Архів тега: праект

Стартапы гомельскіх студэнтаў і навучэнцаў

Год моладзі, аб’яўлены ў краіне, даў штуршок для многіх новых ідэй, пашырыўшы межы магчымасцей для маладога пакалення. Асабліва радуе тое, што цікавасць да гэтага праяўляюць не толькі маладзёжныя і грамадскія арганізацыі ці ўстановы адукацыі. Да праектаў падключаюцца прадпрыемствы і прадпрымальнікі. У Гомелі быў аб’яўлены конкурс стартап-праектаў Gomel StartUP, арганізатарамі якога выступілі гомельская гарадская арганізацыя БРСМ, Гомельскі навукова-тэхналагічны парк і грамадскае ... Падрабязней »

“Экаград”, экафэст і іншыя экапраекты

Гімназія № 1 Слоніма мае багаты вопыт экалагічнай дзейнасці. На працягу шэрага гадоў педагогі і гімназісты ўдзельнічаюць у розных праектах, у тым ліку і міжнародных. У 2011 годзе педагагічны калектыў прыняў рашэнне аб укараненні сістэмы экалагічнага менеджменту, якая дазволіла ад праектаў асобных людзей перайсці да “прынцыпу дзеяння ўсёй гімназіі”. Вынікам стала распрацоўка і рэалізацыя рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі арганізацыі ... Падрабязней »

Знакамітыя выпускнікі выхоўваюць новыя пакаленні

На працягу ўсяго навучальнага года на Міншчыне працавалі над праектам “Знакамітыя выпускнікі”. Галоўная мэта гэтага праекта — сабраць і сістэматызаваць інфармацыю, якая ў далейшым дазволіць навучэнцам пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі ўстаноў адукацыі, жыццём і дзейнасцю знакамітых іх выпускнікоў — людзей, якія маюць высокія прафесійныя дасягненні ў галіне навукі, адукацыі, спорту, культуры, аховы здароўя, прамысловасці, народнай гаспадаркі, грамадскага жыцця. Рэалізацыя ... Падрабязней »

Чытаем казкі разам

Ні для каго не сакрэт, што цікавасць да чытання ў школьнікаў у апошнія гады падае. На перапынках няма чэргаў у школьную бібліятэку, стала цішэй у калідорах, у класных кабінетах бачны схіленыя да тэлефонаў, айфонаў і планшэтаў галовы. Каб захапіць дзяцей чытаннем, прыцягнуць да гэтага працэсу бацькоў, быў распрацаваны праект сямейнага чытання “У гасцях у казкі” для вучняў 1—2 класаў, які ... Падрабязней »

Прырода падкажа

Усе работы выдатныя, але выбіраць прафесію варта па сваіх задатках. У гэтым пераканаліся вучні сярэдняй школы № 99 Мінска падчас эксперыментальнага тэсціравання. Над рэспубліканскім эксперыментальным праектам “Апрабацыя методыкі ранняй прафарыентацыі навучэнцаў 6—9 класаў на аснове выяўлення іх прыроджаных задаткаў, паспяховага навучання прафесіям” калектыў установы працуе другі год. За мінулы навучальны год школьнікі з эксперыментальных класаў выканалі 12 тэстаў, падчас якіх ... Падрабязней »

Шураві. Погляд з 2014-га

Другі год  інтэрнэт-лабараторыяй “КЛІА” гімназіі № 22 Мінска рэалізуецца адкрыты праект “Мы — інтэрнацыяналісты”, накіраваны на пашырэнне ведаў вучняў аб ваенна-палітычных падзеях XX стагоддзя. У рамках праекта прайшоў адкрыты інтэрнэт-конкурс “Шураві – 2014”, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 25-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана. Праект “Мы — інтэрнацыяналісты” рэалізуецца пад патранажам Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане “Памяць” Беларускага саюза ветэранаў ... Падрабязней »

Праект “Рэгіён у навучанні: адукацыя для ўсіх пакаленняў”— ад ідэі да рэалізацыі

У сучасных умовах у многіх краінах свету шырокае распаўсюджанне атрымала канцэпцыя “рэгіёнаў, якія навучаюцца”. Яны вызначаюцца як “супольнасці, што фарміруюць стратэгію росквіту і сацыяльнага адзінства праз развіццё чалавечага патэнцыялу сваіх грамадзян”. У рэгіёнах, якія навучаюцца, вялікая ўвага ўдзяляецца адукацыі яго насельніцтва як асноўнаму фактару канкурэнтаздольнасці рэгіёна. Гэтыя ідэі сталі перадумовамі распрацоўкі і рэалізацыі праекта “Рэгіён у навучанні: адукацыя для ўсіх ... Падрабязней »

Адукацыя ў полікультурнай прасторы

У Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі ў рамках сумеснага праекта ЕС — УВКБ ААН “Інтэграцыя бежанцаў у Беларусі, Малдове і Украіне” адбыўся круглы стол па пытаннях полікультурнай адукацыі. У дыялогу прынялі ўдзел начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама А.П.Акімава, прадстаўнік УВКБ ААН В.Бахановіч, выканаўчы дырэктар МГА “Развіццё” А.У.Селіванаў, кансультант МГА “Развіццё” М.А.Некрашэвіч, начальнік упраўлення па грамадзянстве і ... Падрабязней »