Архів тега: паэт

У кампаніі з паэтам-песеннікам

Апошняя субота першай чвэрці была адзначана надзвычай цёплай сустрэчай з неверагодна харызматычным паэтам-песеннікам Кастусём Цыбульскім. Мерапрыемства ладзілася ў рамках пазакласнай дзейнасці па прадметах “Беларуская мова “ і “Беларуская літаратура”. Акіян самых светлых эмоцый напоўніў актавую залу сярэдняй школы № 32 Мінска, якая знаходзіцца ў Цэнтральным раёне сталіцы. Тут адбылося свята паэзіі і музыкі, свята роднай мовы “Жыцця непаўторная кніга”, прысвечанае ... Падрабязней »

“Маем найбольшае самі”

Вядомы беларускі паэт сучаснасці Алесь Разанаў наведаў ГДУ імя Францыска Скарыны. Прэзентацыі перастварэнняў арыгінальных тэкстаў Францыска Скарыны ў паэтычную асучасненую форму была прысвечана сустрэча аўтара са студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта. “Маем найбольшае самі” — кніга Алеся Разанава з сімвалічнай назвай тлумачыць сэнс пасланняў вялікага асветніка, дэманструе неверагодную паэтычнасць і выразнасць яго друкаванага слова, яднае між сабой далёкія стагоддзі, даказваючы ... Падрабязней »

Сустрэча з паэтам-земляком

У Міжнародны дзень роднай мовы вельмі хацелася зрабіць для дзяцей нешта незвычайнае. “Напомнім сабе пра непаўторную самабытнасць беларускага слова?” — спытаў я ў сваіх вучняў. “Так”, — пачуў у адказ і з задавальненнем запрасіў у Роўкавіцкую сярэднюю школу мастака слова, паэта, земляка Міхаіла Міхайлавіча Болсуна. Міхась Болсун, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя ... Падрабязней »

Перад памяццю вечна жывой

У актавай зале Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа імя А.С.Пушкіна ў рамках святкавання 70-годдзя перамогі cавецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі прайшоў творчы вечар магілёўскага паэта Алеся Казекі. У вечары прымалі ўдзел аматары паэзіі, навучэнцы бібліятэчнага каледжа, калегі, сябры і знаёмыя паэта. За творчую біяграфію Алеся Казекі пабачылі свет 7 зборнікаў паэзіі: “Души моей родник”, “Мелодия надежды”,“Единственный друг”, “Час сяўбы”, “Медуніца”, “Марыйка”, ... Падрабязней »