Архів тега: пачатковы клас

Дабрыня, давер, узаемадапамога — цаглінкі школьнага дома

Навакольны свет — гэта перш за ўсё свет зносін з іншымі людзьмі. Кожнаму з нас прыходзіцца наладжваць кантакты з незнаёмымі людзьмі. Адным гэта даецца лёгка, другім — намнога складаней. На занятках у гульнявой форме я спрабую сфарміраваць разнастайныя навыкі зносін, выпрацаваць прыёмы і спосабы ўсталявання атмасферы даверу, добразычлівасці, павагі. Знаёмячыся з вучнямі класа, назіраючы за зносінамі дзяцей падчас сумеснай працы, ... Падрабязней »

Чароўная краіна раслін

Прырода — дзівосны феномен, педагагічнае ўздзеянне якога на духоўны свет малодшага школьніка з інтэлектуальнай недастатковасцю цяжка пераацаніць. Для таго каб раскрыць душу дзіцяці, далучыць яго да прыроды, у сваёй рабоце як настаўнік пачатковых класаў дапаможнай школы, я прымяняю метад гардэнатэрапіі. Гардэнатэрапія — гэта выкарыстанне раслін для карэкцыі пазнавальнай і эмацыянальнай сферы, карэкцыі асаблівасцей псіхікі і паводзін дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю ... Падрабязней »

“Любові хопіць на ўсіх”

…Калі яна заходзіць у клас, вочы дзяцей пачынаюць іскрыцца ад радасці. І не толькі таму, што настаўніца пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі гімназіі № 11 Мінска Ірына Валер’еўна Данільчык вельмі ўсмешлівая і мілая. Яна валодае магічным уздзеяннем: усе вакол абавязкова пачынаюць усміхацца ў чаканні нечага новага і цікавага. Больш за 25 гадоў Ірына Валер’еўна пераступае школьны парог, каб аддаць усю ... Падрабязней »

…І зноў звініць званок

…І зноў звініць званок з урока. Але заўтра — новы ўрок, і паслязаўтра ўрок. Усе яны розныя, але ў кожным з іх павінна быць іскрынка. І галоўная задача настаўніка — знайсці гэтыя іскрынкі. Навучаючы, настаўнік вучыцца і сам. Так, у гэтай прафесіі шмат цяжкасцей. Але толькі ў ёй можна рэалізаваць свой творчы патэнцыял, атрымаць зарад энергіі для руху наперад, адчуць ... Падрабязней »

З чаго пачынаецца Радзіма?

З чаго пачынаецца Радзіма? У дзіцяці яна пачынаецца з адносін да самых блізкіх людзей — мамы, таты, бабулі, дзядулі, з захаплення тым, што яно бачыць перад сабой і што выклікае водгук у яго душы. Многія ўражанні не заўсёды глыбока ўсведамляюцца, але, прапушчаныя праз дзіцячае ўспрыманне, яны іграюць вялікую ролю ў станаўленні маральна-патрыятычных якасцей. Разнастайныя формы, метады і сродкі работы для ... Падрабязней »

Творчасць настаўніка — аснова развіцця пазнавальных інтарэсаў вучняў

Сярэдняя школа № 5 Пружан, якая сёлета адзначае 25-годдзе сваёй работы, займае годнае месца ў сістэме адукацыі раёна і вобласці. Вялікі ўклад у паспяховую дзейнасць установы ўносіць зладжаны калектыў настаўнікаў пачатковых класаў. Педагогі ўмела падбіраюць розныя формы і метады навучання, актыўна працуюць над развіццём пазнавальных інтарэсаў малодшых школьнікаў. Выніковасць адукацыйнага працэсу залежыць ад трох складнікаў: навукі, майстэрства і мастацтва. Усе ... Падрабязней »

Школьныя радасці для дашкалят

Па вызначэнні педагога Д.Б.Эльконіна, дашкольны і малодшы школьны ўзрост — гэта адна эпоха чалавечага развіцця, названая дзяцінствам. Выхавальнікі дзіцячага садка і настаўнікі пачатковых класаў маюць шмат агульнага ў выкананні свайго прафесійнага абавязку, таму ў іх агульнае радавое імя — педагог. Менавіта таму праблемы пераемнасці (фізіялагічная і сацыяльна-псіхалагічная дэзадаптацыя) могуць быць паспяхова вырашаны пры цесным узаемадзеянні дзіцячага сада, сям’і і школы. ... Падрабязней »