Архів тега: навучэнцы

Хутчэй, спрытней, каб быць вышэй

У пятніцу і суботу на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства праводзіўся дзіцячы фестываль па скалалажанні “BABY FEST”. Больш за сотню навучэнцаў з розных рэгіёнаў краіны, а таксама госці з Расіі прыехалі, каб не толькі на спрыт іншых паглядзець, але і свае ўменні пакарэння скаладрома паказаць. У фестываля, які ўжо стаў традыцыйным і праводзіўся трэці год запар, даволі цікавы статус. ... Падрабязней »

Без чаго не адбудзецца прафесіянал?

Мадэль жыццёвай паспяховасці, якую выбіраюць сёння маладыя людзі, выглядае наступным чынам: паспяховы чалавек — гэта майстар сваёй справы, прафесіянал. Пры гэтым галоўнае ў наш мабільны час — своечасова рэалізаваць свае таленты і здольнасці, таму што жыццёвая паспяховасць напрамую залежыць ад прафесійнага станаўлення. Найважнейшай мэтай сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы з’яўляецца падрыхтоўка кампетэнтных, творча думаючых, канкурэнтаздольных спецыялістаў, якія могуць адаптавацца да зменлівых ... Падрабязней »

"Школа бяспекі" для педагогаў

“Бяспека дзяцей — клопат дарослых” — пад такім дэвізам пачыналася работа нашай дашкольнай установы шмат гадоў назад. І гэта невыпадкова. Праблема бяспекі жыццядзейнасці чалавека надзвычай актуальная. Сучасныя рэаліі патрабуюць ад выхавальнікаў дзіцячых садкоў неабходных ведаў і ўменняў у гэтым кірунку. У нашай установе праблему бяспекі жыццядзейнасці чалавека надзвычай добра вывучыла выхавальніца вышэйшай катэгорыі Валянціна Іванаўна Жыгар. На працягу многіх гадоў ... Падрабязней »

“ДРУГ” — памочнік класных кіраўнікоў сталіцы

У першым слове няма памылкі. “ДРУГ” — назва гарадскога клуба класных кіраўнікоў Мінска, і абрэвіятура на рускай мове гучыць так: Д — дети, Р — родители, У — учитель (классный руководитель), Г — гармония. Аб’яднанню крыху больш за год. На сённяшні час у яго радах каля 20 класных кіраўнікоў — работнікаў сістэмы сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Першымі, дарэчы, у клуб ... Падрабязней »

Віртуальная старонка для літаратурнага героя

Усе настаўнікі-філолагі сёння сустракаюцца з сур’ёзнай праблемай на ўроках літаратуры: вучні не хочуць ні чытаць, ні разважаць. Гэта ставіць нас у бязвыхаднае становішча, бо, не ведаючы зместу, працаваць немагчыма. Як жа зацікавіць дзяцей творам? Каб пытанне не стала рытарычным, педагогі вымушаны звяртацца да кемлівасці. Прапаную вам наватарскі арыгінальны падыход у вырашэнні гэтай праблемы. Варта помніць, што жывём мы ў час ... Падрабязней »

Навыкі, актуальныя для рэгіёна

Прайшло больш за 28 гадоў з дня чарнобыльскай катастрофы. Але праблема радыяцыйнага забруджвання не страціла сваёй актуальнасці. Усяму насельніцтву, у прыватнасці маленькім дзеткам, важна ведаць, як правільна сябе паводзіць у сітуацыі радыяцыйнай рызыкі. Неабходна мець пэўныя веды аб радыяцыі і выніках яе ўздзеяння на арганізм. Таму так важна сфарміраваць усвядомлена-правільныя адносіны да навакольнага асяроддзя.  У нашым рэгіёне ўжо з дашкольнага ... Падрабязней »

Праз вывучэнне навакольнага свету — пазнай сябе

Экалагічнае выхаванне здольна ў поўнай меры выявіць выхаваўчую сілу толькі тады, калі яно стане неад’емнай часткай вучэбнага плана і атрымае ўсебаковую падтрымку з боку адміністрацыі ўстановы адукацыі. На працягу некалькіх гадоў наша школа займае ў горадзе першае месца па экалагічным выхаванні. Навучэнцы не толькі дэманструюць высокія вынікі ў конкурсах, але і годна выступаюць на алімпіядах па біялогіі.  Важным звяном цэласнага ... Падрабязней »

Навука — справа маладых

Луі Брайль вынайшаў шрыфт для тых, хто не бачыць, калі яму было 15 гадоў. Гімнаст Джордж Нісан стварыў батут, калі яму было 16. А любімы многімі ласунак фруктовы лёд прыдумаў адзінаццацігадовы Фрэнк Эперсан. Дзеці з іх неабмежаванай фантазіяй і невычэрпнай творчай энергіяй стварылі мноства зручных рэчаў, якія робяць наша штодзённае жыццё прасцейшым і цікавейшым. І сёння моладзь, як і раней, ... Падрабязней »

А ў нас — лінгваклас!

З верасня 2014 года незаменную дапамогу навучэнцам у асваенні замежнай мовы і педагогам у арганізацыі заняткаў аказвае лінгафонны кабінет, які адкрыўся ў Магілёўскім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 1. Вывучэнне замежнай мовы ў лінгафонным кабінеце — гэта сучасны погляд на традыцыйны працэс навучання. Заняткі ў ім значна паляпшаюць успрыманне вучэбнай праграмы, павышаюць матывацыю да навучання, дазваляюць разнастаіць формы работы на працягу ... Падрабязней »

Эрудыт-круіз па Беларусі

Займальнае інтэлектуальнае падарожжа для школьнікаў Кастрычніцкага раёна арганізаваў Цэнтр турызму, экскурсій і краязнаўства “Крыніца” Магілёва. За гадзіну аб’ехаць усю краіну змаглі вучні падчас незвычайнага эрудыт-круізу “Нет уголка краше, чем Беларусь наша”, які адбыўся ў бібліятэцы-філіяле № 9 УК “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва”. У раённым мерапрыемстве прынялі ўдзел 133 чалавекі з 18 каманд устаноў адукацыі раёна. Адкрыццём мерапрыемства паслужыла ... Падрабязней »