Архів тега: педагог

Пра Перамогу — на цымбалах, у малюнках і дакладах

У гэты аўторак напярэдадні Дня Перамогі гімназія № 174 Мінска гасцінна вітала ўдзельнікаў VII Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна 1941—1945 гадоў у гістарычнай памяці народа”, арганізаванай Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка, упраўленнем адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы, калектывам гімназіі. З моманту правядзення першага падобнага ... Падрабязней »

Горад майстроў-краязнаўцаў

25 сакавіка на базе гімназіі № 25 Мінска прайшлі традыцыйныя адкрытыя раённыя краязнаўчыя чытанні. Гэтае мерапрыемства — своеасаблівае падвядзенне выніку велізарнай і карпатлівай краязнаўчай работы, праведзенай вучнямі і педагогамі за апошнія гады. Арганізатарамі чытанняў сталі ўпраўленне адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Заводскага раёна, Мінскі дзяржаўны турыстычна-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі, гімназія № 25 Мінска. Адчувалася адразу, што ў гімназіі свята. ... Падрабязней »

150 слаўных гадоў

Лошніцкая сярэдняя школа, што ў Барысаўскім раёне, адна са старэйшых устаноў адукацыі нашай рэспублікі, адсвяткавала 150-гадовы юбілей. Школа мае шматгадовую і слаўную гісторыю, якая цесна звязана з лёсам роднага пасёлка і ўсёй Беларусі. Упершыню аб адукацыі ў вёсцы Лошніца згадваецца ў другой палове ХIХ стагоддзя. Менавіта тут, у 1863 годзе, было заснавана аднакласнае народнае вучылішча, якое нават не мела свайго ... Падрабязней »

Вакол свету ў інтэрнэце

Месяц захапляльнай барацьбы, 14 незабыўных цікавых тураў па розных краінах і кантынентах нашай планеты — усё гэта новая, арыгінальная, захапляльная і пазнавальная інтэрнэт-гульня для школьнікаў “Вялікія гонкі — 2014”. Асноўнымі мэтамі і задачамі гульні з’яўляюцца развіццё ў навучэнцаў творчых здольнасцей, раскрыццё інтэлектуальнага патэнцыялу, падтрыманне ўстойлівай цікавасці да адукацыйных прадметаў, прывіццё навыкаў у зносінах з камп’ютарам, выяўленне новых талентаў. Стамбул — ... Падрабязней »

Электронныя падручнікі: ноу-хау або патрабаванне часу?

Навучанне з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій ужо стала новым адукацыйным стандартам, які ўкараняецца ва ўсе структуры адукацыі: дзіцячыя сады, школы, ПТНУ, ССНУ, ВНУ і курсы па розных спецыяльнасцях. У сувязі з гэтым актуальнай з’яўляецца распрацоўка адпаведных сучасным ідэям развіцця адукацыі (адкрытая адукацыя, дыстанцыйная адукацыя і інш.) новых сродкаў навучання, у прыватнасці, электронных падручнікаў. Электронныя падручнікі (ЭП) індывідуалізуюць працэс навучання, дазваляюць праводзіць ... Падрабязней »

Сям'я — гэта паўнапраўны ўдзельнік адукацыйнага працэсу

Чатыры ўстановы дашкольнай адукацыі Гродзенскай вобласці сталі эксперыментальнымі пляцоўкамі праекта па апрабацыі мадэлі фарміравання адносін даверу з бацькамі дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Аб праекце і ходзе яго рэалізацыі расказваюць удзельнікі праекта. Навуковы кіраўнік праекта, начальнік аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння выхаваўчай работы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Ларыса ТАРАНЦЕЙ: — Праблематыку адносін даверу бацькоў і дзяцей даследую не ... Падрабязней »

Сучасныя падыходы да полікультурнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту

Беларусь — шматнацыянальная дзяржава. Па выніках апошняга перапісу насельніцтва ў рэспубліцы пастаянна пражываюць прадстаўнікі каля 140 народнасцей і нацыянальнасцей. Яны жывуць побач з намі, працуюць, іх дзеці ходзяць у дзіцячыя сады і школы, а іх культура нам не заўсёды знаёмая і зразумелая. Узнікае неабходнасць будаваць новыя адносіны паміж людзьмі розных нацыянальнасцей, і гэта будзе магчыма толькі пры гуманістычнай скіраванасці кожнага ... Падрабязней »

У дружбе адзіныя!

Штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Час паказаў, што саюз двух славянскіх народаў паспяхова прайшоў выпрабаванне на трываласць. Ёсць свая заслуга ў гэтым многіх праектаў і праграм для дзяцей і моладзі, якія праводзяцца міністэрствамі адукацыі дзвюх краін і іх структурамі. На Гомельшчыне праходзяць мерапрыемствы, якія спрыяюць збліжэнню славянскіх народаў, выхаванню талерантнасці ў дзяцей і падлеткаў, фарміраванню ... Падрабязней »

З любоўю да роднай Беларусі

Вучыцца павінна быць цікава. Толькі тады навучанне можа быць паспяховым. У гэтым цвёрда перакананы педагогі дапаможнай школы Магілёва. На працягу многіх гадоў у школе праводзяцца тыдні пачатковых класаў. Такая форма арганізацыі дзейнасці вучняў спрыяе фарміраванню камунікатыўных навыкаў, актывізуе пазнавальную дзейнасць навучэнцаў, павышае ўзровень пазнавальнай матывацыі, спрыяе фарміраванню навыкаў работы ў калектыве, развівае творчыя здольнасці дзяцей, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця. ... Падрабязней »

Метадычны тыдзень у школе: цікава, карысна, вынікова

Метадычная работа ў школе — складаны працэс, які патрабуе вялікай самааддачы, творчай ініцыятывы і актыўнасці. Гэтая работа неабходная, бо з’яўляецца найважнейшым сродкам павышэння педагагічнага майстэрства настаўнікаў і эфектыўнасці работы навучальнай установы. Прафесійнаму развіццю педагогаў садзейнічае іх уключэнне ў творчую даследчую дзейнасць, што таксама актуальна ў сучаснай метадычнай рабоце школ. Для павышэння эфектыўнасці метадычнай дзейнасці неабходна прымяняць актыўныя формы работы, якія стымулююць ... Падрабязней »