Архів тега: праект

Віцебск і “Патаемны пакой”

У мінулым навучальным годзе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава на кафедры германскай філалогіі адкрыўся новы інавацыйна-адукацыйны праект Free Walking Tours (“Бясплатныя пешыя вандроўкі”) на базе філалагічнага факультэта. Праграмы экскурсій распрацоўваюцца студэнтамі на англійскай і нямецкай мовах, у перспектыве плануецца запуск пешых тураў на іншых мовах і супрацоўніцтва з валанцёрскімі арганізацыямі горада. Ідэйным нат-хняльнікам праекта з’яўляецца Яўгенія Пятроўна Бобрыкава, старшы ... Падрабязней »

Клапоцімся і дапамагаем, працуем і ствараем

У сярэдняй школе № 21 Гомеля ў 2017— 2020 гадах быў рэалізаваны інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання маральных каштоўнасных арыентацый навучэнцаў праз арганізацыю добраахвотніцкай дзейнасці ў сістэме ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі, дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў”. У межах гэтага праекта нашы навучэнцы былі ўцягнуты ў разнастайную выхаваўчую работу. Адзін з яе кірункаў прысвечаны клопату пра іншых. Навучэнцы ў межах названага праекта клапаціліся пра пажылых ... Падрабязней »

Дашкалятам аб прафесіях

На працягу 2018—2020 гг. у нашай установе рэалізоўваўся педагагічны праект “Фарміраванне ўяўленняў аб прафесіях дарослых у дзяцей дашкольнага ўзросту праз электронныя адукацыйныя рэсурсы”. Тэма была выбрана невыпадкова. Дашкольны ўзрост важны для выхавання працавітасці, цікавасці і павагі да працы дарослых, для фарміравання першапачатковай карціны свету ў дзіцяці. Але складанасць работы па азнаямленні дашкалят з прафесіямі ў тым, што значная частка працы дарослых ... Падрабязней »

Дзённікі падарожнікаў

Лета — актыўная пара не толькі для адпачынку і аздараўлення, але і для папаўнення ведаў праз падарожжы. Навучэнцы сярэдняй школы № 161 Мінска і іх бацькі на працягу навучальнага года знаёміліся з праектам Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства “Дзённік падарожніка”. Гэта своеасаблівы дакумент для фіксавання наведванняў экскурсійных аб’ектаў Беларусі, які на працягу навучання бу-дзе дапамагаць школьніку вывучаць краіну. Абапіраючыся на ... Падрабязней »

Трэнінгі для развіцця ідэй

У невялікіх населеных пунктах школа адыгрывае ключавую ролю для мясцовай супольнасці — гэта месца сустрэч актыўных жыхароў пасёлка і пляцоўка для рэалізацыі творчых ініцыятыў. У нашай школе вучні 9—10 класаў прынялі ўдзел у каскадных трэнінгах у рамках праекта “Голас моладзі для дасягнення Мэт устойлівага развіцця”. Гэты праект рэалізуецца фондам “Новая Еўразія” пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Каралеўства Нідэрланды. Яго ... Падрабязней »

Разам пазнаём малую радзіму

Рэалізуючы інавацыйны праект “Укараненне мадэлі арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі”, Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці Веткі цесна супрацоўнічае з Веткаўскім музеем стараверніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава. Выкарыстанне экспазіцый музея ў адукацыйным працэсе дапамагае пашырыць уяўленні выхаванцаў аб культурнай спадчыне беларускага народа, традыцыях і багацці абрадаў. Менавіта таму нашы педагогі ў сваёй рабоце на працягу ўсяго навучальнага года ... Падрабязней »

Медыяпісьменнасць — гэта для мяне!

Што агульнага паміж зубной шчоткай і паролем ад вашага камп’ютара? Ці можа чалавек праводзіць у інтэрнэце больш за 24 гадзіны ў суткі? Як змагацца з цкаваннем у сацсетках і быць у бяспецы анлайн? Як збегчы ад фэйкавых навін? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні атрымалі навучэнцы гімназіі № 1 Навагрудка, Прылуцкай сярэдняй школы і гімназіі № 5 Мінска, якія ... Падрабязней »

Пазнанне пачынаецца са здзіўлення

Гавораць, што кожнае адкрыццё пачынаецца са здзіўлення. На самай справе, здзівіцца чалавек, здавалася б, зусім нядзіўным, звычайным рэчам, таму, што ведаюць, бачаць усе, задумаецца, стане шукаць інфармацыю — і зробіць адкрыццё. Для сябе. Менавіта так атрымалася ў вучняў 3 класа Доцішскай сярэдняй школы падчас работы над міжнародным сеткавым праектам “Фантафета — гэта цэлая навука…” Аўтарамі праекта з’яўляюцца педагогі Зялёнкаўскага дзіцячага ... Падрабязней »

Наш цёплы дом

Пачынаючы з 2009 года нарацкая сярэдняя школа № 2 прымае ўдзел у конкурсе школьных праектаў па энергаэфектыўнасці “Энергія і асяроддзе пражывання”. За час удзелу ў конкурсе мы паспрабавалі сябе практычна ва ўсіх намінацыях. Некалькі разоў былі пераможцамі раённага этапу конкурсу, удзельнічалі на абласным узроўні. У 2010 годзе даследчая дзейнасць нашых навучэнцаў была прысвечана надзвычай актуальнай для нашага раёна і ўсёй ... Падрабязней »

Фінансавая дасведчанасць і медыяадукацыя: пошукі і знаходкі

“Той, хто пачуў вецер перамен, павінен будаваць не шчыт ад ветру, а ветраны млын”. Так гаворыць надпіс на кітайскай вазе. І ён жа тлумачыць нашу цікавасць да такой актуальнай ва ўмовах сучаснай адукацыі тэмы, як падрыхтоўка эканамічна адукаванага маладога пакалення. А адным з эфектыўных інструментаў, якія дазваляюць павысіць узровень фінансавай дасведчанасці вучняў, можа, на наш погляд, стаць стварэнне інфармацыйнага адукацыйнага ... Падрабязней »