Архів тега: прафарыентацыя

Па лесвіцы поспеху

Выбар прафесіі — галоўны жыццёвы выбар, які робіць чалавек у юным узросце. Старшакласнік, выбіраючы прафесію, выбірае і свой лад жыцця. Вельмі хочацца, каб кожны знайшоў менавіта сваё, каб праз некаторы час не прыйшлося шкадаваць аб прынятым рашэнні. У нашай гімназіі сёння ўдзяляецца дастатковая ўвага прафарыентацыі старшакласнікаў. Праводзяцца дзелавыя гульні, псіхалагічныя тэсты з педагогам-псіхолагам, класныя гадзіны, на якіх праходзяць сустрэчы з ... Падрабязней »

Прафарыентацыйная сустрэча

У суботу, 3 лютага, на базе раённага рэсурснага цэнтра па вучэбным прадмеце “Фізіка” ў гімназіі № 1 Барысава адбылася чарговая прафарыентацыйная сустрэча. У госці да гімназістаў, захопленых фізікай, матэматыкай і інфарматыкай, па запрашэнні настаўніка Я.Я.Валынца прыйшоў Андрэй Іванавіч Дзядкоў — вядучы спецыяліст Канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання. ААТ “КБДЭМ-ОМА” — гэта рэспубліканскае навукова-вытворчае прадпрыемства, асноўнымі напрамкамі дзейнасці якога з’яўляюцца навукова-тэхнічныя ... Падрабязней »

З чаго складаецца прафесійная кампетэнцыя

Цікавае і нестандартнае прафарыентацыйнае мерапрыемства арганізавала кафедра англійскай мовы факультэта замежных моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. “Англійская мова ў будучай прафесіі” — такая назва прыцягнула ўвагу студэнтаў самых розных факультэтаў: эканамічнага, геолага-геаграфічнага, юрыдычнага, факультэтаў матэматыкі і тэхналогій праграмавання, фізікі і інфармацыйных тэхналогій. Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама навучэнцы гомельскай сярэдняй школы № 72, на базе якой функцыянуе філіял ... Падрабязней »

“Мы ў заўтра выбралі дарогу”

Пад такой назвай у сталічнай гімназіі № 22 для вучняў 8—11 класаў, педагогаў і бацькоў адбылося ўрачыстае свята пасвячэння дзесяцікласнікаў у навучэнцы профільных класаў. Гэтае мерапрыемства стала завяршэннем тыдня прафарыентацыі “Мой выбар — мая будучыня”. Дырэктар гімназіі заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Ларыса Аляксандраўна Адашкевіч павіншавала навучэнцаў са знамянальнай падзеяй і пажадала ім поспехаў у асваенні навук і рэалізацыі свайго патэнцыялу. ... Падрабязней »

Даць адказ на пытанне “Кім быць?”

Кім быць? Гэтае пытанне рана ці позна задае сабе кожны школьнік. У маладым узросце яшчэ няма жыццёвага вопыту, трывалых ведаў, каб дакладна выбраць прафесійны шлях. І менавіта школа павінна дапамагчы ў прафесійным самавызначэнні падлетка з улікам яго індывідуальных асаблівасцей і патрабаванняў сучаснага рынку працы. У сярэдняй школе № 13 Гомеля прайшоў тыдзень прафарыентацыі. Вучні пачатковых класаў расказалі на класных гадзінах ... Падрабязней »

Каб на граніцы было спакойна

Адна з субот у сярэдняй школе № 1 Ашмян прайшла пад лозунгам прафарыентацыйнага мерапрыемства “Быць пагранічнікам прэстыжна”. Раніцай у фае школы ўжо было мнагалюдна. Анонс суботы заінтрыгаваў не толькі дзяцей, але і іх бацькоў: пагранічнікі, аўтаматы, службовыя сабакі, лыжныя гонкі… З прывітальным словам да тых, хто сабраўся, звярнуўся начальнік аддзела пагранічнай службы Ашмян маёр Сяргей Іванавіч Шынкевіч. Ён расказаў пра ... Падрабязней »

Экскурсія ў прафесію

Падштурхнуць да выбару будучай прафесіі маладога чалавека могуць розныя абставіны, падзеі, аргументы. Адзін з такіх шляхоў — экскурсіі старшакласнікаў на прадпрыемствы, у арганізацыі, навучальныя ўстановы. У Церахоўскай сярэдняй школе № 1 Добрушскага раёна Гомельскай вобласці выкарыстоўваюць поўны спектр дзейсных метадаў у прафарыентацыйнай рабоце. І чым раней пачынаецца такая работа, тым больш яна выніковая. Кожны год 100% выпускнікоў нашай школы становяцца ... Падрабязней »