Архів тега: педагог-псіхолаг

Усё пачынаецца з малога

Дом, сям’я… Як шмат у гэтых словах цёплага, таго, што аб’ядноўвае, зразумелага і бяспечнага. Кожны дом поўны падзей, важных і каштоўных, з аглядкай на якія мы будуем сваю будучыню. Тое, што запомнілі і ярка перажылі ў дзяцінстве, мы нясём праз усё жыццё, праламляючы свае ўчынкі, думкі, пачуцці, меркаванні праз прызму перажытага і прынятага. Краіна — гэта таксама сям’я, у якой ... Падрабязней »

Пачатак шляху да поспеху

Першая сур’ёзная жыццёвая праблема, з якой сутыкаюцца старшакласнікі, — гэта выбар будучай прафесіі. Пытанне “Кім я буду?” задае сабе кожны малады чалавек. І тут галоўнае — не разгубіцца, сарыентавацца і зрабіць правільны выбар, які адпавядае інтарэсам, здольнасцям, магчымасцям, каштоўнасным устаноўкам і патрабаванням, што прад’яўляюць прафесіі да асобы чалавека. Правільна зроблены падлеткам выбар — гэта пачатак шляху да поспеху, да самарэалізацыі, да псіхалагічнага і матэрыяльнага ... Падрабязней »

Захапляльныя спосабы развіцця дробнай маторыкі

Развіццё дробнай маторыкі цесна звязана з развіццём маўлення ў раннім узросце. Гэта тлумачыцца тым, што ўчасткі мозга, якія адказваюць за развіццё маўлення і рухі пальцаў, знаходзяцца побач. Развіваючы дробную маторыку ў дзяцей, мы стымулюем развіццё маўлення. Пры выкананні дробных рухаў пальцамі рук у кару галаўнога мозга паступаюць сігналы, што актывізуюць клеткі мозга, якія адказваюць за фарміраванне маўлення дзіцяці. Вось чаму ... Падрабязней »

Падарожжа ў Пясочную краіну

Працуючы па метадзе пясочнай тэрапіі, я заўважыла, што пры яго дапамозе можна дасягнуць вельмі добрых вынікаў: пясок здымае напружанне, трывожнасць, агрэсіўнасць, развівае творчую і пазнавальную актыўнасць дзяцей. Пясочная тэрапія дазваляе аптымізаваць камунікатыўныя сувязі выхаванцаў, гарманізаваць дзіцяча-бацькоўскія адносіны, вучыць выяўляць свае пачуцці, лепш разумець сябе. У нашым дзіцячым садзе хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем наведваюць заняткі па пясочнай тэрапіі. Прапаноўваем адзін з прыкладаў ... Падрабязней »

Пясочная гульнятэрапія

З кожным годам у дашкольных установах выяўляецца ўсё больш дзяцей са слабаразвітым маўленнем, цяжкасцямі ў навучанні, парушэннямі актыўнасці і ўвагі. Падача праграмнага матэрыялу для такіх дзяцей, іх выхаванне і развіццё патрабуюць ад педагога творчага падыходу, арыентацыі на індывідуальныя асаблівасці. Важную ролю ў карэкцыйнай рабоце адыгрывае ўзаемадзеянне педагога-псіхолага, настаўніка-дэфектолага і выхавальнікаў. Сёння вядома шмат методык псіхакарэкцыі і дыягностыкі: казка- і музыкатэрапія, ... Падрабязней »

Арыенцір бяспекі

Мала хто ведае, што гісторыя святлоадбівальнага элемента, або ўсім нам вядомага флікера, пачалася ў 1934 годзе ў Англіі. Дарожны рабочы з Нотынгема Персі Шоу звярнуў увагу на тое, як святло фар адбіваецца ў каціных вачах, і стварыў першы катафот “Кацінае вока”. За сваю вынаходку Персі Шоу быў удастоены ордэна Брытанскай імперыі. Флікер хутка ўвайшоў у наша жыццё, ужо не прыходзіцца ... Падрабязней »

Школа паспяховага бацькоўства

У школе дзяцей вучаць розным прадметам, але, на жаль, не вучаць быць бацькамі — любячымі, добрымі і адказнымі. Праблем з паспяховасцю ўдалося б пазбегнуць, калі мамы і таты ўмелі б канструктыўна будаваць адносіны з уласнымі дзецьмі. Вялікую ролю ў арганізацыі работы з бацькамі адыгрывае інструментарый, якім карыстаюцца спецыялісты сацыяльна-псіхолага-педагагічнай службы. Для дапамогі ў выхаванні дзяцей добра зарэкамендавала сябе праграма “Школа ... Падрабязней »

Моладзь на карысць грамадству

Нядаўна на базе сярэдняй школы № 13 Жлобіна прайшла восьмая раённая канферэнцыя спецыялістаў СППС, прымеркаваная да Сусветнага дня псіхічнага здароўя. Ініцыятарамі яе правядзення выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму Жлобінскага райвыканкама, раённае метадычнае аб’яднанне педагогаў-псіхолагаў, РГА “БелАЮ”, клуб ЮНЕСКА “Унутраны свет” сярэдняй школы № 13 Жлобіна. “Інавацыйныя метады прафілактыкі рызыкоўных паводзін у падлеткаў і моладзі” з’яўляюцца вельмі актуальнымі. У рабоце ... Падрабязней »