Архів тега: навучэнцы

У інтарэсах кожнага дзіцяці

Імклівае развіццё грамадства абумоўлівае неабходнасць фарміравання асобы з высокай духоўнай культурай, новым тыпам мыслення і творчым патэнцыялам. Асаблівае месца ў гэтым належыць сістэме адукацыі, закліканай забяспечыць аптымальныя педагагічныя ўмовы для развіцця і выхавання моладзі. Аднак і цяпер у адукацыйнай галіне не вырашаны некаторыя спрэчныя пытанні. Так, у асяроддзі вучоных і практыкаў вядуцца дыскусіі пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца дашкольнікі, калі ... Падрабязней »

Асобасны сэнс пазакласнай работы

Вывучэнне замежнай мовы прызначана сфарміраваць асобу, якая здольна і жадае ўдзельнічаць у міжкультурнай камунікацыі. Але такую асобу немагчыма фарміраваць без ведаў пра сацыякультурныя асаблівасці краіны мовы, якая вывучаецца. Фарміраванне сацыякультурнай кампетэнцыі непарыўна звязана з асноўнымі мэтамі адукацыі: практычнай, развіццёвай і выхаваўчай. Выхаванне моўнай асобы ў сацыякультурным аспекце адбываецца непасрэдна на ўроку, у вучэбнай дзейнасці, у навукова-практычнай, навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў, у ... Падрабязней »

Да навучання гатовы!

Выбар школы — адказнае і значнае мерапрыемства. Школа — першы ў жыцці дзіцяці сацыяльны інстытут адукацыі, які будзе аказваць моцны ўплыў на фарміраванне яго асобы. Клапатлівыя бацькі пачынаюць думаць пра гэта задоўга да першага школьнага званка, збіраць інфармацыю, раіцца з бацькамі вучняў, педагогамі або проста знаёмымі. Першыя дні дзіцяці ў школе — самы цяжкі і хвалюючы час для сям’і першакласніка. ... Падрабязней »

“Экаград”, экафэст і іншыя экапраекты

Гімназія № 1 Слоніма мае багаты вопыт экалагічнай дзейнасці. На працягу шэрага гадоў педагогі і гімназісты ўдзельнічаюць у розных праектах, у тым ліку і міжнародных. У 2011 годзе педагагічны калектыў прыняў рашэнне аб укараненні сістэмы экалагічнага менеджменту, якая дазволіла ад праектаў асобных людзей перайсці да “прынцыпу дзеяння ўсёй гімназіі”. Вынікам стала распрацоўка і рэалізацыя рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі арганізацыі ... Падрабязней »

Пагуляем… Пагаворым…

Адносіны з людзьмі завязваюцца і найбольш інтэнсіўна развіваюцца ў дашкольным узросце. Ад таго, як складуцца адносіны дзіцяці ў першым у яго жыцці калектыве (дашкольнай групе), залежыць далейшае асобаснае і сацыяльнае развіццё, а часам і лёс. Асаблівую важнасць праблема камунікатыўнага развіцця дзяцей набыла сёння. Не сакрэт, што лепшы сябар сучаснага дзіцяці — гэта тэлевізар ці камп’ютар, а любімы занятак — прагляд ... Падрабязней »

Знакамітыя выпускнікі выхоўваюць новыя пакаленні

На працягу ўсяго навучальнага года на Міншчыне працавалі над праектам “Знакамітыя выпускнікі”. Галоўная мэта гэтага праекта — сабраць і сістэматызаваць інфармацыю, якая ў далейшым дазволіць навучэнцам пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі ўстаноў адукацыі, жыццём і дзейнасцю знакамітых іх выпускнікоў — людзей, якія маюць высокія прафесійныя дасягненні ў галіне навукі, адукацыі, спорту, культуры, аховы здароўя, прамысловасці, народнай гаспадаркі, грамадскага жыцця. Рэалізацыя ... Падрабязней »

Майстэрства аратараў

Дзень, якога з нецярплівасцю чакалі педагогі і навучэнцы гімназіі № 61 Мінска, а таксама іншых устаноў адукацыі Маскоўскага раёна сталіцы, настаў. У гэты дзень па пяцігадовай традыцыі ў нашай гімназіі праводзілася свята прыгожага слова, гэта значыць красамоўства. Конкурс аратарскага майстэрства называўся “Віват, аратар!”. Пяты раз навучэнцы 8—11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі адточвалі сваё аратарскае майстэрства на 4 пляцоўках гімназіі. ... Падрабязней »

Крылатая вясна

У студзені гэтага года навучэнцы сярэдняй школы № 2 Чавус, якія з’яўляюцца членамі школьнага лясніцтва “Лясныя рабінзоны”, уступілі ў клуб “Крылаты дазор”. Юных даследчыкаў непакоіў той факт, што сучасная відавая разнастайнасць нашых лясоў і вадаёмаў мала вывучана. Для таго каб лепш пазнаць прыроду роднага краю і прыцянуць як мага больш людзей да актыўнай яе аховы, клуб рэгулярна атрымлівае неабходныя матэрыялы ... Падрабязней »

Свята творчасці і працы

У Віцебску прайшла выстава-продаж прадукцыі ўстаноў адукацыі вобласці Удзел у традыцыйным і самым папулярным у насельніцтва рэгіянальным кірмашы сёлета прынялі 24 установы прафесійна-тэхнічнай, 11 — сярэдняй спецыяльнай адукацыі, ВДУ імя П.М.Машэрава, 9 раённых аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, а таксама Сенненская школа-інтэрнат і Вялікалятчанскі дзіцячы дом. Жыхары і госці абласнога цэнтра заўсёды з нецярпеннем чакаюць і з задавальненнем далучаюцца да ... Падрабязней »

Жывая спадчына

Стварыць ва ўстанове адукацыі ўмовы, у якіх кожны вучань за час навучання зможа сфарміраваць набор кампетэнцый, якія дапамогуць яму актыўна ўключыцца ў жыццядзейнасць сучаснага соцыуму, — такую задачу паставіў перад сабой калектыў сярэдняй школы № 10 Барысава. Так узнікла ідэя аб’яднаць інтарэсы настаўнікаў, кіраўнікоў гурткоў, прадметных факультатываў клубаў, навуковых таварыстваў; адкрыць факультатывы музычнай, мастацкай, тэатральнай і харэаграфічнай накіраванасці; стварыць новае ... Падрабязней »