Архів тега: педагог

Узорны калейдаскоп творчых калектываў

Установы дадатковай адукацыі можна лічыць сапраўднай скарбніцай самых розных талентаў. Часта менавіта тут запальваюцца маленькія зорачкі, якія пазней разрастаюцца да памераў вялікіх зорак, што славяць нашу краіну далёка за яе межамі. Нямала такіх талентаў прыходзіць у Рэчыцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. І пад кіраўніцтвам выдатных педагогаў няўпэўненыя крокі становяцца ўсё больш цвёрдымі, пра што сведчаць першыя дасягненні. А за ... Падрабязней »

Адукацыя без меж

У гімназіі № 1 Дзяржынска вялікая ўвага ўдзяляецца павышэнню прафесійнага ўзроўню педагогаў, таму што гэта з’яўляецца адной з умоў паспяховасці ўстановы ў адукацыйнай прасторы не толькі раёна, але і вобласці. Кампетэнтны педагог — паспяховы вучань. Развіццю прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў спрыяе шэраг розных мерапрыемстваў. Актуальным элементам педагагічнай асветы лічым і магчымасць міжнароднага ўзаемадзеяння настаўнікаў — вельмі важнага рэсурсу адукацыйнай практыкі. Таму ... Падрабязней »

Вучыцца трэба і педагогам

Настаўнік вучыцца ўсё жыццё — гэта вядомая ісціна. Але ўжо праз некалькі гадоў працы педагогі дзеляцца на тых, хто спакойна працуе, выкарыстоўваючы звычайныя прыёмы, формы і метады, і тых, якія пастаянна шукаюць, уносяць нешта новае ў адукацыйны працэс. Адукацыя педагагічных кадраў, павышэнне іх прафесійнага майстэрства — вось прыярытэтная задача метадычнай работы нашай школы. Метадычная работа заклікана актывізаваць творчую дзейнасць педагогаў, ... Падрабязней »

Увайсці ў прафесію дапамагае школа маладога педагога

З кожным годам павышаюцца патрабаванні да асобаснага і прафесійнага развіцця педагога, яшчэ істотней стала значнасць пачатковага этапу ўваходжання маладога педагога ў адукацыйнае асяроддзе. У сувязі з гэтым метадычная работа з маладымі педагогамі ўстаноў дашкольнай адукацыі праводзіцца пастаянна, удзяляецца асаблівая ўвага выхавальнікам, якія не маюць адукацыі па кірунку “Педагогіка дзяцінства”, па спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя”. Мерапрыемствы накіраваны на павышэнне прафесійнага ўзроўню педагогаў ... Падрабязней »

Яблычны смак перамогі

5 мая ў сярэдняй школе № 34 Мінска прайшоў фінал фестывалю па падтрымцы маладых і таленавітых педагогаў “Зялёны яблык — 2017”. Свята адбылося пад дэвізам  “Ісці ўперад — значыць не ісці назад”. Фестываль стартаваў яшчэ ў сакавіку. За плячамі фіналістаў ужо застаўся важны этап конкурсу — адкрыты ўрок. Шэсць маладых педагогаў на працягу двух месяцаў давалі адкрытыя ўрокі, абменьваліся думкамі ... Падрабязней »

Чалавек, які стварае вакол сябе цэлы свет

За шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм педагог дадатковай адукацыі Мазырскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Мікалай Кузьміч Дуброва быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Мікалай Кузьміч вядомы як адзін з вядучых майстроў сучаснага жывапісу не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Яго творы знаходзяцца ў дзяржаўных галерэях і музеях Украіны, Расіі, прыватных калекцыях Германіі, Галандыі, Італіі, Ізраіля, ... Падрабязней »

Удзельнічаць і перамагаць!

Вопыт паказвае, што прафесійныя конкурсы неабходны, бо гэта рост майстэрства педагогаў і кагнітыўнага ўзроўню нашых супрацоўнікаў. Педагагічная прафесія добрая тым, што мы ў пастаянным пошуку цікавага, новага, запатрабаванага. Бесперапынна, штодня педагогі павінны павышаць свой прафесіяналізм, шукаць і распрацоўваць новыя падыходы да навучання. Такая форма работы, як конкурсы, фарміруе ўнутранае імкненне педагога да прафесійнага, асобаснага росту. Яны не даюць прывыкнуць да ... Падрабязней »

Шырокая Масленіца да нас прыйшла!

У Полацкай дзяржаўнай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны ёсць шмат добрых традыцый. Ужо некалькі гадоў у апошні тыдзень лютага ў двары гімназіі збіраюцца ўсе навучэнцы і педагогі для правядзення аднаго з выдатных народных фальклорных свят — Масленіцы. Гэты год не стаў выключэннем. Свята прайшло ў рамках раённага праекта “Ад вытокаў — у будучыню”. Зноў сабраліся педагогі і навучэнцы гімназіі ... Падрабязней »

У музей лесу запрашае лесавічок

Музей лесу Дабравольскага дзіцячага сада — сярэдняй школы адрасаваны ў першую чаргу дзіцячай аўдыторыі, мае адукацыйную накіраванасць і будуе сваю работу на аснове актыўнага супрацоўніцтва навучэнцаў і педагогаў, дзяцей і бацькоў, іншых памочнікаў і партнёраў. Наша ўстанова адукацыі размешчана на тэрыторыі Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”, што і вызначыла напрамак работы музея, які дзейнічае з 1989 года. За гэты час ён ... Падрабязней »

Педсавет можа акрыляць, або Творчы падыход да арганізацыі метадычнай работы

Адольф Дыстэрвег гаварыў, што “самай важнай з’явай у школе, самым павучальным прадметам, самым жывым прыкладам для вучня з’яўляецца сам настаўнік”. А адным з вядучых фактараў, якія ўплываюць на выніковасць адукацыйнага працэсу, з’яўляецца педагагічна прадуманая, зладжаная і мэтанакіраваная работа ўсяго педагагічнага калектыву, кожны член якога ўсведамляе сваё прафесійнае майстэрства.  Для ажыццяўлення ў школе прынцыпу калегіяльнасці кіраўніцтва вялікае значэнне надае дзейнасці педсавета. ... Падрабязней »