Архів тега: праект

Гэта наш дом

Невычарпальная крыніца для выхавання дзіцяці — малая радзіма, асабліва калі гэта невялічкае мястэчка, вёсачка. Сельская мясцовасць — гэта асаблівы свет, дзе жывуць шчырыя працаўнікі, дзе людзі знаходзяцца надзвычай блізка да сваіх каранёў і гісторыі. Усё гэта можа стаць цудоўным падмуркам для выхавання годнай асобы, грамадзяніна. Вось чаму ў Ванелевіцкім дзіцячым садзе распачалі рэалізацыю праекта “Сацыяльна-маральнае развіццё дашкольніка пры дапамозе пазнання ... Падрабязней »

Выхаванне грамадзяніна і патрыёта

Адным з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы ў Жыткавіцкім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі з’яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Гэты напрамак работы вядзецца ў рамках сацыяльна-творчага праекта “Юны патрыёт” і скіраваны на комплекснае і сістэматычнае вывучэнне гісторыі, культуры беларускага народа, выхаванне павагі да подзвігу герояў Вялікай Айчыннай вайны. Веданне гісторыі свайго краю дазваляе па-новаму асэнсаваць мінулае, сучаснае і ўявіць будучыню, сфарміраваць неабходныя ... Падрабязней »

Інавацыйнае ўзаемадзеянне

У 2016 годзе ў чатырох установах адукацыі Гомельскай вобласці: гімназіях Чачэрска і Буда-Кашалёва, Залескім яслях-садзе — сярэдняй школе і Насовіцкай сярэдняй школе стартаваў інавацыйны праект “Укараненне мадэлі “Школа дыялогу”, арыентаванай на фарміраванне прадукцыйнага сацыякультурнага ўзаемадзеяння суб’ектаў адукацыйнага працэсу”. Установы адукацыі ўжо паўтара года працуюць над укараненнем інавацыйнага праекта. Палова шляху пройдзена, і сёння можна смела казаць пра вынікі праведзенай работы, ... Падрабязней »

Даследчык казачных светаў

Цудоўны падарунак сабе і сваім бацькам да завяршэння навучальнага года зрабіла Яна Раманоўская. Юная барысаўчанка паспяхова ўзяла ўдзел у праекце “Вярнадскі анлайн” у рамках XXIV Усерасійскіх юнацкіх чытанняў імя У.І.Вярнадскага. Конкурс “Вярнадскі анлайн” з’яўляецца дыстанцыйнай комплекснай адукацыйнай праграмай, формай сеткавага ўзаемадзеяння адукацыйных устаноў, навучэнцаў, настаўнікаў і навукоўцаў з розных краін свету. На конкурс прадстаўляюцца даследчыя работы школьнікаў прыродазнаўчага і гуманітарнага ... Падрабязней »

Акадэмія ўніверсальных прафесіяналаў

Не першы год Рэчыцкі цэнтр творчасці арганізоўвае вольны час для падлеткаў і моладзі. Нядаўна ў цэнтры стартаваў новы праект — “Акадэмія ўніверсальных прафесіяналаў”, прыярытэтным напрамкам якога з’яўляецца фарміраванне і развіццё актыўнага ўзаемадзеяння ўстановы з Рэчыцкім дзяржаўным педагагічным каледжам, Рэчыцкім дзяржаўным аграрным каледжам і Рэчыцкім дзяржаўным прафесійным аграрна-тэхнічным ліцэем. Мэта праекта — прадастаўленне якасных дадатковых адукацыйных паслуг для задавальнення творчых патрэб ... Падрабязней »

У суботні дзень

Як толькі не называюць у нашым асяроддзі суботу! Шосты школьны дзень, нясумная субота, дзень, вольны ад урокаў. На сайце нашай установы размешчана такая інфармацыя: “Для кагосьці субота ўсяго толькі шосты дзень тыдня, а для нас — цэлы свет!” І на самай справе гэта так. Субота прапануе нашым вучням факультатыўныя заняткі, аб’яднанні па інтарэсах, розныя арганізацыйна-масавыя мерапрыемствы. Субота дае і такую ... Падрабязней »

Тры ўзроўні культуры

У наш неспакойны час, калі ў свеце ўсё часцей успыхваюць палітычныя, міжканфесійныя, міжэтнічныя канфлікты, асабліва актуальнай становіцца праблема полікультурнага выхавання. Педагагічны калектыў Слонімскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, які з верасня 2016 года рэалізоўвае інавацыйны праект “Укараненне мадэлі полікультурнага выхавання навучэнцаў у выхаваўчую прастору рэгіёна”, імкнецца асвятляць гэтую праблему ў гуманітарным аспекце, фарміруючы ў навучэнцаў пачуццё разумення, талерантнасці, гатоўнасці ... Падрабязней »

“Бачыць дабро рукамі”

Менавіта пад такой назвай праходзіла акцыя ў гарадской гімназіі № 1 Магілёва. А пачыналася ўсё з таго, што ў 2011—2013 гадах нашымі педагогамі быў паспяхова рэалізаваны праект “Тактыльная рукатворная кніга як спецыфічны сродак для пашырэння пазнавальных магчымасцей навучэнцаў з парушэннямі зроку”. Упершыню ў Беларусі былі распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па вырабе тактыльных дапаможнікаў. Галоўны вынік праведзенай работы — з’яўленне паслядоўнікаў. У ... Падрабязней »

Свой шлях у інаватыку

На фарміраванне асобы чалавека ў многім уплываюць людзі, якія знаходзяцца навокал. Дзіця не нараджаецца з разуменнем дабра і зла, гэта выхоўваюць у ім дарослыя. Прывіццё агульначалавечых каштоўнасцей пачынаецца з дзіцячага садка. Знагоды рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання асобаснай і сацыяльнай ідэнтычнасці дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа” ў яслях-садзе № 22 Гомеля была ... Падрабязней »

Зорная эстафета для ноўкінскіх школьнікаў пачалася…

У нашай школе няма людзей, абыякавых да тэмы астраноміі, зорак, космасу, таму мы не змаглі застацца безуважнымі, атрымаўшы па электроннай пошце Палажэнне аб конкурсе навуковых і мастацкіх праектаў “Зорная эстафета”, арганізатарам якога з’яўляецца ЦПК імя Ю.А.Гагарына. Адразу з’явілася актуальная тэма праекта — транзіт Меркурыя. Назіранне планавалася ажыццявіць 9 мая 2016 года. Ну і, канечне, праект “Праграма для планетарыя “АстраНоўка — ... Падрабязней »