію дапамагае школа маладога педагога

З кожным годам павышаюцца патрабаванні да асобаснага і прафесійнага развіцця педагога, яшчэ істотней стала значнасць пачатковага этапу ўваходжання маладога педагога ў адукацыйнае асяроддзе. У сувязі з гэтым метадычная работа з маладымі педагогамі ўстаноў дашкольнай адукацыі праводзіцца пастаянна, удзяляецца асаблівая ўвага выхавальнікам, якія не маюць адукацыі па кірунку “Педагогіка дзяцінства”, па спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя”. Мерапрыемствы накіраваны на павышэнне прафесійнага ўзроўню педагогаў ... Падрабязней »

Будаваць храм роднай мовы

Для чалавека выбар прафесіі — адзін з самых важных у жыцці. А кожны, хто вызначыўся, рана ці позна задае сабе пытанне, чым з’яўляецца для яго праца. Мне хацелася б нагадаць прытчу пра трох чалавек, якія вазілі ў тачках цяжкае каменне. У аднаго з іх запыталіся: “Што ты тут робіш?” Ён спыніўся, выцер пот і стомлена адказаў: “Цягаю каменне”. Тое ж ... Падрабязней »

Прычашчэнне родным словам

Шматгадовыя традыцыі захоўваюцца там, дзе, акрамя добрасумленнасці ў працы, пануе непадробная любоў да выбранай калісьці прафесіі. Менавіта гэтай рысай адметны калектыў Верасніцкай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам Валянціны Адамаўны Казак. А новыя традыцыі нараджаюцца там, дзе людзі працуюць творча, як кажуць, з бляскам у вачах, з агеньчыкам у душы. І той, хто наведаў хоць раз сцены вясковай школы, не прамінае магчымасці ... Падрабязней »

Маладыя педагогі Віцебшчыны: ідэалы, каштоўнасці, арыенціры

Сучасны настаўнік. Якім мы яго бачым? Паразважаўшы, можна адзначыць, што гэта прафесіянал, які ведае свой прадмет, шчыра любіць сваю прафесію, дзяцей. Гэта чалавек, здольны выхаваць грамадзяніна, патрыёта, маральна ўстойлівага, сумленнага і працавітага чалавека. Шлях прафесійнага станаўлення — складаны і напружаны працэс, у якім мае значэнне ўсё: веды, уменні і навыкі, з якімі маладыя спецыялісты прыходзяць ва ўстанову адукацыі, іх асабістыя ... Падрабязней »

Удзельнічаць і перамагаць!

Вопыт паказвае, што прафесійныя конкурсы неабходны, бо гэта рост майстэрства педагогаў і кагнітыўнага ўзроўню нашых супрацоўнікаў. Педагагічная прафесія добрая тым, што мы ў пастаянным пошуку цікавага, новага, запатрабаванага. Бесперапынна, штодня педагогі павінны павышаць свой прафесіяналізм, шукаць і распрацоўваць новыя падыходы да навучання. Такая форма работы, як конкурсы, фарміруе ўнутранае імкненне педагога да прафесійнага, асобаснага росту. Яны не даюць прывыкнуць да ... Падрабязней »