Архів тега: навучэнцы

Алімпіяда: пастскрыптум, або Дарожныя нататкі па заканчэнні спаборніцтва

“І куды ты вядзеш мяне, нязведаная дарога?” — думала я, калі ехала на алімпіяду ў Мінск. Зараз мы едзем дадому, і хочацца падзяліцца сваімі ўражаннямі ад алімпіяды. Мінск сустрэў нас вельмі гасцінна і добразычліва. Тэатр, музеі, экскурсія па горадзе — не было ні хвіліны для суму. Увесь мой алімпіядны тыдзень са мной поруч былі сябры і аднадумцы — магілёўскія “каточкі” ... Падрабязней »

Другое жыццё рэчаў

Пад такой назвай ужо трэці раз прайшла ў Гомельскім гарадскім цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адкрытая гарадская навукова-практычная канферэнцыя. У аснове правядзення такога мерапрыемства — выхаванне ў навучэнцаў навыкаў і ўменняў рацыянальнага выкарыстання матэрыяльных каштоўнасцей, усведамлення сацыяльнай значнасці эканоміі і беражлівасці. Разам з тым, як лічаць арганізатары, удзел у канферэнцыі садзейнічае таксама развіццю эстэтычнага густу. Хлопцы і дзяўчаты бачаць, ... Падрабязней »

Ствараць дзень радасці і шчасця

Выхавальнік не толькі прафесія, гэта высокая місія, прызначэнне якой у стварэнні асобы, зацвярджэнні чалавечага ў чалавеку. Дзякуючы майстэрству выхавальніка, кожнае наведванне ўстановы дашкольнай адукацыі ператвараецца для дзіцяці ў дзень радасці і шчасця. Усяго ў Аршанскім раёне працуе 54 дашкольныя ўстановы і 14 вучэбна-педагагічных комплексаў “дзіцячы сад — школа”, у якіх выхоўваецца больш за 7000 дзяцей дашкольнага ўзросту. Займаюцца з імі ... Падрабязней »

“Друзья, прекрасен наш союз…”

Што самае галоўнае для настаўніка? Добра ведаць свой прадмет? Умела выкарыстоўваць дыдактычныя і метадычныя напрацоўкі? Любіць дзяцей? А можа, дасведчана і эфектыўна кантактаваць? Што з пералічанага ў прафесіі педагога больш і менш важнае? Многія настаўнікі добра ведаюць свой прадмет, валодаюць методыкай яго выкладання, любяць дзяцей, але не адчуваюць задавальнення ад работы. Часта даводзіцца чуць, што прычынай гэтай незадаволенасці з’яўляецца нізкі ... Падрабязней »

Шлях да поспеху: талент і працавітасць вучня + прафесіяналізм настаўніка

Работа з высокаматываванымі і адоранымі навучэнцамі — адзін з прыярытэтных напрамкаў кожнай установы адукацыі. Гімназія № 1 Горак не з’яўляецца выключэннем. Перамогі гімназістаў у розных інтэлектуальных, творчых, даследчых конкурсах і алімпіядах — вынік мэтанакіраванай і сістэмнай работы ўсяго педагагічнага калектыву. У нашай гімназіі склалася пэўная сістэма работы па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяднага руху. Падрыхтоўка пачынаецца ўжо з 5 класа. Адбор ... Падрабязней »

Сяброўства ў класе і з класам

Паспяховасць у навучанні залежыць ад шэрага фактараў, і роля класнага кіраўніка ў стварэнні станоўчай матывацыі да вучэбнай дзейнасці далёка не апошняя. І калі перад настаўнікам на ўроку стаіць мэта стварыць умовы для вучэбнай матывацыі ў працэсе навучання, то перад класным кіраўніком стаіць мэта захаваць тое, што зроблена кожным прадметнікам на сваім уроку і закладзена ў сям’і для стварэння пазнавальнага клімату ... Падрабязней »

“Не шкадуйце часу для дзяцей”, або Дзень бацькоўскага самакіравання

“З узростам мы страчваем многія важныя якасці. І адна з іх — дар быць шчаслівымі проста так. Лавіць на кручок маленькія радасці і падоўгу з захапленнем разглядваць іх”. Гэтыя словы Надзеі Ясмінскай узяты на ўзбраенне садружнасцю настаўнікаў і бацькоў Полацкай дзяржаўнай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны. Дарыць радасць адно аднаму, аказваецца, зусім не складана, таму што наша шчасце ў ... Падрабязней »

Абласны рэсурсны цэнтр бесперапыннай педагагічнай адукацыі

У Мінскай вобласці напрыканцы 2014 года створаны абласныя рэсурсныя цэнтры інфармацыйных тэхналогій (АРЦІТ). Узнікае натуральнае пытанне аб існуючых у сярэдняй школе цэнтрах па вучэбных прадметах, па некаторых актуальных напрамках развіцця адукацыі. У чым жа адрозненне новых рэсурсных цэнтраў ад раней створаных? Чаму ўпор у іх робіцца на тэлекамунікацыйныя тэхналогіі? Ці будзе гэтая работа дадатковай нагрузкай для педагогаў і кіраўнікоў? Каб ... Падрабязней »

Дзіцячая творчасць — адзінокім людзям

Днямі ў Гомельскім абласным цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі падведзены вынікі абласнога конкурсу “Елка як арт-аб’ект”, у якім прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў адукацыі з усёй вобласці. Усяго было прадстаўлена больш за 250 работ у розных намінацыях. Фантазія і творчасць проста неабмежаваныя: елкі, цацкі, навагоднія ўпрыгажэнні тэхнічнай накіраванасці, а таксама ў стылі квілінгу, бісерапляцення, арыгамі. І было б несправядліва, каб ... Падрабязней »

Да матывацыі — праз творчую самарэалізацыю

Апошнім часам у школьнікаў зніжаецца матывацыя да вывучэння англійскай мовы, што не можа не ўплываць на дынаміку якасці ведаў. Кожнаму настаўніку вядома сітуацыя, калі дзіця можа вучыцца, але з-за гультаяватасці і безыніцыятыўнасці ставіцца да ўсяго абыякава. Пра такога вучня кажуць, што ён нематываваны. Як вырашыць гэтую праблему? Як абудзіць у дзіцяці жаданне вучыцца? За апошнія гады настаўнікі замежнай мовы атрымалі ... Падрабязней »